КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь
Артыкул 11. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым або ў iншых вакальных, iнструментальных або вакальна-iнструментальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца аўдыё- i вiдэазапiс, а таксама сродкi тэле- i радыётрансляцыi. Пры вакальным i вакальна-iнструментальным выкананнi Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца цалкам, а пры яго iнструментальным выкананнi дапускаецца частковае выкананне — прайграюцца запеў i прыпеў адзiн раз. Артыкул 12. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца: пры ўступленнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на пасаду — пасля прынясення iм Прысягi; пры адкрыццi i закрыццi сесiй Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь; падчас афiцыйнай цырымонii падняцця Дзяржаўнага флага Рэспублiкi Беларусь i iншых афiцыйных дзяржаўных цырымонiй; падчас правядзення цырымонiй сустрэч кiраўнiкоў iншаземных дзяржаў, парламентаў i ўрадаў iншаземных дзяржаў, якiя наведваюць Рэспублiку Беларусь з афiцыйнымi вiзiтамi; пры афiцыйных цырымонiях ускладання вянкоў кiраўнiкамi iншаземных дзяржаў, парламентаў i ўрадаў; пры правядзеннi воiнскiх рытуалаў — у адпаведнасцi з агульнавайсковымi статутамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь; пры афiцыйных цырымонiях падчас спартыўных спаборнiцтваў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi — у адпаведнасцi з правiламi арганiзацыi гэтых спаборнiцтваў. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца: пры адкрыццi помнiкаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыццi Рэспублiкi Беларусь, у гонар знакамiтых дзяржаўных, палiтычных, грамадскiх i ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукi, мастацтва i культуры; пры адкрыццi i закрыццi ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублiкi Беларусь; падчас урачыстых сходаў, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi; грамадзянамi падчас народных, працоўных, сямейных святаў i iншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь транслiруецца дзяржаўнымi тэлевiзiйнымi i радыёвяшчальнымi кампанiямi: штогод у пачатку i перад заканчэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчаннi — у 6 гадзiн i ў 24 гадзiны; у навагоднюю ноч — пасля бою гадзiннiка ў 24 гадзiны. Артыкул 13. Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны — без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, iншыя асобы, для якiх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, — у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь). Артыкул 14. Выкананне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь пры правядзеннi Рэспублiкай Беларусь афiцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыi iншаземных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi, устаноўленымi Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, законамi, правiламi i звычаямi дзяржавы знаходжання. ГЛАВА 5.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 525; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |