Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя асобы




Дунін-Марцінкевіч В.(1808—1884гг.). Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета, з сям’і арэндатара. Паэт, драматург, першы класік беларускай літаратуры ХІХст. Лічыцца, што ў 1824 г. скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча, працягваў вучобу ў Пецярбургу. Творчую дзейнасць пачаў у 1840-я гады. У 1852 г. паставіў оперу на мінскай сцэне гуртком мясцовага аматарскага калектыву на беларускай мове. Гэта быў першы крок да стварэння беларускага прафесійнага тэатра. Аўтар рамантычных вершаваных аповесцей і апавяданняў («Вечарніцы», «Гапон», «Купала», «Шчураўскія дажынкі» і інш.). Яго тврорчасць завяршыла рамантычна-этнаграфічны перыяд белараускай літаратуры першай пал. ХІХст. Адначасова знаменавала зараджэнне у ёй рэалістычных тэндэнцый.

Ельскі К.(1782—1867гг.). Першы прафесійны скульптар у Беларусі. Стварыў цэлую галерэю (больш за 50 партрэтаў) знакамітых асоб Беларусі, працаваў над аздабленнем культавых і грамадскіх будынкаў.

Зан Тамаш(1796—1855гг.).Нарадзіўся ў в. Мясата Вілейскага павета. Скончыў Віленскі універсітэт. Адзін з арганізатараў таварыстваў патрыятычнай моладзі. У 1823 г. арыштаваны і высланы ў г.Арэнбург, дзе даследаваў флору і мінералы Урала. Цікавіўся беларускім фальклорам. Аўтар балад «Бекіш», «Свіцязь-возера» і інш.

Кісялёў П.Д.(1788—1872гг.).Прыхільнік ліберальных пераўтварэнняў ў Расійскай імперыі, міністр дзяржаўных маёмасцей. У 40—50-х гг. ХІХст. быў ініцыятарам правядзення рэформы ў дзяржаўнай вёсцы, якая прадугледжвала тры асноўныя моманты: 1) рэфармаванне сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі; 2) так званую «люстрацыю» дзяржаўных маёмасцей; 3) палітыку «апякунства» ў адносінах да сялян.

Міцкевіч А.(1798—1855гг.) — паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху. Заснавальнік польскага рамантызму. Пасля 1824 г. жыў ў Расіі, дзе сблізіўся з дзекабрыстамі, А. С. Пушкіным. Напісаў паэмы «Гражына», «Конрад Валленрод», «Пан Тадэуш». У 1849 г. рэдактар дэмакратычнай газеты «Трыбуна народаў», выступаў з артыкуламі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характара.

Насовіч. І.І.— беларускі мовазнавец, фалькларыст і этнограф. Працаваў настаўнікам, інспектарам, загадчыкам духоўных і дваранскіх вучылішчаў ў Магілёўскай, Віленскай і Мінскай губернях. Аўтар прац «Беларускія прыказы і прымаўкі» (1852), «Беларускія песні» (1873), «Слоўнік беларускай мовы» (1870).

Савіч Ф.А. (1815 — каля 1845). Нарадзіўся у в.Вяліцічы Пінскага павета Мінскай губерні. Беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, паэт, публіцыст. У 1833—1838гг. вучыўся ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, дзе арганізаваў нелегальнае рэвалюцыйнае «Дэмакратычнае таварыства». Аўтар статута «Прынцыпы дэмакратызму», пракламацыі «Заўвагі пра маральную вайну народа з дэспатызмам» (адзін з першых палітычных памфлетаў у гісторыі вызваленчага руху Беларусі). Яго вершы на беларускай мове распаўсюджваліся ў рукапісах на Беларусі і Украіне, некаторыя з іх сталі народнымі песнямі.

Тышкевіч Канстанцін Піевіч(1806—1869 гг.).Нарадзіўся ў Лагойску. З роду Тышкевічаў, брат Яўстафія Тышкевіча. У 1836 г. жыў у Лагойску. Член навуковых таварыстваў у Вільні, Кракаве, Маскве, Празе, Парыжы, Лондане. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасці. Даследваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў у Мінскай губерніі. Паклаў пачатак вывучэнню старажытных гарадоў — Лагойска, Заслаўя і інш.

Тышкевіч Яўстафій Піевіч ( 1814—1873 гг.).Беларускі гісторык, археолаг, краязнаўца, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі. У 1861 г. скончыў Мінскую гімназію. Заснавальнік і старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. У 1863—1864 гг. удзельнічаў у паўстанні, за што звольнены з усіх пасад. Вывучаў гарадзішчы: у Гальшанах, Друцку, Заслаўі, Крэве, Лідзе, Мінску і інш. Аўтар навуковых прац: «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або Апісанне некаторых помнікаў старажытнасцей у Заходніх губернях Расійскай дзяржавы» (1842); «Апісанне Барысаўскага павета» (1847) і інш.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 727; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.