КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Царква і рэлігія
Гістарычна склалася, што Беларусь знаходзіцца на памежжы дзвух хрысціянскіх канфесій – праваслаўя і каталіцтва, гэта адбілася на рэлігійнай гісторыі краіны, культуры і менталітэце народа. На працягу XIXIII стст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была выключна праваслаўнай, дзейнасць біскупа Рэйнберга ў Тураве ў 1015 г. і заснаванне манастыра ордэна дамініканцаў у Любчы (зараз Навагрудскі раён) – хутчэй выключэнне, як і прыняцце каталіцтва Міндоўгам у 1251 г. (у 1261 г. ён адрокся ад хрысціянства). Манаполію праваслаўя парушыў Ягайла, калі здзейсніў унію з Польскім каралеўствам. Пашырэнню каталіцтва спрыяла падзенне Канстантынопаля ў 1453 г. і рост канфрантацыі з Масквой. Вялікае княства ўсё болей арыентавалася на каталіцкі Захад. Тым не менш, на працягу XVI – сярэдзіны XVI стст. праваслаўе заставалася галоўнай рэлігіяй княства, яно задавала тон у жыцці, культуры, ідэалогіі. Адначасова каталіцтва абапіралася на падтрымку кіруючых колаў дзяржавы. Абедзве рэлігіі ўраўнаважвалі адна адну. У княстве працягвалася традыцыя рэлігійнага дуалізму (да хрышчэння ў каталіцтва літоўская і жмудская частка дзяржавы была язычніцкай). Праваслаўная царква на беларускіх землях была прадстаўленна Полацкай і Тураўскай (з 1241 г. Пінскай) епархіямі, часткова Смаленскай і Ўладзіміра-Брэсцкай епархіямі. Яны ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі і падпарадкоўваліся Канстантынопальскаму патрыярху. Калі мітрапаліты з Кіева выехалі ў Маскву, вялікія князі пачалі дамагацца асобнага мітрапаліта для ВкЛ. У 1316 г. была створана Наваградска-Літоўская мітраполія з цэнтрам у Наваградку. Яна складалася з Полацкай і Турава-Пінскай епархій. Патрыярхі не жадалі падзелу “рускай” царквы, таму рэдка прызначалі асобных для ВкЛ мітрапалітаў. У 1415 г. Вітаўт без згоды патрыярха загадаў выбраць мітрапаліта – ім быў абраны Грыгоры Цамблак. Галоўныя духоўныя пасады ў праваслаўных часта займалі выхадцы з мяшчанства і дробнай ці сярэдняй шляхты, шмат было выхадцаў з Балгарыі і Візантыі. Гэтыя абставіны мелі вынікам: невялікі ўплыў духавенства на дзяржаўныя справы і значную папулярнасць уніяцкіх настрояў, асабліва сярод святароў-іншаземцаў. Але рашэнні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. не падтрымалі праваслаўныя князі і феадалы ВкЛ, таму часова ідэя ўніі ў княстве была адкладзена. У той час каталіцтва пасля Крэўскай уніі 1385 г. стала дзяржаўнай рэлігіяй ВкЛ, хаця свабода веравызнання была пакінута. У 1387 г. была створана Віленская епархія, што першапачаткова складалася з 7 парафій – ніжэйшых адзінак царквы, прыходаў. Спачатку віленскі біскуп падпарадкоўваўся непасрэдна Папе Рымскаму, але з 1415 г. яго перападпарадкавалі прымасу польскай каталіцкай царквы – архіепіскапу гнезненскаму. Як і з праваслаўем, гэта стварыла падставы для ўмяшання палякаў у дзяржаўныя справы княства. Да канца XV ст. было заснавана яшчэ тры біскупствы – Кіеўскае, Луцкае і Жмудскае. Першымі біскупамі былі палякі, але з XVI ст. гэтыя пасады займалі выключна прадстаўнікі знаці ВкЛ. Яшчэ ў 1387 г. каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт у сваіх маёнтках, судовых пытаннях і фінансах. Па-сутнасці, царква была непадкантрольна дзяржаве. Вялікую дзейнасць па распаўсюджванні каталіцтва праводзілі манастыры – францысканцаў, бернардзінцаў, аўгусцінцаў і інш. Яна прынеслі элементы западнай, пераважна польскай, культуры, спрыялі развіццю асветы. У 1563 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст спецыяльнай пастановай аб’явіў аб роўнасці ў правах праваслаўнай і каталіцкай шляхты, чым прызнаў роўны статус дзвух рэлігій. Наогул, XVI ст. вызначаецца значнай ступенню верацярпімасці ва ўнутранай палітыке. Гэта стала добрай глебай для распаўсюджання ідэй Рэфармацыі ў княстве. Рэфармацыя – гэта шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух, узнік у пачатку XVI ст. у Заходняй Еўропе з мэтай паслабіць уладу каталіцкай царквы і асабіста Папы Рымскага. Ініцыятарам яе была буржуазія – новы клас, што ў працэсе нараджэння пачаў барацьбу з найбольш адыёзнымі праявамі феадалізму. Асноўныя патрабаванні – дэцэнтралізаваць, дэмакратызаваць, зрабіць таннай царкву; ліквідаваць манастыры, культ, абраднасць, духавенства як замкнёную касту, секулярызаваць (канфіскаваць на карысць дзяржавы) царкоўную маёмасць – былі распрацаваныя ў працах Марціна Лютэра, Жана Кальвіна, У.Цвінглі. У ВкЛ ідэі рэфармацыі праніклі да 1540 гг., але рэфармацыйны рух меў тут значныя асаблівасці ў развіцці. Развівалася рэфармацыя на феадальнай аснове, галоўнай двіжучай сілай былі буйныя феадалы і шляхта, галоўны рэлігійны накірунак – кальвінізм. Вучэнне Кальвіна адмаўляла іерархічную пабудову царквы і вярхоўную ўладу папы рымскага, патрабавала спрасціць рэлігійны культ; адзінай крыніцай і аўтарытэтам новай царквы прызнавалася свяшчэннае пісанне; уводзілася богаслужэнне на нацыянальнай мове. Некаторыя рысы рэфармацыі наглядаліся і ў праваслаўнай царкве. Шырокае распаўсюджанне атрымаў ерэтычны рух антытрынітарыяў (арыян). Яны адмаўлялі боскую сутнасць Хрыста, суадносна, Троіца так сама імі адмаўлялася, адзіны Бог часта атаясамліваўся з сусветным розумам і прыродай. Праваслаўныя брацтвы актыўна выступалі за ўстанаўленне кантролю над святарамі. Рэфармацыя на Беларусі мела тры этапы. Першы этап ахопліваў час з 1553 па 1570 гг., да з’яўлення ў ВкЛ езуітаў. Гэта быў перыяд хуткага росту колькасці пратэстантаў, фарміравалася іх царкоўная арганізацыя. Асноўная маса пратэстан- Галоўным дзеячам Рэфармацыі ў ВкЛ быў Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер, самы ўплывовы чалавек у дзяржаве. Ён заснаваў самы першы збор у Бярэсці (у пачатку 1550-х гг.) і першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню (кірылічных кніг не друкавала). Пад яго патранатам у 1557 г. адбыўся першы з’езд пратэстантаў у Вільні. Была заснавана Літоўская правінцыя кальвінскай царквы, кіраваў яе справамі правінцыяльны сінод. У 1560-я гг., пад час найвышэйшага ўздыму Рэфармацыі, на Беларусі дзейнічала каля 90 збораў (культавых устаноў), а так сама школы, друкарні, шпіталі. У кальвінізм перайшла большасць магнатаў і шляхты. Так, з 600 шляхецкіх фамілій Наваградскага ваяводства ў праваслаўі засталося толькі 16. Значна актывізавалася духоўнае жыццё, вырасла роля асветы, кнігадрукавання, шырока сталі вядомы рэнесансныя ідэі, наладжваліся міжнародныя кантакты. У другі перыяд – з 1570 па 1596 гг. (да Берасцейскай царкоўнай уніі) пачалі ўзмацняцца пазіцыі каталіцкай царквы, узмацнілася кантррэфармацыя. Пачала звужацца сацыяльная база Рэфармацыі – шляхта і магнаты, што дасягнулі сваіх мэт, пакідалі рады кальвіністаў. Пасля Люблінскай уніі выгадней было перайсці ў каталіцтва, бо каралі Стэфан Баторы і Жыгімонт ІІІ Ваза шмат клапаціліся пра каталіцтва, нават атрымалі за гэта прозвішчы “каталіцкіх каралёй”. У 1570 г. віленскі біскуп Валер’ян Пратасевіч запрасіў у Вільню езуітаў, якія пачалі праводзіць актыўную палітыку контррэфармацыі. Тым не менш, у 1573 г. на Варшаўскім сейме быў абвешчаны “рэлігійны мір”, палажэнні аб ім былі ўключаны ў Статут ВкЛ 1588 г. На працягу трэцяга этапа Рэфармацыі – з 1596 г. па сярэдзіну XVII ст. яшчэ больш яскрава праявіліся тэндэнцыі, што пачаліся ў папярэднім перыяду. Магнаты і асноўная частка шляхты пакінулі кальвінскую царкву, але яе структура засталася, роля яе была мізернай. Шляхта і магнаты, што пакідалі Рэфармацыю, не варочаліся назад, у праваслаўе, а пераходзілі ў каталіцтва – гэта давала значныя палітычныя і эканамічныя перавагі. Пачалося праследванне радыкальных рэлігійных рухаў – арыянства ці антытрынітарыяў. Арыяне, дзякуючы шырокай сацыяльнай праграме, мелі шырокую падтрымку сярод гараджан і сялян. У гэтым рухе выразна выдзялялася дзве плыні – левая (плябейска-сялянская) і правая (шляхецка-бюргерская). Левыя (Пётр Ганезій, Марцін Чаховіц, Лаўрэнці Крышкоўскі і інш.) крытыкавалі асноўныя прынцыпы феадальнага грамадства, патрабавалі скасавання прыгонніцтва, выступалі супраць дзяржаўнай улады наогул, патрабавалі спыніць войны. Праграма будавалася на прынцыпах прымітыўнага камунізму. Правыя (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі) прызнавалі сацыяльныя праблемы, але часткова, яны крытыкавалі свавольства магнатаў, але больш увагі надавалі рэлігійным справам. Абедзве плыні спрабаваў аб’яднаць Фаўст Соцын, які ў Рэфармацыя адыграла важную ролю ў гісторыі Вялікага княства: яна садзейнічала фарміраванню грамадзянскай самасвядомасці; спрыяла пранікненню і распаўсюджванню гуманістычных, рэнесансных ідэй; актывізавала духоўнае жыцце ў княстве, садзейнічала развіццю асветы і кнігадрукавання; пашырыла міжнародныя сувязі княства, садзейнічала больш шырокаму ўключэнню ВкЛ у еўрапейскі гістарычны працэс; садзейнічала культурнай і палітычнай паланізацыі беларускіх магнатаў і шляхты, што неспрыяльна адбілася на развіцці беларускай мовы і культуры. Каталіцкая царква не здавалася, яна ініцыявала пачатак контррэфармацыі – гэта рух у каталіцкай царкве з мэтай вярнуць страчаныя пазіцыі. Пасля Трыдэнцкага сабора (1545-1563 гг.) падтрымку папы рымскага атрымалі езуіты (каталіцкі ордэн, створаны Ігнацем Лайолай у 1534 г.), якія паспяхова вярталі страчаныя каталіцтвам пазіцыі. Кантррэфармацыі сапутнічалі такія з’явы, як інквізіцыя, спісы забароненых кніг, але так сама і выдатная сістэма адукацыі. У ВкЛ езуіты з’явіліся ў 1570 г. у Вільне па запрашэнню Віленскага біскупа Валер’яна Пратасевіча. Гэта былі Петр Скарга, Франц Сун’ер, Станіслаў Влошак. Адразу быў заснаваны калегіўм – навучальная ўстанова, што давала сярэднюю адукацыю. Вельмі ўдалай дзейнасці езуітаў у княстве спрыяла талерантнасць і верацярпімасць, дзякуючы чаму езуіты заснавалі свае прадстаўніцтвы па ўсёй краіне. Была створана адна з 35-ці правінцый у Еўропе – Літоўская езуіцкая правінцыя з цэнтрам у Вільні. Там жа дзейнічала створаная ў 1579 г. на базе калегіўма езуіцкая акадэмія (з правамі ўніверсітэта). Другі горад княства, дзе зацьвердзіліся езуіты – Полацк, калегіўм адкрылі ў 1581г., а да пачатку XVII ст. калегіўмаў стала 10 – у Нясвіжы, Оршы, Бярэсце, Пінске, Наваградке, Гародне, Віцебске, Мінске, Слуцке, і гэта былі лепшыя навучальныя ўстановы ў княстве. Адукацыю там маглі атрымаць як католікі, так і праваслаўныя, уніяты, пратэстанты. Адначасова навучэнцаў паступова схілялі да пераходу ў каталіцтва. Езуіты дасканала ведалі беларускую мову і карысталіся ею ў набажэнствах, іх пропаведзі ўзрушвалі. На беларускую мову былі перакладзены святыя кнігі і багаслоўская літаратура, але адначасова езуіты знішчалі забароненыя кнігі (першы раз кнігі гарэлі ў Вільне ў 1579 г. па загаду біскупа Георгія Радзівіла), яны дамагліся закрыцця пратэстанцкіх школ і друкарняў. Для простага народа адчыняліся дабрачынныя ўстановы, у 1687 г. езуіты адчынілі аптэку ў Гродне. Будаваліся велічныя культавыя храмы, мастацкае ўбранне і арганы ўражвалі – насельніцтва пацягнулася ў касцёлы. Асноўныя напрамкі дзейнасці езуітаў: наладжванне лепшай адукацыі ў калегіўмах, дзе вярбаваліся прыхільнікі каталіцтва і ордэна езуітаў; адстойванне інтарэсаў ордэна і каталіцтва праз асабістых духоўнікаў і дарадчых пры найбольш уплывовых асобах; стварэнне красаты набажэнства, якая прываблівала просты народ; шырокая дабрачыннасць, якая таксама прываблівала просты народ; шырокая літаратурна-палемічная дзейнасць – жаданне ідэалагічна разграміць пратэстантаў і праваслаўных. Акрамя езуітаў на Беларусі дзейнічалі ўстановы (кляштары, калегіўмы, шпіталі і інш.) 17 мужскіх каталіцкіх манаскіх ардзяноў і Асаблівасці контррэфармацыі ў ВкЛ: пачатак контррэфармацыі ў княстве супаў па часе з найвышэйшым уздымам Рэфармацыі, што парадзіла высокую ступень напружанасці ў грамадстве, але праявілася гэта ў ідэалагічнай барацьбе (палемічная літаратура). Жудасных форм супрацьстаяння (напрыклад – Варфаламееўская ноч у Францыі) у ВкЛ не было; пратэстанты не здолелі заснаваць сваю нацыянальную пратэстанцкую царкву (лютэранства ў Германіі, англіканства ў Англіі, кальвінізм у Швейцарыі і Францыі); асноўная частка феадалаў перайшла ў каталіцтва, а Берасцейская ўнія наблізіла да каталіцтва “просты люд”; асаблівая ўвага ВкЛ з боку Рыма, княства разглядалася як плацдарм да акаталічвання Масквы; не ўдалося дасягнуць галоўнай мэты – ліквідаваць шматканфесійнасць у ВкЛ; у перыяд контррэфармацыі зблізіліся пазіцыі пратэстантаў і праваслаўных – у 1599 г. у Вільне была дасягнута дамоўленасць аб сумесных дзеяннях супраць праяў ваяўнічага каталіцызма; была скасавана талерантнасць у княстве, у 1658 г. з ВкЛ выганяліся арыяне.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 680; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |