![]() КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Катэгорыі сялянСялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў Сялянскі двор – “ дым ” – гэта звычайная сям’я, радзей — некалькі сем’яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёлу, прылады працы, зямлю, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права. Дым з’яўляўся адзінкай падаткаабкладання. Сялянская гаспадарка ў XVI ст. – гэта складаны гаспадарчы комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы – гумны, клеці, пуні, хлявы; неабходны для працы інвентар – бароны, калесы, косы, сані, сохі, сякеры і г.д. Зямля кожнай гаспадарке надавалася з боку феадала, уласніка зямлі, яна перадавалася па спадчыне. Сяляне не мелі права перадаваць зямлю ў пастаяннае ці часовае ўладанне, закладваць ці прадаваць яе іншым асобам без дазволу пана. Асноўныя формы сялянскіх угоддзяў – ворыва і сенакосы. Былі яшчэ і агульныя ўгоддзі, што належылі абшчыне: выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя ўваходы. У сялян гаспадарка мела комплексны характар: на першым месцы стаяла раслінаводства, з ім цесна звязана жывелагадоўля. Промысламі і хатнім рамеством займаліся ва ўсіх гаспадарках, але больш там, дзе панская гаспадарка развівалася больш марудна і не перайшла да стадыі фальварка (паўднева-ўсходні рэгіен). Павіннасці сялян змяняліся па меры развіцця феадальных адносін. Даніна – найстаражытнейшай формай феадальнай рэнты, што набыла форму натуральнага аброку. “ Дзякло ” – гэта даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам; “ мезлева ” – гэта даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання. Паншчына ці адпрацовачная рэнта – асноўная форма павіннасці (з XV — XVI стст.). патрабавала замацавання селяніна на зямлі, з сярэдзіны XV ст. уводзіліся заканадаўчыя абмежаванні, а ў XVI ст. сяляне запрыгоньваюцца. Грашовы аброк шырока распаўсюдзіўся ў XV ст. – гэта чынш. Гэта было вынікам развіцця таварна-грашовых адносін, уцягваннем у іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў. Акрамя абавязкаў у адносінах да свайго гаспадара сяляне павінны былі таксама працаваць на карысць дзяржавы: будаваць і рамантаваць замкі, дарогі, масты ("бярэма павозавае", "падарожчына", "згоны"), удзельнічаць у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г.д. Такія абавязкі небылі пастаяннымі і рэгламентаванымі. Па характару эканамічных адносін з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: долнікаў, даннікаў, людзей цяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш. Даннікі (людзі данныя) – сяляне, што выконвалі феадальную рэнту ў выглядзе даніны прадукцыяй асабістай гаспадаркі – збожжам, медам, футрам і інш. Адзінкай абкладання служыў дым. Дольнікі – асобная група даннікаў, што павінны былі выплочваць даніну памерам у 1/4 ураджаю. Яны ўдзельнічалі ў талоках, выконваюць шматлікія павіннасці, уносяць грашовы плацеж – баброўшчыну. Гэтыя катэгорыі былі найбольш распаўсюджаны на Падзвінні і Падняпроўі, дзе існавала пагроза ваенных нападаў. У іншых рэгіенах з развіццем унутранага і знешняга гандлю дольнікаў пераводзілі на чынш ці наншчыну. Людзі цяглыя асноўную павіннасць – паншчыну выконвалі на зямлі феадала. Яны павінны былі прымаць удзел ў сезонных рабо- Асаднае сялянства (кунічныя, чыншавікі) мела асноўную павіннасць – чынш да 30 літоўскіх грошаў, таксама адпрацоўвалі на працягу года 12 талок і гвалты. Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг – зямельная мера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну – адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі – шэсць дзён летам. Сяляне-слугі падзяляліся на тых, хто: займаўся каняводствам (конюхі); промысламі (асочнікі, баброўнікі, бортнікі, рыбаловы, стральцы); рамяством (бондары, ганчары, кавалі, цесляры); выконваў адміністрацыйна-гаспадарчыя функцыі (гуменнікі, сотнікі, старцы); прыслужваў панам (кухары, аддзверныя); нес вайсковую ці кур’ерскую службу (баяры панцырныя, путныя, слугі-баяры). На ніжэйшай ступені стаялі кутнікі, халупнікі, каморнікі, людзі лёзныя, гультаі. Халупнікі мелі хату-халупу, не мелі ворнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах (здымалі кут ці камору). Яны жылі працай па найме ў сёлах і гарадах. Па характару асабістай залежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на: людзей пахожых ці вольных; непахожых ці отчычаў; чэлядзь нявольную ці рабоў; закупаў. Асноўная прыкмета – наяўнасць ці адсутнасць волі. Пахожыя сяляне маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Магчымасць захоўвалася да XVI ст. Непахожыя людзі жылі на адным месцы і выконвалі павіннасці па спадчыне (атчызныя людзі), а таксама тыя сяляне, якія дзесяць гадоў пражылі на зямлі ўладальніка маёнтка. Ім забаранялася права пераходу. Каралася ўкрывальніцтва беглых сялян. Чэлядзь нявольная знаходзілася ў поўнай асабістай уласнасці феадалаў. Гэта катэгорыя мела пачатак ад былога хатняга рабства. Зямельных надзелаў не мела, абслугоўвала дваровую гаспадарку. Маглі атрымаць волю ў тым выпадку, калі феадал у галодны год выганяў чаляднікаў (Статут ВкЛ 1588 г.). Закупы (так сама і радовічы) знаходзіліся ў часовай няволі. Яны бралі пазыку (купу) у гаспадара ці заключалі з ім дагавор (рад). Гэтыя людзі страчвалі асабістую волю, калі не выконвалі дагавор ці не выплачвалі пазыку.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1775; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |