КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР абвясціў суверэнітэт БССР, а ў кастрычніку 1990 г. ён прыняў “ Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР ”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты. У кастрычніку 1991 г. паміж Расіяй, Беларуссю, Арменіяй, Кыргыстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам і Ўзбекістанам, Украінай, Малдовай і Азербайджанам быў падпісаны дагавор аб адзінай эканамічнай прасторы. Ен прадугледжваў правядзенне ўзгодненай палітыкі ў галінах транспарту, энергетыкі, інфармацыі, развіцця прадпрымальніцтва, фінансаў, падаткаў і цэн, грашовай і банкаўскай сістэм, мытных правіл і тарыфаў, стандартаў, статыстыкі, бухгалтарскага ўліку, развіццё замежных эканамічных адносін; прызнанне прыватнай уласнасці, свабоды прадпрымальніцтва і свабоднай канкурэнцыі. Была распрацавана дзяржаўная праграма па стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароне насельніцтва. Былі створаны рэспубліканскі фонд стабілізацыі эканомікі, рэфармавалася грашова-крэдытная сістэма. Насельніцтву было дазволена выкупляць ва ўласнасць кватэры, дачы, гаражы і г.д. Пачалося стварэнне суб’ектаў рынкавай эканомікі – незалежных, самастойных, эканамічна адказных таваравытворцаў, якія павінны былі займацца прадпрымальніцтвам ва ўмовах здаровай канкурэнцыі. Пачалося раздзяржаўленне і прыватызацыя, якія павінны былі скончыцца на на працягу 5-10 гадоў. Утваралася сістэма дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, асноўныя элементы якой: ўласная банкаўская і крэдытная сістэмы (Нацыянальны банк Беларусі, Знешэканомбанк, Ашчадны і шэраг камерцыйных банкаў); уласны бюджэтны і падатковы механізм; планавае рэгуляванне (комплексны прагноз эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэспублікі), абласцей, раёнаў і гарадоў; распрацоўка механізма цэнаўтварэння, і сістэмы аплаты працы. Складвалася рынкавая інфраструктура (спажывецкі рынак, рынак сродкаў вытворчасці, фінансавы рынак, рынак працоўнай сілы) і механізм яе дзеяння. Не заставалася забытай і сацыяльная абарона насельніцтва. Яна праводзілася праз вызначэнне мінімума аплаты працы і прыняцце законаў «Аб сацыяльнай абароне малазабяспечаных грамадзян», «Аб індэксацыі прыбыткаў насельніцтва», «Аб абароне правоў інвалідаў» і інш. Быў створаны Пенсійны фонд і фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Асаблівасцю эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. было тое, што крызісныя з’явы тут выявіліся пазней, чым у іншых рэспубліках СССР. У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, якія перавышалі выдаткі на 2,6%. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем. Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі (ВНП склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу, што супала з першымі гадамі незалежнага існавання Беларусі і наклала негатыўны адбітак ў масавай свядомасці на ідэю незалежнасці краіны. Народная гаспадарка рэспублікі стаяла на мяжы абвалу. За 1991-1994 гг. адбылося падзенне выпуску прамысловай прадукцыі на 31%. Спад меў усеагульны характар (закрануў усе галіны вытворчасці). Узнікла праблема збыту прадукцыі, рэзка падаражалі матэрыяльные рэсурсы, звычайнай з’явай сталі хранічныя неплацяжы. У спадчыну ад савецкай эканомікі дастаўся нізкі ўзровень канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што было вынікам скарачэння інвестыцый у навуку і новыя тэхналогіі. Страчваліся традыцыйные рынкі збыту. У сельскай гаспадарке зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці склала 14% з прычыны дрэннага забеспячэння рэсурсамі, недахопа рэспубліканскіх крыніц фінансавання, негледзячы на тое, што ў Праводзілася палітыка штучнага стрымлівання цэн на сельскагаспадарчыя тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д. Адбылося рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва. На 1994 г. рэальная зарплата склала чвэрць ад узроўню снежня 1991 г. Узнікла вялікая знешняя запазычанасць, асабліва перад Расіяй за энергарэсурсы. За 1994 г. яна вырасла ў 10 разоў і дасягнула 500 млн. долараў. Наглядалася высокая інфляцыя, асабліва пасля лібералізацыі цэн, праведзенай у 1992 г. У 1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў толькі 72%, аб’ём прамысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні 57%, рэйтынг Беларусі па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу знізіўся да 62-га месца сярод 175 краін свету. Ва ўмовах жорсткага крызісу былі праведзены першыя прэзідэнцкія выбары. Каманда першага Прэзідэнта Беларусі Рэалізацыя праграмы дазволіла ў 1994-1995 гг. на зменшыць інфляцыю, знізіць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту, затармазіць падзенне ўзроўню жыцця народа, прыпыніць абвальны спад вытворчасці. Актуальнай стала новая задача – стварыць перадумовы для пераходу ад спаду вытворчасці да яго стабілізацыі і некатораму росту. У гэтых мэтах былі распрацаваны і зацверджаны Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг. Прыярытэты праграммы – гэта экспарт, жыллё, харчаванне. У якасці перспектыўнай была прынята мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі, якая павінна будавацца па прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх форм уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). Сацыяльная арыентацыя рынкавай эканомікі дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога – выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава ў сваёй эканамічнай палітыцы павінна імкнуцца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя. У канцы 1990-х гг. згодна з апублікаванымі дадзенымі Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу займала ўжо 57-е месца ў свеце. Гэта быў лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская Федэрацыя – 62-е месца, Казахстан – 73-е, Украіна – 78-е), хаця ў апошнія гады нас значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы, якія мелі аднолькавыя з намі стартавыя пазіцыі ў пачатку 1990-х гг. і якія правялі рэфармаванне эканомікі метадам “шокавай тэрапіі”. Уключэнне Беларусі ў эфектыўны міжнародны працэс падзелу працы патрабуе адпаведных унутраных прадпасылак: развітага навукова-тэхнічнага і прамысловага патэнцыялу, высокага ўзроўню адукацыі насельніцтва, нацыянальнай тэхнічнай і гуманітарнай інтэлігенцыі, доступу да знешніх крыніц інфармацыі, капіталу і рэсурсаў. Усе гэтыя ўмовы ў той ці іншай ступені прысутнічаюць у Беларусі. Задача складаецца ў іх выкарыстанні і найлепшым камбінаванні з мэтай адстояць свае нацыянальныя інтарэсы ў глабальнай міжнароднай канкурэнцыі і выкарыстаць канкурэнтныя перавагі для ўмацавання свайго становішча ў сусветнай эканамічнай сістэме. “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.” зацверджаны СМ РБ у красавіку 2000 г. У дакуменце вызначаны стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе. У праграме ўлічваюцца асаблівасці Беларусі як малой краіны з адкрытай эканомікай, улічваецца працэс глабалізацыі сусветнай эканомікі, адзначаецца неабходнасць удзелу беларускіх прадпрыемстваў у фінансава-прамысловых групах (ФПГ) і транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай прыцягнення ў гаспадарку краіны новых тэхналогій і інвестыцый. Паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу. У сацыяльнай палітыке стратэгічнымі мэтамі з’яўляюцца: аздараўленне народа; павышэнне ўзроўню яго дабрабыту на аснове збалансаванага і ўстойлівага эканамічнага росту; забеспячэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека. Іх дасягненне звязана з паскарэннем росту і паляпшэннем якасных параметраў усяго народнагаспадарчага комплексу краіны. Неабходна пераўзброіць вытворчасць на аснове навейшых тэхналогій, каб перайсці на выпуск прадукцыі сучаснага ўзроўню. Толькі ўдзел у сусветным падзеле працы дасць магчымасць вырашыць ў бліжэйшай будучыні стратэгічныя задачы і перш за ўсё забеспячэнне росту даходаў насельніцтва, стварэнне годных умоў жыцця і асяроддзя пражывання чалавека. У адрозненне ад эканамічна развітых краін структура выдаткаў дамашніх гаспадараку Беларусі характарызуецца высокай доляй затрат на харчовыя тавары, нізкай – на набыццё тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння і яшчэ больш нізкай – на платныя паслугі. Удзельная вага кошту прадуктаў харчавання ў бюджэце сям’і ў 1999 г. склала 59,5% спажывецкіх выдаткаў. Другі па значэнні артыкул выдаткаў насельніцтва – пакупка нехарчовых тавараў. Нязначныя выдаткі ў сярэдняй беларускай сям’і на культуру, адукацыю, адпачынак і спорт. Дзяржава вызначыла асноўныя прыярытэты сацыяльнай палітыкі – гэта рост рэальных даходаў насельніцтва праз увязванне зарплаты з ростам эфектыўнасці вытворчасці, распрацоўка дасканалага пенсійнага заканадаўства, калі дзяржава гарантуе пенсійнае забеспячэнне, але грамадзянін так сама нясе асабістую адказнасць за фарміраванне свайго пенсійнага фонду, рэформу сацыльных ільгот, адмену неапраўданых сацыльных выплат. Адначасова пашыраюцца платныя паслугі ў сферы аховы здароўя (акрамя пешай дапамогі і базавага комплекса паслуг) і адукацыі (акрамя абавязковай сярэдняй адукацыі). На Другім Нацыянальным сходзе была прынята Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на Дасягненню прадуктовай бяспекі павінна садзейнічаць выкананне “Праграмы павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу да 2005 года”. Галоўная задача – гэта ліквідацыя зерневай залежнасці краіны. Так, валавыя зборы зерня павінны скласці Зразумела, аб тым, што мы зможам жыць у багацці, не можа быць размовы. Але пасля пэўнага перыяду, хаця і з мінімальным запасам трываласці, мы ўсё жа зможам развівацца на ўласнай аснове, прыцягваючы крэдыты і інвестыцыйныя рэсурсы.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 478; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |