КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Першай праводзілася Аграрная рэформа 1861 года
Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў ХІХ ст. у Расійскай імперыі і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Прычыны рэформ: · перажыткі феадалізму ў эканамічных і палітычных парадках імперыі, якія перашкаджалі яе руху наперад. І галоўнай перашкодай было прыгонніцтва. · Крымская вайна 1853-1856 гг. паказала ўсю глыбіню адсталасці феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін. · адной з галоўных прычын рэформ быў сялянскі рух. 19 лютага 1861г. краіна атрымала царскі маніфест і Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгонніцтва. Сяляне атрымалі: асабістую свабоду, шэраг грамадзянскіх правоў: заключаць грамадскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемства, пераходзіць у іншыя саслоўі. Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часова абавязаннымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну, або плаціць аброк. Зямлю сяляне павінны былі выкупаць ва ўласнасць. Каля 20% сумы сяляне плацілі памешчыку. Астатнюю частку сумы памешчыкі атрымалі ад дзяржавы. Сяляне павінны былі выплаціць дзяржаве гэту суму на працягу 49 гадоў. Урад, напалоханы массавымі выступленнямі сялян і паўстаннем 1863-1864 гг., вымушаны быў змяніць некаторыя ўмовы рэформы на Беларусі. Так, памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%. Адмянялася часоваабавязанасць. Памешчыкі былі абавязаны прадаваць зямлю сялянам па іх жаданню. Значэнне рэформы: рэформа крыху палепшыла становішча сялян заходніх губерніяў; была абвяшчана асабістая свабода сялян; большая частка сялянскіх двароў атрымала надзелы такіх памераў, якія не забяспечвалі ўтрыманне сярэдняй сям’і; рэформа распачала шлях да эвалюцыі грамадства ў буржуазным накірунку. Адмена прыгонніцтва ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад патрэбны былі іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. З усіх рэформ самай радыкальнай з’яўлялася судовая. На Беларусі яна была адкладзена да 1872г. Судовая ўлада была аддзелена ад заканадаўскай і выканаўчай, суддзі набылі незалежнасць ад ўрадавых чыноўнікаў. Былі ўведзены галоснаць і спаборніцтва судовага працэсу: пракурор процістаяў незалежнаму ад улады адвакату. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў. Земская рэформа, аб’яўленая 1 студзеня 1864г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губерніях выбарных устаноў. Земствы кіравалі мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва. У Беларусі яны не ўтвараліся. Толькі ў 1911г. ва ўсходніх губерніях Беларусі былі створаны земства. Са спазненнем на пяць гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа. Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання – гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абраным у гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Ваенная рэформа. Саслоўная армія замянялася новай, створанай на аснове ўсеагульнай воінскай павіннасці. Тэрмін салдатскай службы скарачаўся да шасці гадоў (на флоце – да сямі гадоў). Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864г. і цэнзурная рэформа 1865г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Аднак, з-за даволі высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Адмянялася цэнзура для твораў вялікіх памераў. Выданні меншых памераў падлягалі абавязковай цэнзуры. Такім чынам, рэформы 60 – 70-х гадоў ХІХ ст. насілі буржуазны характар, але не знішчылі перажыткі феадалізму да канца
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 624; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |