КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Другой палове ХVІІ—ХVІІІстст
Культура Беларусі Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII—XVIIIстст. праходзіла ў надзвычай складаных умовах. Па-першае, гэта шматлікія войны. У выніку войн другой паловы XVIIст. значная частка беларускага насельніцтва, галоўным чынам майстры-рамеснікі, прымусова перасялілася ў Расійскую дзяржаву. Вялікая колькасць жыхароў беларускіх зямель апынулася ў Маскве, дзе пасялілася ў Мяшчанскай слабадзе. Майстры з Беларусі на чале са шклоўскім разьбяром Клімам Міхайлавым стварылі сапраўдны шэдэўр XVIIст. — пяціярусны разьбяны пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы Маскоўскага Новадзявочага манастыра. Прывядзіце іншыя прыклады дзейнасці майстроў-беларусаў у Расіі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры Беларусі былі звязаны з узмацненнем працэсу акаталічвання. У XVII—XVIIIстст. гаспадарыла ў ВКЛ цалкам апалячаная беларуская шляхта. Успомніце прычыну пераходу беларускай шляхты ў каталіцкую канфесію і ўспрыманне ёю польскай культуры, перш за ўсё мовы. Беларуская мова паступова выцяснялася з дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага ўжытку. Гэтая сітуацыя знайшла сваё завяршэнне ў пастановах сейма 1696—1697 гг. Дзяржаўнымі мовамі ў Рэчы Паспалітай былі абвешчаны толькі польская і лацінская. Беларускамоўнай заставалася пераважна народная культура. Уздым часоў Рэнесансу і Рэфармацыі змяніўся ўпадкам. Актывізаваліся сілы контррэфармацыі на чале з ордэнам езуітаў. Выконваючы рашэнні Трыдэнцкага сабору, яны жорстка праследвалі праваслаўе і пратэстантызм. Навуковыя веды аб'яўляліся грэшнымі і несумяшчальнымі з хрысціянствам. Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII — пачатку XVIIIстст. характарызавалася як бы рухам назад. Асабліва ярка гэта можна было ўбачыць, прааналізаваўшы стан навук: філасофіі, матэматыкі, медыцыны і інш. Аднак скрозь рэлігійную схаластыку прабіваюцца іскры свабоднага мыслення і матэрыялізму. Прыкладам з'яўляецца твор «Аб неіснаванні бога» К. Лышчынскага. Галоўным мастацкім напрамкам у XVII — сярэдзіне XVIIIстст. было барока, якое знайшло адлюстраванне, перш за ўсё, у развіцці архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Вызначце асноўныя прыкметы дадзенага мастацкага стылю і прывядзіце прыклады пабудоў барока на Беларусі. У другой палове XVIII ст. на тэрыторыю Беларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва. Падумайце, што спрыяла ўсталяванню Асветніцтва. Звярніце ўвагу на асноўны змест і грамадскі ідэал гэтай эпохі. У час распаўсюджвання ідэй Асветніцтва асаблівае значэнне было нададзена развіццю асветы і навукі. Ахарактарызуйце развіццё школьнай справы на рубяжы XVII—XVIIIстст. і вызначце змены ў школьнай адукацыі, якія пачаліся з сярэдзіны XVIIIст. Дасягненні кнігадрукавання і навукі прасачыце, звярнуўшыся да дзейнасці І. Капіевіча, К. Семяновіча, М. Пачобута-Адляніцкага, С. Полацкага, К. Лышчынскага і інш. Беларуская літаратура XVII—XVIIIстст. знаходзілася на этапе пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і форм Новага часу. Прывядзіце прыклады тагачасных твораў і назавіце іх аўтараў. Вызначце асаблівасці вуснай народнай творчасці. Важна засвоіць, што літаратура Беларусі другой паловы XVIIIст. адрознівалася яшчэ большым полілінгвізмам, чым у папярэднюю эпоху. Тэатральнае жыццё Беларусі на рубяжы XVII—XVIIIстст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным — батлейкай. Самай галоўнай з'явай беларускай культуры другой паловы XVIIIст. стаў прыгонны тэатр. Ахарактарызуйце тагачаснае тэатральнае жыццё на Беларусі. У XVIIIст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў, заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. Пазнаёмцеся з кампазітарамі і іх творамі. У жывапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. У тагачасным беларускім мастацтве склалася некалькі яго тыпаў. Пры двары польскіх каралёў працавалі прафесійныя еўрапейскія майстры, палотны якіх сталі своеасаблівай школай для мясцовых мастакоў. Высокага росквіту ў другой палове XVII—XVIIIстст. на Беларусі дасягнула народна-прыкладное мастацтва. Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць слуцкія паясы, створаныя ў 50—60-я гг. XVIIIст. пад кіраўніцтвам Яна Маджарскага. Раскажыце аб вырабах Урэцкай шкляной мануфактуры, ткацкай мануфактуры Радзівілаў у Карэлічах і інш. Такім чынам, трэба адзначыць, што культура другой паловы XVII—XVIIIстст. развівалася ў вельмі складаных умовах, але тым не менш дасягнула высокага ўзроўню.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 563; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |