КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай палове ХІХст
Прамысловы пераварот стаў хутка распаўсюджвацца ў пач. ХІХст. у мноствах дзяржаў еўрапейскага кантынента. Раскажыце аб зменах, якія з’явіліся ў яго выніку ў прамысловасці, на транспарце, у грамадстве як у краінах Еўропы, ЗША, так і ў Расіі. Вызначце, у чым праявіліся адрозненні гэтых перамен. На аснове гэтага параўнання пераканаемся, што ў Расіі развіццё капіталістычных адносін і фарміраванне новых капіталістычных класаў стрымлівалася адносінамі феадальнага грамадства, а панаванне дваран і памешчыкаў грунтавалася на існаванні прыгоннага стану асноўнай масы насельніцтва. Але стрымліваць развіццё капіталістычных адносін было немагчыма. На беларускіх землях у першай палове ХІХст. адбываліся працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Павялічылася колькасць мануфактур ад 57 у 1796 г. да 549 у к. 50-х гг. ХІХст., а рабочых у іх ад 2,4 тыс. да 6,5 тыс. 43% рабочых складалі вольнанаёмныя. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гады ХІХст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Раскажыце аб галінах прамысловасці, будаўніцтве чыгунак, каналаў, якія злучалі рэкі басейна Чорнага і Балтыйскага мораў, гандлі, узрастанні гарадоў і колькасці насельніцтва, павышэнню іх прамысловага значэння. За перыяд з 1825 па 1861 гг. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася з 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Новыя з’явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канопляў), значна ўзрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, ўзнікла танкарунная авечкагадоўля, у шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 г. па 1841 гг. у Віцебску. У 40-я гады ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў расійскай імперыі земляробчы інстытут. І ўсе ж такі неабходна адзначыць, што новыя капіталістычныя адносіны закранулі толькі невялікі працэнт панскіх гаспадарак. Зямля па-ранейшаму апрацоўвалася прымітыўнымі прыладамі, паколькі ўсе работы выконвалі прыгонныя сяляне сваім інвентаром. У другой трэці ХІХст. крызіс прыгоннай сістэмы гаспадаркі ўзмацніўся. Пакажыце, у чым гэта праяўлялася: якія гаспадарчыя адносіны складваліся ў гэты час паміж памешчыкамі і сялянамі, чаму зніжаліся ўраджаі і ўзрастала запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне. У выніку такіх абставін гаспадарання панскія маёнткі прыходзілі ў заняпад, каля 60% прыгонных сялян Беларусі былі закладзены ў крэдытных установах. Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала магутны сялянскі рух, які падаўляўся з дапамогай ваеннай сілы. У першай трэці ХІХст. адбылося 46 буйных сялянскіх хваляванняў, у другой трэці — больш за 90. Страх аб’яднання сялянскага руху з дэмакратычнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбой польскага народа прымусіла царызм правесці некоторыя аграрныя рэформы ў заходніх губернях. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі граф П. Дз. Кісялёў — прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін. Адна з іх тычылася дзяржаўных сялян, другая — прыватнаўласніцкіх прыгонных. Раскажыце аб сутнасці гэтых рэформ, іх мэту і вынікі для сялян. Звярніце ўвагу на такія паняцці як люстрацыя, аброк, інвентарызацыя, інвентарная рэформа, інвентарныя камітэты. Хаця рэформы 40—50-х гг. садзейнічалі некатораму паляпшэнню матэрыяльнага становішча сялян, развіццю іх гаспадарчай ініцыятывы, яны не закраналі феадальна-прыгоннага ладу і не здымалі з павесткі дня пытанне аб неабходнасці барацьбы за зямлю, супраць прыгону. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правядзення. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г., калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права, што стала жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 576; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |