КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Абсалютная манархія — форма кіравання, пры якой уся ўлада належыць толькі манарху
Абсалютная манархія — форма кіравання, пры якой уся ўлада належыць толькі манарху. Анархія— тут: адсутнасць арганізаванага кіравання. Арыянства (антытрынітарызм) — радыкальны напрамак у рэфармацыйным руху ў Беларусі ў другой палове XVI — пачатку XVIIстст. Асветніцтва — ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму. Прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Барока — архітэктурны і скульптурны стыль ХVІ—ХVІІІстст., які вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей. Батлейка — беларускі народны лялечны тэатр. Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. — пагадненне, падпісанае ў кастрычніку 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце аб аб’яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Прывяла да стварэння яшчэ аднаго напрамку ў хрысціянстве — уніяцтва, якое ўлічвала нацыянальныя асаблівасці беларускай у мове, святах, абрадах і г.д. У XVIIIст. стала самай масавай рэлігійнай плынню на беларускіх землях. Ліквідавана ў 1839 г. Буржуазія — грамадскі клас, які валодае сродкамі вытворчасці, ідэямі і навыкамі для арганізацыі рыначнай гаспадаркі і жыве за кошт інвестыцыі капіталаў. Дысідэнты — іншадумцы, якія не прытрымліваліся пануючай рэлігіі. У Рэчы Паспалітай такімі з’яўляліся праваслаўныя і пратэстанты. Езуіты — манахі каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», створанага ў XVIст. (1534 г.) І. Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй. У ВКЛ дзейнічалі навучальныя ўстановы іезуітаў — калегіумы. Інсургент — удзельнік узброенага паўстання (інсурэкцыі). Кальвінізм — адзін з напрамкаў пратэстантызму, ідыёлагам якога з’яўляецца Жан Кальвін (1509—1564). Узнік у XVIст. у Швейцарыі ў выніку Рэфармацыі. Кальвінінскае вучэнне заснавана на абсалютным прадвызначэнні, згодна з якім лёсы людзей прадвызначаны богам і ніякія «добрыя справы» не могуць гэта змяніць. На Беларусі атрымаў распаўсюджванне ў сяр. XVI — першай пал. XVIIст. Канстытуцыя — асноўны закон дзяржавы, які вызначае асновы грамадскага ладу, сістэму дзяржаўных органаў, правы і абавязкі грамадзян. Канфедэрацыя — тут: часовае аб’яднанне (ваенна-палітычны саюз) шляхты ў ХVІІ—ХVІІІстст. у рэчы Паспалітай з мэтай падтрымаць узброенай сілай тыя ці іншыя палітычныя патрабаванні. Касінер — удзельнік паўстання, узброены касой. Контррэфармацыя — рэлігійна-палітчны рух ў Еўропе супраць Рэфармацыі ў XVI—XVIIстст., узначалены Ватыканам. Разгарнуўся ў краінах, ахопленых пратэстантызмам. Праваднікамі ў Беларусі былі езуіты. Яны адкрывалі свае школы і тыпаграфіі, дабіваліся закрыцця пратэстанцкіх. У другой палове XVIIст. атрымала перамогу над Рэфармацыяй у Беларусі. Мануфактура— пачатковая форма капіталістычнай вытворчасці, заснаваная на падзеле працы і ручной рамесніцкай тэхніцы.З’яўляецца пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да фабрыкі. Народна-прыкладное мастацтва — галіна народнай творчасці, якая ўключае выраб па-мастацку аформленых прылад працы, хатняга начыння, абсталявання, адзення і інш. Паланізацыя — палітыка кіруючых колаў Рэчы Паспалітай у дачыненні да феадальнага класу ВКЛ, якая падштурхоувала іх прымаць каталіцкую веру і польскую мову ў пагоні за прывілеямі. Полілінгвізм — выкарэстанне некалькіх моў ў мастацтве слова (у нашым выпадку часцей за ўсё польскай, лацінскай). Права «ліберум вета» — права адной асобы накладаць забарону на пастановы большасці. Пратэстантызм— агульная назва хрысціянскіх плыняў і кірункаў, што ўзніклі ў XVIст. пад уплывам Рэфармацыі як альтэрнатыва каталіцкай царкве. У аснове пратэстантызму — вучэнне аб непасрэднай сувязі чалавека з Богам без пасрэдніцтва царквы. Прыгонны тэатр — від прыватнага дваранскага тэатра, у якім гралі, як правіла, прыгонныя сяляне. Рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць выбраным на пэўны тэрмін органам, а таксама краіна з такім дзяржаўным органам. Рэфармацыя — шырокi грамадска-палiтычны i iдэалагiчны рух у XVIст., накiраваны супраць засiлля каталiцкай царквы ва ўсiх сферах жыцця. Ідыёлагі Рэфармацыі ставілі мэтай стварэнне дэмакратычнай нацыянальный царквы. Рэфармацыя паклала пачатак пратэстантызму — новаму накірунку ў хрысціянстве, у якім было некалькі плыняў (кальвінізм, лютэранства і інш.). Уздым рэфармацыйнага руху у Беларусі прыходзіцца на 1550—70-я гг. Статут— звод заканадаўчых актаў. Вядомы тры Статуты ВКЛ: 1529, 1566, 1588 гг. Дзеянне Статута 1588 г., які быў выдадзены пры непасрэдным удзеле канцлера ВКЛ Льва Сапегі, было скасавана ў 1840 г. Унія — 1) Адна з форм аб’яднання, саюза паміж дзяржавамі. 2) Царкоўная унія — аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Федэрацыя —форма дзяржаўнага ладу, якая заснавана на аб’яднанні розных дзяржаўных утварэнняў у адзін саюз з захаваннем пэўнай іх самастойнасці пры падначаленасці аднаму цэнтру. Школьны тэатр — тэатр пры духоўных навучальных установах (у акадэміях, брацкіх школах, калегіях). Элекцыя — выбарнасць караля ў Рэчы Паспалітай, якая ўсталявалася 1573 г. Рэч Паспалітая абвяшчалася шляхецкай рэспублікай.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 874; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |