КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Эвалюцыя судовай сістэмы
Гарадское самакіраванне У XIV-XVIII стст. на Беларусі стала пашырацца так званае Магдэбурскае права – права на самакіраванне гарадоў. Гэта было вынікам развіцця гараской гаспадаркі і жаданнем вялікіх князей мець гарады ў саюзніках у супрацьстаянні з феадаламі княства. Кожны горад атрымліваў сваю грамату. Ступень свабод, што прадастаўляліся гарадам, была розная. Агульным было: мяшчане вызваляліся з-пад адміністратыўнай і судовай улады ваявод і стараст, замест феадальных павіннасцяў уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак на горад. У горадзе ствараліся органы самакіравання і суды. На чале гарадской адміністрацыі і суда стаяў войт. Яго прызначаў гаспадар з Радай з ліку феадалаў ці знатных гараджан. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаў гандлю; адстойванне інтарэсаў гараджан перад урадам і феадаламі; збор падаткаў; ажыццяўленне правасуддзя разам з іншымі членамі самакіравання. Дапамагаў войту яго намеснік, лен-войт. Памошнікі войта – бурмістры – маглі выбірацца гараджанамі, прызначацца войтам. Бурмістры вырашалі бягучыя пытанні гарадскога жыцця – наглядалі за гандлем, рамеснікамі, займаліся добраўпарадкаваннем горада, гарадскімі ўмацаваннямі, вартавай службай, ажыццяўлялі правасуддзе па дробных справах. Гарадская рада (магістрат) выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам. Яна вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборам падаткаў з насельніцтва, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд з войтам і бурмістрамі. Войтаўска-лаўнічы суд (лава) займалася разглядам крымінальных і грамадзянскіх спаў гараджан. Складаўся з войта, лен-войта, лаўнікаў – асоб, выбраных з мяшчан. На першым этапе распаўсюджання самакіравання значную ролю меў агульны сход мяшчан (сейм, веча, капа). На ім слухалі справаздачы бурмістраў, складалі скаргі ў урад, вызначалі памеры збору сродкаў на гарадскія патрэбы, маглі змясціць некаторых асоб самакіравання. Паступова роля схода змяншалася, нават сярэдняе мяшчанства адхілялася ад удзела ў кіраванні горадам. Уся паўната ўлады ў гарадах належыла найбольш багатым і ўплывовым купцам-госцям і цэхмайстрам – кіраўнікам рамесных цэхаў. У ВкЛ да XVI ст. склаліся дзве судовыя сістэмы. Адна – гэта агульныя суды для ўсяго насельніцтва княства, што абапіраліся на нормы звычаёвага права і новыя законы. Другая сістэма – гэта суды для асобных груп насельніцтва – суды саслоўныя (толькі для шляхты), суды царкоўныя, асобныя для сялян, татар, яўрэяў і інш. Вышэшым суддзёй у дзяржаве быў вялікі князь, вышэйшай судовай інстанцыяй – вялікакняжаскі ці гаспадарскі суд. Паступова ён зліўся з судом Рады, а з 1581 г. – паўнамоцтвы вышэйшага суда перададзены Галоўнаму Трыбуналу ВкЛ. У кампетэнцыі гаспадарскага суда былі дзяржаўныя злачынствы, скаргі на вышэйшых асоб дзяржавы, іскі інтарэсаў казны, пытанні прыналежнасці да шляхты, справыз замежнымі гасцямі. Зясядацелямі былі гаспадар і радныя паны, у залежнасці ад справы – ад 2 да 20. Да вышэйшых судовых устаноў адносіўся соймавы суд у складзе гаспадара, радных паноў і 8 дэпутатаў сейма. Разглядаліся злачынствы, здзейсненыя пад час правядзення сейма. Вышэйшай судовай установай быў камісарскі суд, што разглядаў спрэчкі аб межах феадальных і дзяржаўных зямельных уладанняў. Справы разглядаліся на месцы камісарамі, якіх прызначаў вялікі князь з Радай. Пасля Люблінскай уніі, з мэтай ўмацаваць дзяржаўны суверэнітэт княства, у 1581 г. быў арганізаваны Галоўны Трыбунал ВкЛ – вышэйшая апеляцыйная судовая ўстанова княства. У склад Трыбунала ўваходзілі выбарныя суддзі з ліку шляхціцаў, ураджэнцаў княства, валодаўшых зямельнымі ўладаннямі, меўшых адукацыю і знаёмых з мясцовым звычаёвым правам. Судовыя сесіі праходзілі ў Вільне, Мінску і Навагрудку. Рашэнні Трыбунала перагляду не падлягалі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 594; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |