Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

СССР и страны Европы в нач 2 мировой войны. Вхождение Зап.Б в состав БССР




Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Зах. краiны далi згоду на далучэнне часткi тэрыторыi Чэхаславакii да Германii, iмкнулiся скiраваць агрэсiю фашысцкай Германii супраць СССР. Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Зах. беларусi, якая трапiла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Зах. Беларусь. 28 лiстапада 1939 г. памiж Германiяй i СССР заключаны Дагавор аб дружбе i гранiцы. 28-30 лiстапада 1939 г. Народны Сход Зах. Беларусi прыняў дэкларацыю аб устанаўленнi савецкай улады на ўсей вызваленай тэрыторыi i выказаўся за ўваходжанне ў склад БССР.

Прыняты законы аб уключэннi Заходняй беларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР.

28 – 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Зах. Беларусі. Ён прыняў дэкларацыю аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторіі Зах Беларусі. Аднадушна дэлегаты выказаліся і за ўваходжанне ў БССР. 2 лістапада 1939 г. Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Зах. Б. ў склад СССР і уз'яднанні яе з БССР. У выніку тэрыторія і насельніцтва БССР павялічылася.

Уз'яднанне Зах. Б. з БССР паскорыла эк. развіццё гэтага рэгіёна. Аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў канцы 1940г. амаль у два разы ў параўнанні з 1938 г. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспсдарка. Рачны флот папоўніўся новымі самаходнымі судамі і буксірамі. У вёсцы беззямельным і малазямельным сялянам было раздадзяна звыш 1 млн. га зямлі, якая належыла польскім памешчыкам, асаднікам і членам вартаўнічай аховы. Пачалася работа па калектывізацыі. Да сярэдзіны 1940 г. тут было створана шмат калгасаў.

У той жа час у грамадска – палітычным жыцці края адкрыта праявіла сябе камандна – рэпрэсіўная сістэма. Па дагавору з Літоўскай рэспублікай ад 10 лістапада 1939 г. кіраўніцтвам СССР быў перададзены Віленскі край з горадам Вільня ў абмен на размяшченне савецкіх войск на тэрыторыі Літвы. Яшчэ раней, 30 верасня 1939г., былі арыштаваны, а потым рэпрэсіраваны многія беларускія дзеячы нацыянальна – вызваленьчага руху.

Аднак нягледзячы на гэтыя і іншыя моманты, ўз'яднанне Зах. Б. з БССР мела, безумоўна, станоўчае значэнне. А галоўнае заключалася ў тым, што ўпершыню ў сваёй шматвякавой гісторыі, практычна ўсё насельніцтва беларускага этнасу атрымала магчымасць жыць разам, працаваць і сумесна адстойваць свае інтарэсы. Акрамя гэтага, ўз'яднанне З. Б. з БССР, як і Зах. Украіны з УССР, пэўным чынам паўплывала на ход і вынікі як другой сусветнай, так і Вялікій Айчыннай вайны савецкага народа супраць фашысцкай Германіі.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 443; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.