З0-я гады ХІІІст.
| Аб’яднанне балцкіх і славянскіх зямель у адзіную дзяржаву Вялікае княства
Літоўскае.
|
Каля 1230—1263 гг.
| Княжанне Міндоўга ў Літоўскім княстве з цэнтрам у Навагародку.
|
1252 (1253 г.)
| Каранацыя Міндоўга ў Навагародку і прыняцце тытула караля Літвы.
|
1262—1267 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Войшалка.
|
1270—1282 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Трайдэна.
|
1293 г.
| Навагарадскі герб «Пагоня» стаў знакам Вялікага князя і гербам ВКЛ.
|
1296—1315 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Віценя.
|
1307 г.
| Канчатковае ўключэнне ў ВКЛ Полацкага княства.
|
1316—1341 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Гедыміна.
|
1320 г.
| Уваходжанне Віцебскага княства ў склад ВКЛ.
|
1323 г.
| Горад Вільня становіцца сталіцай ВКЛ.
|
Каля 1326 г.
| Уваходжанне Мінскага княства ў склад ВКЛ.
|
1341—1345 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Яўнуція.
|
1345—1377 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Альгерда (сумесна з братом Кейстутам).
|
1363 г.
| Перамога Альгерда над мангола-татарамі ля Сініх Вод (на Падоліі).
|
1368, 1370,
1372 гг.
| Паходы Альгерда на Маскву.
|
1377—1392 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Ягайлы.
|
1385 г., 14 жніўня
| Крэўская унія, дагавор аб саюзе Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства.
|
1386 г., 4 сакавіка
| Выбранне Вялікага князя Літоўскага Ягайлы польскім каралём.
|
1386 г.
| Выступленне полацкага князя Андрэя Альгердавіча супраць Крэўскай уніі.
|
1387г., 20, 22 лютага
| ГРАМАТЫ польскага караля і вялікага князя літоўскага Ягайлы аб прывілеях феадалам-католікам Вялікага княства Літоўскага.
|
13891392 гг.
| Барацьба князя Вітаўта супраць Крэўскай уніі караля Ягайлы.
|
1390 г.
| Наданне магдэбургскага права г. Брэсту.
|
1391 г.
| Наданне магдэбургскага права Віцебску і Магілёву.
|
1392 г., 5 жніўня
| Востаўскае пагадненне паміж польскім каралём Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады.
|
1392—1430 гг.
| Княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім князя Вітаўта.
|
1399 г.
| Паражэнне войск ВКЛ на чале з Вітаўтам у бітве супраць мангола-татараў на р. Ворскле.
|
1401 г.
| Віленска-Радамская ўнія дзяржаўны і палітычны саюз ВКЛ з Польскім каралеўствам.
|
1409—1411 гг.
| «Вялікая вайна» Польшчы і ВКЛ супраць Тэўтонскага ордэна.
|
1410 г., 15 ліпеня
| Грунвальдская бітва разгром Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі сіламіВКЛ і Польскага каралеўства.
|
1413г.
| Гарадзельская унія і прывілей караля Ягайлы літоўскім феадалам.
|
1430—1432 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Свідрыгайлы.
|
1432—1440 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча.
|
14321436 гг.
| Прывілей Ягайлы і Жыгімонта Кейстутавіча аб ураўнанні ў маёмасных правах праваслаўных феадалаў з феадаламі-католікамі.
|
1440—1492 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Казіміра IV Ягелончыка.
|
1445 г.
| Выбранне вялікага князя Казіміра каралём Польшчы.
|
1447 г., 2 мая
| Прывілей Казіміра аб ураўнанні ў эканамічных і палітычных правах праваслаўных феадалаў і феадалаў-католікаў і наданне Полацкім і Віцебскім землям аўтаноміі.
|
1468 г.
| Судзебнік Казіміра IV першага збору законаў ВКЛ.
|
Каля 1480—
1533 гг.
| Гады жыцця Міколы Гусоўскага.
|
Каля 1490—
1552 гг.
| Гады жыцця Францыска Скарыны.
|
1496 г.
| Наданне магдэбургскага права г. Гродна.
|
1500—1502 гг.
| Вайна ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай.
|
1506—1548 гг.
| Княжанне ў ВКЛ Жыгімонта І Старога.
|
1506., 6 жніўня
| Перамога войск ВКЛ пад камандаваннем М. Глінскага над крымскімі татарамі пад Клецкам.
|
1512 г.
| Пачатак дзейнасці ў ВКЛ павятовых сеймаў.
|
1507—1508 гг.; 1512—1514 гг.
| Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай.
|
1514 г., 3 верасня
| Перамога войск ВКЛ пад камандаваннем К. Астрожскага над маскоўскім войскам пад Оршай.
|
1517 г., 6 жніўня
| Выданне Ф. Скарынам у Празе першай беларускай і ўсходнеславянскай кнігі.
|
1522 г.
| Арганізацыя Ф. Скарынам першай ва Усходняй Еўропе друкарні ў Вільні.
|
1529 г.
| Першы Статут ВКЛ.
|
1530—1593 гг.
| Гады жыцця і дзейнасці Сымона Буднага.
|
Каля 1540—1604 гг.
| Гады жыцця і дзейнасці Васіля Цяпінскага.
|
1548—1572 гг.
| Княжанне у ВКЛ Жыгімонта ІІ Аўгуста.
|
1557 г.
| Зямельная рэформа («Устава на валокі»).
|
1558—1583 гг.
| Лівонская вайна.
|
1563 г.
| Прывілей Жыгімонта ІІ Аўгуста аб прадстаўленні праваслаўнай шляхце права займаць вышэйшыя пасады.
|
1566 г.
| Другі Статут ВКЛ.
|
1569 г., 1 ліпеня
| Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
|