Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кастрычніцкая 1917 года рэвалюцыя ў Расіі і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі




Прычыны. На працягу 8 месяцаў буржуазія знаходзілася пры ўладзе і пры гэтым не ажыццявіла карэнных перамен. Працягвалася вайна, не былі вырашаны нацыянальнае і аграрнае пытанні, не праводзіліся сацыяльныя рэформы.

У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Улада была перададзена II Усерасійскаму з’езду Саветаў. Мінскі Савет, дзе большасць мелі ўжо бальшавікі, выдаў загад за першым нумарам пад агульнай назвай – “Уся ўлада саветам!”. 26 кастрычніка пры Мінскім Савеце быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які павінен быў садзейнічаць умацаванню савецкай улады. Аднак прыхільнікі Часовага ўрада так сама актывізаваліся. Імі 27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі (маецца на ўвазе Лютаўская).

1.11.1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў разагнаны. На працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі. У буйных гарадах ствараліся Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Толькі ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага патрабавалася ўмяшальніцтва вайсковых сіл. Былі накіраваны войскі на ліквідацыю Стаўкі. 18.11.17 г. Магілёўскі Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварый ВРК. Да 18.11.17 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена і на фронце.

Для ўмацавання новай улады важнае значэнне мелі з’езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў губерняў і фронту, якія адбыліся ў лістападзе-снежні. Яны легалізавалі новую ўладу – зацвердзілі структуру яе органаў, вызначылі сістэму кіравання, абралі выканкамы, адобрылі першыя Дэкрэты савецкай ўлады – аб зямлі і міры і інш.

Перш за ўсё, бальшавікі стваралі сваю структуру палітычнай ўлады. Усе органы ўлады Часовага ўраду былі ліквідаваны. У Мінску адбыліся з’езды Саветаў. Па выніках з’ездаў быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) – вышэйшы орган улады ў краі. 26 лістапада 1917 г. быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.

Новая ўлада праводзіла мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне агульнай сітуацыі ў краіне.

· Адной з першых была ліквідавана старая судовая сістэма. У Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі рэвалюцыйныя трыбуналы.

· Браліся пад кантроль фінансы. Былі нацыяналізаваны ўсе прыватныя банкі і створаны адзіны Дзяржаўны банк з аддзяленнямі-канторамі на месцах.

· Уводзіўся рабочы кантроль на прадпрыемствах з мэтай барацьбы з сабатажам чыноўнікаў, прадпрымальнікаў і банкіраў.

· Праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці.

· У сацыяльнай палітыке быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, для падлеткаў працоўны дзень скарачаўся да 4-6 гадзін, быў уведзены штотыднёвы адпачынак, святочныя дні, аплачвоемы адпачынак

· Прымаліся спробы вырашыць жыллёвае пытанне, палепшыць медыцынскае абслугоўванне, ліквідаваць беспрацоўе, дзеля гэтага ствараліся біржы працы.

· Вырашалася харчовае пытанне. Былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы, што кантралявалі прыватны гандаль; уводзілася хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб.

· У культурнай палітыке галоўнай мэтай была ліквідацыя непісьменнасці.

· Аграрнае пытанне вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб зямлі: гэта – нацыяналізацыя зямлі, канфіскацыя панскіх зямель, ураўняльнае землекарыстанне.

· Улады падтрымлівалі стварэнне калектыўных гаспадарак (камуны, сельгасарцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі).

Сацыялістычныя пераўтварэнні ў народнай гаспадаркі Беларусі мелі кардынальны характар. Аднак ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 791; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.