КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Рэлігійнае жыццё ў Рэчы Паспалітай: рэфармацыя, контррэфармацыя, уніяцтва
Да канца XIIст. у Еўропе склаліся дзве вялікія, выразна размежаваныя рэлігійныя зоны: усходняя — праваслаўна-візантыйская і заходняя — рымска-каталіцкая, кожная са сваёй ідэялогіяй і культурай. Беларусь з прычыны свайго геапалітычнага становішча апынулася на памежжы двух хрысціянскіх веравызнанняў і стала месцам сустрэчы, сутыкнення і ўзаемадзеяння гэтых цывілізацый. Гэта вызначала яе шмат у чым унікальнае гістарычнае становішча ў Еўропе, абумовіла індывідуальнасць яе духоўнай культуры і канфесійную своеасаблівасць. Вагаючыся паміж Захадам і Усходам, яна стварыла свае арыгінальныя нацыянальныя каштоўнасці. Важна ведаць, што суадносіны розных хрысціянскіх плыняў на Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды змяняліся. У XI—XIIстст. яна стала амаль цалкам праваслаўнай, і яе нацыянальна-культурнае развіццё праходзіла пад дабратворным уплывам культуры Візантыі, якая знаходзілася тады на больш высокім узроўні ў параўнанні з заходнееўрапейскай. З другой паловы XIIIст. за духоўны ўплыў на беларускіх землях пачаў змагацца каталіцкі Рым. Крэўская унія парушыла манаполію праваслаўнай царквы ў духоўным жыцці Беларусі. Успомніце прычыны і акалічнасці заключэння Крэўскай уніі. У канцы XIV — сярэдзіне XVIстст. хоць і пашыраецца сфера ўплыву каталіцызму, аднак тон у грамадскім і культурным жыцці, ідэалогіі задавала праваслаўная царква, а ўсходне- і заходнехрысціянскія ўплывы ўраўнаважвалі адзін аднаго. Гэты перыяд гісторыі ВКЛ характарызуецца рэлігійнай верацярпімасцю. У другой палове XVIст. ВКЛ апынулася перад выбарам працягу старажытнай візантыйска-ўсходнеславянскай традыцыі ці звароту да Захаду. Кульмінацыяй стала заключэнне Люблінскай уніі 1569 г. і ўтварэнне супольнай з палякамі Рэчы Паспалітай. У XVIст. хрысціянства аказалася ў крызісе: у каталіцызме ён праявіўся Рэфармацыяй, а ў праваслаўі — ерасямі. Аб’ектыўна рэфармацыйны рух меў антыфеадальны характар. Iнiцыятарам i авангардам руху была буржуазiя, якая выступiла супраць феадалiзму i яго апоры каталiцкай царквы. Галоўнай мэтай руху была рэформа светапогляду грамадства, стварэнне спрыяльных маральных i прававых умоў для дзейнасцi i быту класа буржуазii. Вось чаму Рэфармацыя з самага пачатку ўвасаблялася ў форму рэлiгiйнай барацьбы, якая па-рознаму праяўлялася ў розных краiнах. Вызначце прычыны, мэты і сацыяльную базу Рэфармацыйнага руху ў ВКЛ і яго асаблівасці ў параўнанні з Заходняй Еўропай. У вузка канфесiянальным сэнсе Рэфармацыя азначала перагляд дагматаў каталiцызму i рэлiгiйныя пераўтварэннi, што прывялi да ўзнiкнення новага кiрунку ў хрысцiянстве пратэстантызму. Адным з асноўных патрабаванняў дзеячаў Рэфармацыi было стварэнне новай, дэцэнтралiзаванай, больш дэмакратычнай i таннай царквы. Дайце азначэнне пратэстанцызму і выявіце яго сутнасць. Ахарактарызуйце такія напрамкі пратэстанцызму на Беларусі, як кальвінізм, антытрынітарызм (арыянства). Назавіце буйных прадстаўнікоў рэфармацыйнага руху ў ВКЛ і абазначце іх уклад у культурна-асветніцкае і духоўнае жыццё. Праграму выхаду з рэфармацыйнага крызісу Ватыкан распрацаваў на Трыдэнцкім саборы. Стаўку на выратаванне каталіцкай царвы ён зрабіў на Ордэн езуітаў, створаны ў 1534 г. Езуіты з'явіліся ў ВКЛ у 1570 г. Ідэолагам Кантррэфармацыі тут стаў Пётр Скарга. Кіраўніцтва Рэчы Паспалітай аказала каталіцкай царкве моцную падтрымку. Езуіты пакінулі след у гістарычных лёсах некалькіх пакаленняў беларусаў. Іх першачарговай задачай было вяртанне ў лона рымскай царквы спакушаных пратэстанствам вышэйшых слаёў і распаўсюджанне каталіцтва сярод праваслаўнага насельніцтва Беларусі. Галоўнымі сродкамі ажыццяўлення гэтых мэтаў былі палітыка, школа, літаратура, пропаведзь, набажэнства. На канкрэтных прыкладах раскрыйце дзейнасць езуітаў на Беларусі і, абапіраючыся на меркаванні гісторыкаў (А. Бірылы, І. Канона, А. Мальдзіса і інш.), дайце гістарычную ацэнку іх дзейнасці. Сучасная еўрапейская гiстарыяграфiя адмовілася ад трактоўкі контррэфармацыі як феадальна-каталіцкай рэакцыі, а бачыць у ёй рух, якому Еўропа ХVIст. у аднолькавай з Рэфармацыяй меры абавязана сваім духоўна-культурным уздымам. Гэта дае падставу адмовіцца ад ранейшага погляду на контррэфармацыю на Беларусі як на сістэму толькі рэпрэсіўных мер і ўбачыць яе шматзначную духоўна-культурную функцыю і на нашай зямлі. Балансаванне Беларусі паміж Усходам і Захадам вызначыла неабходнасць пошуку кампрамісаў і зрабіла жывучай ідэю царкоўна-рэлігійнай уніі. Успомніце, як кіраўнікі ВКЛ імкнуліся рэалізаваць на практыцы уніяцкую ідэю. З'яўленне уніяцтва — неадзначаны па сваіх выніках феномен беларускай гісторыі. Ён патрабуе аналізу як еўрапейскіх рэлігійна-палітычных адносін 60—90-х гг. XVIст., так і ўнутраных абставін у ВКЛ. У канцы XVIст. у канфесійным саюзе былі зацікаўлены тры сілы: Ватыкан, кіруючыя колы Рэчы Паспалітай і лідэры беларуска-ўкраінскага праваслаўя. Канкрэтызуйце іх пазіцыі. Акрамя гэтага, прэтэнзіі Маскоўскага патрыярхату, створанага ў 1589 г., на духоўную ўладу над беларуска-ўкраінскімі землямі Рэчы Паспалітай штурхалі іх у бок каталіцкага Захаду, які даў узор выхаду з крызісу і аздараўлення касцёла. У 1590 г. імі было прынята рашэнне выйсці з царкоўнай і культурнай арбіты Канстанцінопаля, чый духоўны і палітычны аўтарытэт упаў, і перайсці пад уладу другога хрысціянскага цэнтра — Ватыкана. Падрыхтоўка уніі працягвалася 5 гадоў. Ініцыятыва з боку каталіцкай царквы была падтрымана многімі кіраўнікамі праваслаўнай царквы ў ВКЛ, у прыватнасці епіскапам Іпаціем Пацеем, які стаў адным з арганізатараў уніі. Унія была зацверджана на Берасцейскім царкоўным саборы ў 1596 г. Такім чынам, на аснове беларуска-ўкраінскага праваслаўя быў аформлены новы напрамак у хрысціянстве — уніяцтва. Яно захоўвала былую абраднасць і царкоўна-славянскую мову богаслужэння, юліянскі каляндар і традыцыйныя святы, але прызнавала вяршэнства папы рымскага і каталіцкае веравучэнне. Так пачалася буйная царкоўная рэформа, якая садзейнічала пераарыентацыі духоўнага жыцця Беларусі з Усходу на Захад. Высветліце, якім шляхам распаўсюджваецца уніяцтва на Беларусі? Чаму і дзе ўзнікалі антыуніяцкія выступленні? Дайце агульную ацэнку дзейнасці уніяцкай царквы на Беларусі, абапіраючыся на меркаванні гісторыкаў. На рубяжы XVII—XVIIIстст. колькасць уніятаў на Беларусі перавысіла лік праваслаўных, а да канца XVIIIст. дасягнула 2/3 усяго насельніцтва. Асноўную сацыяльную базу гэтай веры складалі сяляне. Берасцейская унія была ліквідавана на Беларусі ў 1839 г. шляхам з'яднання уніятаў з праваслаўнымі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 808; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |