КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сярэдзіне XVII — пачатку ХVІІІстст
Войны на тэрыторыі Беларусі У сярэдзіне XVIIст. барацьба насельніцтва Беларусі і Украіны супраць сацыяльнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту вылілася ў вызваленчую барацьбу, якая цягнулася на Беларусі з 1648 г. па 1651 г. Пачатак ёй быў пакладзены паўстаннем на Украіне пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага. У вызваленчай барацьбе ўкраінскага народа Б. Хмяльніцкі і яго казацкая старшына, імкнучыся стварыць асабістую дзяржаву, мела планы ўключэння ў яе зямель паўднёва-ўсходняй Беларусі — Падняпроўя і Палесся. Ужо вясной 1648 г. у гэтыя раёны накіроўваюцца агітатары, а затым і казацкія атрады з Украіны, якія ініцыіруюць вызваленчы рух мясцовых жыхароў. Вызначце сацыяльную базу паўстання, мэты паўстаўшых і тактыку іх барацьбы. Знайдзіце на карце тэрыторыю Беларусі, якая была ахоплена паўстаннем, і прасачыце ваенныя дзеянні паміж сіламі паўстаўшых і войскам ВКЛ. Калі і чаму паўстанне на гэтай тэрыторыі было падаўлена войскам ВКЛ на чале з гетманам Я. Радзівілам? Прыняцце Украіны пад царскую «высокую руку» і абвяшчэнне гэтага рашэння на Пераяслаўскай Радзе 8 студзеня 1654 г. азначала пачатак новай вайны Рэчы Паспалітай супраць Расіі. Чарговая вайна перапляталася з вайной Швецыі супраць Рэчы Паспалітай (1655—1660 гг.) і з вайной Расіі супраць Швецыі (1656—1661 гг.). У 1654—1667 гг. Беларусь аказалася ў самым цэнтры вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. Цар Аляксей Міхайлавіч рашыў аказаць дапамогу казацкаму войску Б. Хмяльніцкага ў барацьбе з Польшчай. Вызначце сапраўдныя мэты Расіі ў гэтай вайне і раскрыйце сутнасць яе тактыкі ў дачыненні да праваслаўнага беларускага насельніцтва напярэдадні вайны. У маі 1654 г. тры вялікія групоўкі маскоўскай арміі лікам 100 тыс. чалавек з Вялікіх Лукаў, Масквы і Бранска рушылі да Беларусі. Асэнсуйце факт, што ў час ваеннай кампаніі 1654 г. войска цара авалодала ўсёй тэрыторыяй Беларусі па Дняпры і Заходняй Дзвіне, а ў 1655 г. захапіла Мінск і сталіцу ВКЛ Вільню, заняла фактычна ўсю Беларусь. Паражэнні Рэчы Паспалітай у войнах са Швецыяй і Расіяй падштурхнулі "сепаратысцкую" шляхецкую групоўку ВКЛ на чале з вялікім гетманам Янушам Радзівілам падпісаць Кейданскі дагавор 1655 г., паводле якога ВКЛ парывала дзяржаўную унію з Польшчай і заключала яе са Швецыяй. Аднак большасць шляхты Беларусі не падтрымала гэтай ініцыятывы, і Рэч Паспалітая захавалася. У канцы года раптоўна памёр Я. Радзівіл. Вызначце прычыны і мэты Кейданскага дагавору 1655 г. У 1656 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай было заключана перамір'е на два гады. Якія прычыны падштурхнулі абодва бакі да перадышкі? Часовае перамір'е мала што змяніла ў становішчы мірнага насельніцтва Беларусі, акупіраванай царскімі войскамі. Занятыя царскімі войскамі беларускія землі ператварыліся ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада ў якіх перадавалася ваяводам. Ахарактарызуйце палітыку маскоўскай ваеннай адміністрацыі ў дачыненні да розных сацыяльных станаў і рэлігійнага веравызнання беларускага насельніцтва. У выніку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска землі Беларусі былі ператвораны ў пустэчу. Прывядзіце канкрэтныя прыклады, лічбы, з найдзіце дакументальнае таму пацверджанне. Значнай з'явай вайны 1654—1667 гг. было разгортванне на тэрыторыі Беларусі партызанскага руху, які зрабіў важкі ўклад у вызваленне сваёй Радзімы ад захопнікаў. Раскажыце аб партызанскім руху на Беларусі, выявіўшы ў першую чаргу яго прычыны і сацыяльную базу. Пакажыце на карце гарады Беларусі, якія былі імі вызвалены ад маскоўскай акупацыі. З 1659 г. зноў узнавіліся ваенныя дзеянні рэгулярных войск Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Беларусі, якія паступова пачалі адваёўваць страчанае. Летам 1660 г. корпус П. Сапегі і С. Чарнецкага разбіў пад Ляхавічамі групоўку царскага ваяводы І. Хаванскага. У тым жа годзе восенню на Магілёўшчыне каля р. Басі была разгромлена армія Ю. Даўгарукава. У 1663 г. была вызвалена сталіца ВКЛ Вільня. Між іншым абодва бакі да гэтага часу знясілелі і практычна перапыніўшы ваенныя дзеянні, прыступілі да перагавораў аб міры. У снежні 1667 г. у в. Андрусава каля Мсціслаўля было падпісана мірнае пагадненне на 13,5 гадоў. Усвядомце ўмовы дадзенага міру і іх уплыў на будучыя ўзаемаадносіны дзвюх дзяржаў. Вайна 1654—1667 гг. — найбольш катастрафічная для эканомікі і дэмаграфічнай сітуацыі на Беларусі. У час вайны ад голаду, эпідэмій загінула палова насельніцтва Беларусі. Прывядзіце яшчэ пацверджанні катастрафічных наступстваў вайны для Беларусі У жаданнi вярнуць Лiвонiю, страчаную Рэччу Паспалiтай паводле Алiўскага мiру 1660 г. на карысць Швецыi, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст II, які быў адначасова і курфюрстам Саксоніі, у 1700 г. у саюзе з Данiяй i Расiяй выступiў супраць Швецыi. Вайна пачалася няўдала для саюзнiкаў. Шведская армiя з Карлам ХІІ на чале, атрымаўшы шэраг перамог, ужо пачатку 1702 г. уступiла на тэрыторыю ВКЛ. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. Падчас Паўночнай вайны ВКЛ, бадай, у апошнi раз выступiла ў якасцi самастойнага фактару еўрапейскай палiтыкi. У 1702—1703 гг. памiж княствам i Расiяй былі падпiсаны тры мiждзяржаўныя пагадненнi аб сумесных дзеяннях супраць Швецыi. Якія мэты краіны ставілі ў гэтай вайне? Грамадства ВКЛ раскалолася на працiўнiкаў i прыхiльнiкаў шведаў. У гэты ж час у дзяржаве разгарэлася «магнацкая» вайна за ўладу памiж Сапегамi, Агiнскiмi, Вiшнявецкiмi i Радзiвiламi. Сапегi шукалi падтрымку ў Карла XII, а прадстаўнiкi антысапегаўскай шляхецкай партыi (Агiнскiя i Вiшнявецкiя) дамаўлялiся з Пятром I. Ахарактарызуйце падрабязней, у чым заключаліся дзеянні магнатаў і караля. Ці спрыяла гэта становішчу ў вайне дзяржавы? Унутраная канфрантацыя вяла прыцягнення знешнiх сiл для вырашэння ўнутраных супярэчнасцяў. Па беларускай зямлi пачаў гуляць смерч спусташэння. Рэч Паспалiтая ператварылася "ў заезджы двор i карчму" для чужаземных войскаў, якiя зводзiлi рахункi памiж сабою i нiшчылi край. Прывядзіце прыклады да гэтых слоў. Разгром шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.) рэзка памяняў палiтычную сiтуацыю ў краiне. Расiйскае і польскае войскі ачысцiлi ад шведаў i iх прыхiльнiкаў Беларусь, Жамойцію i Польшчу, ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Швецыi Трон Рэчы Паспалiтай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст II, прыхiльнiк цара Пятра, якi разам з прускiм каралём устанавiў над Рэччу Паспалiтай палiтычны кантроль. межы Рэчы Паспалiтай пасля Паўночнай вайны засталiся некранутымi, але яна згубiла свой суверэнiтэт i ўсё больш пападала ў залежнасць ад палiтыкi расiйскага манарха. У чым гэта выражалася? Паўночная вайна эканамічна зруйнавала Рэч Паспалiтую, асаблiва яе ўсходнiя рэгiёны. Яна была адной з найбольш драматычных старонак беларускай гiсторыi. Вялiкае княства Лiтоўскае зноў было адкiнута на дзесяткi гадоў назад у сваiм гаспадарчым развiццi. Агульныя страты насельнiцтва склалi каля 30%, а гэта больш за 700 тыс. чалавек (за гады вайны яго колькасць знiзiлася з 2,2 млн. да 1,5 млн. чалавек). Ахарактарызуйце больш падрабязна вынікі і наступствы для беларускай зямлі разгледжаных войнаў.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 484; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |