КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Культура Беларусі. Культура Беларусі XIV – XVI стст
Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія Беларускія землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная, а так сама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVI стст. утварылася беларуская народнасць. XV – першая палова XVII стст. – перыяд развіця культуры, які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам. Дзякуючы трывалым сувязям з Еўропай, беларуская культура так сама пазнала ўплыў ідэй Адраджэння, але тут меліся свае асаблівасці. Вялікае княства знаходзілася на перыферыі еўрапейскага культурнага жыцця, тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства, толькі зараджалася свецкая літаратура, філасофская і грамадская думка працягвала арыентавацца на Біблію, не было выдатных дасягненняў у свецкіх відах мастацтва – жывапісу, скульптуры, музыкі. Тым не менш, рысы Рэнесанса назіраліся ў архітэктуры, графіке, асвеце і свецкіх відах мастацтва. Можна гаварыць аб шматграннасці і варыянтнасці рэнесанснай культуры на Беларусі. Адукацыя, як і ў папярэдні перыяд, захоўвала рэлігійны характар. Пры праваслаўных цэрквах і манастырах існавалі школы, у іх праграму навучання ўваходзілі: царкоўна-славянская граматыка, матэматыка, філасофія, тэалогія. Разам з тым, пры праваслаўных брацтвах (гэта грамадскія аб’яднанні прыхажан) у Вільні, Магілёве, Слуцке, Бярэсце, Полацку і інш. дзейнічалі брацкія школы з больш шырокай праграмай, што ўключала вывучэнне замежных і класічных (лацінскай і грэчаскай) моў, гісторыю, рыторыку. Навучанне ў іх было галоўным чынам бясплатным. Шырокая праграма адукацыі існавала ў пратэстанцкіх школах. Найбольш вядомыя – у Іўі, Вільне, Бярэсце, Слуцку. Пратэстанты выступілі з прапановай заснаваць у ВкЛ універсітэт, але ва ўмовах контррэфармацыі ідэю перахапілі езуіты, а пратэстанцкія школы наогул былі зачынены. Асабліва хутка развівалася каталіцкая сістэма адукацыі ў XVI ст. згодна з пастановамі сінодаў, кожны прыход павіннен мець пачатковую школу. Акрамя таго, шматлікія каталіцкія манаскія ордэны адчынялі свае сярэднія навучальныя ўстановы – калегіўмы. Асабліва вядомымі былі езуіцкія і піярскія калегіўмы. Першы езуіцкі калегіўм быў заснаваны ў Вільне (1570 г.), на тэрыторыі Беларусі – у Полацку (1581 г.). Калегіўмы давалі класічную гуманітарную адукацыю. Навучанне было бясплатным, прымаліся юнакі любых саслоўяў і веравызнанняў, навучанне працягвалася 6-7 гадоў. Увесь навучальна-выхаваўчы працэс быў прасякнуты рэлігійнай накіраванасцю. У той жа час калегіўмы садзейнічалі ўсталяванню на Беларусі заходне-еўрапейскай сістэмы адукацыі. На базе Віленскага езуіцкага калегіўма ў 1579 г. была створана езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная ўстанова ў ВкЛ. Першым яе рэктарам быў выдатны палеміст, дзеяч ордэна езуітаў – Петр Скарга. Пашырэнне агульнага ўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII-XVI стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Наваградку, Полацку, Смаленску, Вільне, Віцебску, Лаўрышаве, Супрасле), дзяржаўная канцылярыя ў Вільне, канцылярыі буйных феадалаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольш вядомымі былі: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Спраслі, Вільне, Слуцку, Пінску; а так сама кнігазборы навучальных устаноў (езуіцкіх калегіўмаў і акадэміі) і прыватныя зборы магнатаў (Раздзівілаў, Сапегаў). Скрыпторыі не маглі задаволіць ўзрастаўшага попыту на кніжнае слова, таму не выпадкова, што ў ВкЛ узнікла кнігадрукаванне раней за ўсе ўсходнеславянскія землі. Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання – выдатны гуманіст і асветнік Францыск Скарына. У 1517-1519 гг. ён у Празе пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі. У 1522 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ўсходніх славя друкарню, з якой вышлі “ Малая падарожная кніжыца ” (1522 г.) і “ Апостал ” (1525 г.). У 1550-я гг. у Бярэсці пачала працаваць пратэстанцкая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага – першая на Беларусі. Наогул, пратэстанцкія друкарні ў 1560-1570-я гг. дзейнічалі ў Нясвіжы, Вільне, Слуцку, Уздзе, Лоску, Іўе, Ашмянах. Сярод найбольш вядомых выданняў пратэстантаў – “Брэсцкая біблія” (1563 г.), “Нясвіжская біблія” (1572 г.), “Новы запавет” (1574 г.), “Размова паляка з літвінам” (1564 г.). Першую кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – Катэхізіс выдалі Сымон Будны і Лаўрэнці Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г., у той жа год С.Будны надрукаваў “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам”, пазней – “Біблію” У 1570-я гг. у маёнтку Цяпіна на Полаччыне заснаваў друкарню Васіль Цяпінскі. Ён выдаў “Евангелле” на царкоўна-славянскай мове з паралельным перакладам на беларускую мову. С.Будны і В.Цяпінскі выступалі ў абарону беларускай мовы, за развіццё на ёй пісьменнасці і кнігадрукавання. Рускія першадрукары – Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пасля выгнання з Масквы працавалі на Беларусі ў маёнтку Р.Хадкевіча Заблудава. Яны выдалі “Евангелле вучыцельнае” (1569 г.) і “Псалтыр з Часасловам” (1570 г.). У 1580-я гг. І.Фёдараў пераехаў у Астрогу, дзе выдаў “Астрожскую біблію” (1580-1581 гг.), а П.Мсціславец працаваў у друкарні братоў Мамонічаў у Вільні. Напрыканцы XVI ст. у княстве дзейнічалі шматлікія друкарні – прыватныя, пры буйных праваслаўных брацтвах, пратэстанцкія, вельмі актыўную дзейнасць распачалі езуіцкія друкарні. Выдавалася самая розная літаратура на беларускай, польскай, лацінскай мовах – як багаслоўская, так і свецкая, у тым ліку, прававая. Так, ў 1588 г. у друкарне Мамонічаў у Вільне ўпершыню быў выдадзены свод законаў – Статут ВкЛ. Выдавецкая дзейнасць была цесна звязана з развіццём літаратуры. Як і раней, працягвалі складацца рукапісныя Палеі, Пацерыкі, Пралогі, Мінеі – яны складаліся з твораў антычных і грэка-візантыйскіх аўтараў. У эпоху Адраджэння да іх дабавіліся пераклады заходнееўрапейскіх свецкіх раманаў – такіх як “Аповесць пра Баву”, “Гісторыя пра Атылу”, “Аповесць пра Трышчана”, “Александрыя”, “Троя”, дыдактычныя навелы, зборнікі фацэцый (анекдатычных гісторый). З XIV ст. з’явілася летапісанне ВкЛ. У летапісах абгрунтоўвалася неабходнасць стварэння ВкЛ, абаранялася цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. Помнікі – “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” (прыкладна 1396 г.), “Пахвала Вітаўту”(канец 1420-х гг.), “Беларуска-літоўскі летапіс” (1446 г.). На змену летапісанню разам з Адраджэннем ў XVI ст. прыйшла гістарычная проза і мемуарыстыка: “Баркулабаўскі летапіс”, “Дзённік” Федара Еўлашоўскага, “Пхвала гетману Канстанціну Астрожскаму” (пасля 1514 г.), на беларускую мову перакладалі “Хроніку” М.Стрыйкоўскага, “Хроніку” М.Бельскага. У 1516 г. была выдадзена паэма “Пруская вайна” Яна Вісліцкага (родам з Беларусі, “русін”) на лацінскай мове, у якой аўтар апісвае перамогу славянскіх народаў над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве. У 1523 г. у Рыме была выдадзена яшчэ адна паэма аўтара-беларуса Міколы Гусоўскага – “Песня пра зубра”, так сама на лацінскай мове. Гэта было пачаткам рэнесанснай лацінскамоўнай традыцыі ў беларускай паэзіі. Заснавальнікам панегірычнай літаратуры (панегірык – хвалебная прамова) на Беларусі лічыцца Андрэй Рымша. Яго “Панегірык гербу Льва Сапегі” (1588 г.), а так сама панегірыкі гербам А.Валовіча, Ф.Скумны былі прыкладам для іншых аўтараў. У беларускай паэзіі з’явіліся жанры: дэкламацыя, вершаваныя прысвячэнні, сатырычная паэзія, паэтычныя “плачы”, “ляманты”, эпіграммы. У сувязі с прыняццем Берасцейскай уніі 1596 г. шарокае распаўсюджанне атрымала палемічная літаратура. На старонках выданняў шлі інтэлектуальныя бітвы паміж прыхільнікамі ўніі (П.Скарга, І.Пацей) і прыхільнікамі праваслаўя і пратэстантызму (К.Філалет, М.Сматрыцкі, С.Будны, Клірык Астрожскі). К.Філалет у сваім творы “Апокрысіс” (1597 г.) абвінавачваў іерархаў-уніятаў у матэрыяльных выгадах уніі. Найбольшага росквіту палемічная літаратура атрымала ў першай палове XVII ст. Развіцце музычнага мастацтва шло ў межах царкоўных устаноў. З канца XV ст. развіваецца кантавая культура спеваў, а ў другой палове XVI ст. – партэсныя спевы, спевакоў рыхтавалі ў брацкіх і манастырскіх школах. У самым канцы XVI ст. пры каталіцкіх установах-кляштарах сталі ўтварацца капэлы – калектывы, якія складаліся з аркестра і групы вакалістаў. З будаўніцтвам новых каталіцкіх храмаў пачала пашыралася арганная музычная культура. E XIV-XVI стст. шырокую папулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні даваліся пад час ярмарак, на рынках, запрашалі лялечнікаў і да двароў феадалаў.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 765; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |