КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову Першы этап рэфармавання мае храналагічныя рамкі З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту было ўведзена самафінансаванне. Сутнасць самафінансавання – пасля адлічэнняў часткі прыбытку згодна з устаноўленымі нарматывамі ў бюджэт і ў міністэрства, большая частка прыбытку заставалася ў распараджэнні прадпрыемства. Але адначасова працягвала існаваць старая схема эканамічных рэгулятараў і адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання. У выніку, да восені 1986 г. відавочных зрухаў у гаспадарке не адбылося. Першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было На другім этапе рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.) была пастаўлена задача правесці радыкальную эканамічную рэформу. Трэба было змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу, спачатку абавязковага, а потым добраахвотнага. Павысіць самастойнасць прадпрыемстваў, стымуляваць іх да самастойнасці, самафінансавання, самакіравання, самаакупнасці, увесці ў дзеянне дагаварные і самастойна вызначаные цэны, увесці аптовы гандаль сродкамі вытворчасці. Былі прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве» (ВС СССР), «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (СМ СССР і ЦК КПСС). Мэты гэтага працэсу – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання гаспадаркай. Першы год радыкальнага рэфармавання адгукнуўся павелічэннем тэмпаў эканамічнага росту, паскарэннем дынамікі прадукцыйнасці працы. Але адначасова наглядаўся крызіс спажывецкага рынку і значны рост рознічных цэн. Захоўвалася традыцыя планавання, і ў 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці. Быў правалены аптовы гандаль рэсурсамі і сродкамі вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах. Непаслядоўнасць наглядалася ў вінансавай палітыке. З чэрвеня 1988 г. адбыўся пераход да рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Гэты працэс суправаджаўся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі рэспубліканскімі ўладамі (з сярэдзіны 1990 г.). Палавінчатасць і непаслядоўнасць рэформаў дало магчымасць гаварыць аб “забалтыванні” рэформы. Прынятыя законы і рашэнні не выконваліся. Народная гаспадарка, як і раней, арыентавалася не на спажыўца, а на прамежкавыя валавыя паказчыкі. З 1990 г. пачалося разбурэнне адзінай эканамічнай прасторы СССР, якое суправаджалася некантралюемым падзеннем вытворчасці. Супрацьстаянне цэнтра і рэгіёнаў прывяло да правядзення рэгіёнамі асобнай гаспадарчай і цэнавай палітыкі. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку СССР дасягнула Адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – гэта рынкавая эканоміка. Да восені 1990 г. склаласятры варыянты пераходу да рынкавых адносін, гэта радыкальная праграма «500 дзён» (аўтары С.Шаталін і Р.Яўлінскі), кансерватыўная ўрадавая праграма (аўтар М.І.Рыжкоў) і ліберальная прэзідэнцкая праграма (аўтар М.С.Гарбачоў). Праграмма «500 дзён» прадугледжвала правядзенне шырокай прыватызацыі, закрыццё неэфектыўных прадпрыемстваў, прыняцце заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміке, гарантаванне права прыватнай ўласнасці, лібералізацыю цэн, заахвочванне прадпрымальніцтва, стабілізацыю рынку спажывецкіх тавараў, ліквідацыю структуры адміністрацыйна-каманднай сістэмы і інш. Ліберальная і кансерватыўная праграмы прадугледжвалі паступовы пераход да рынку, мадыфікацыю і захаванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, абмежаванне “шокатэрапіі”, захаванне адзінай эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма была падтрымана ВС СССР (19 кастрычніка 1990 г.), радыкальная – рэгіёнамі СССР. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР абвясціў суверэнітэт БССР, а ў кастрычніку 1990 г. ён прыняў “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 531; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |