Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Распад СССР. Стварэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь




Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі (1940-я – пачатак 1990-х гг.).

 

Распачатая гітлераўскай Германіяй вайна нанесла Беларусі велізарныя людскія і матэрыльныя страты. Загінуў амаль кожны трэці жыхар Беларусі. БССР страціла больш паловы нацыанальнага багацця. Па агульнаму узроўню развіця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., поўнасцю ці часткова разбураны гарада і больш за 900 сельскіх населеных пунктаў.

У межах планавай сістемы, аднаўленняе народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвертага пяцігадовага плана (1946-1950). Акцэнт быў зроблены на паскораным аднаўленні торфаздабычы, энергетыкі і развіцця машынабудавання, стварэнні такіх галін прамысловасці, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабілебудаванне, трактарабудаванне і інш.

Такія галіны прамысловасці БССР, як машынебудаванне і металоапрацоўка, аднаўляліся і развіваліся ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе вельмі хутка. Дзякуючы іх росту амаль у 2,5 раза ў параўнанні з 1940 г. прамысловасць рэспублікі ў 1950 г. перавысіла даваенны узровень на 20%.

Са сменай кіраўніцтва СССР у 1953 г. рабіліся адпаведныя захады, каб палепшыць сітуацыю у селькай гаспадарцы.

З серадзіны 50-х г. ў свеце разгарнулася навукова-технічная рэвалюцыя, якая адкрывала магчымасці комплекснай аўтамацізацыі вытворчасці, выкарастання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і г.д.

У першай палове 1950-х г. было завершана будаўніцтва і ўступілі ў строй дзеючыя у Мінску падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг предпрыемставаў легкай прамысловасці.

З 1953 па 1958гг. павялічылася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1970 г. 80% таварной прадукцыі саўгасаў і больш за 60% гэтай прадукцыі калгасаў складала жывелагадоўчая.

Але з серадзіны 1970-х гадоў паступова складавалася неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмы да радыкальных змен. З 1970 па 1984г. сельскае насельніцтва ў БССР паменьшылася амаль у 1,5 раза.

З 1985г. эканоміка рэспублікі развівалася ва умовах вызначанага партыйным кірауніцтвам курсу на паскарэнне.але усе мерапрыемствы закончыліся распадам Савецкога Саюза.

Грамадска-палітычнае жыццё.

На Беларусі, як і па ўсёй краіне, поўнасцю захавалася старая палітычная сістема, у якой адміністратыўныя функцыі ажыццяўляла камуністычная партыя. У гэтых умовах грамадска-палітычнае жыцце вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем, было жорстка звязана з сыстэмай і падпарадкоўвалася ёй.

Толькі ў часы перабудовы ў рэспубліцы пачалі ажыўляцца пэўныя захады да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця.

 

Нарастанне крызісных з'яў у другой палове 80-х гадоў ХХ ст. у сацыяльна-эканамічнай, палітычнай, культурнай сферах жыцця прывяла да цяжкага становішча. ХХVІІ з'езд КПСС (люты-сакавік 1986 г.) прыняў палітыку перабудовы. Быў узяты курс на дэмакратызацыю палітычнага жыцця.

Палітыка перабудовы не спыніла спаўзанне СССР да крызісу. Становішча пагаршалася нявырашанасцю нацыянальнага пытання. Усе спробы захаваць СССР праз змяненне саюзнага дагавору 1922 г. не ўдаліся. Пачаўся працэс абвяшчэння суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прымае Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

Распад СССР паскорылі падзеі ў Маскве ў жніўні 1991 года. Спроба партыйнага кіраўніцтва аднавіць таталітарны рэжым у Саюзе была прыпынена дэмакратычнымі сіламі. Працэс распаду СССР стаў неабарачальным. 25 жніўня 1991 г. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. У верасні 1991 г. прымаецца закон аб назве і дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. Юрыдычна распад СССР быў замацаваны 8 снежня 1991 г., калі было падпісана пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных дзяржаў.

Пасля абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь пачынаецца працэс фарміравання органаў дзяржаўнай улады і кіравання. 15 сакавіка 1994 года прынята Канстытуцыя, у адпаведнасці з якой Беларусь становіцца прэзідэнцкай рэспублікай. 4 ліпеня 1994 года першым прэзідэнтам быў абраны А. Р.Лукашэнка.

У 1995, 1996 і 2005 г. былі праведзены реферэндумы на якіх вырашаліся пытанні дзяржаўнай сімволікі, далейшых шляхоў інтэграцыі, пашырэння паўнамоцтваў выканаўчай улады..

Беларусь – нейтральная без'ядзерная дзяржава, якая мае дыпламатычныя сувязі з 160 краінамі свету. Член ААН, ЮНЭСКА, СНД. Беларусь уступіла ў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародны валютны фонд, Міжнародную фінансавую карпарыцыю і г.д. Яна развівае гандлёва-эканамічныя, культурныя і навуковыя сувязі з зарубежнымі краінамі.

Прыярытэт у знешняй палітыцы аддаецца адносінам з Расійскай Федэрацыяй. Інтэграцыйны працэс паміж дзвюма дзяржавамі прывеў да падпісання ў снежні 1999 г. дагавора аб стварэнні саюзнай дзяржавы.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1097; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.