КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Фарміраванне беларускай народнасці
Народнасць гэта гістарычна сфарміраваная ўстойлівая супольнасць людзей, якая характарызуецца адзінствам тэрыторыі, мовы, культуры, пэўнымі гаспадарчымі сувязямі, наяўнасцю этнічнай свядомасці, саманазвы, асаблівасцямі псіхічнага складу. Беларуская народнасць, як руская і ўкраінская, сфарміравалася на аснове старажытнарускай народнасці ў перыяд XIII—XVIстст. Гэты працэс прайшоў пад уплывам сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, царкоўна-рэлігійнага і іншых фактараў. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага, падпарадкаванне іх адзінай цэнтральнай уладдзе паклала пачатак фарміраванню этнічнай тэрыторыі беларусаў. Яна ў асноўным адпавядала рассяленню старажытных продкаў беларусаў — дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў, а таксама часткова драўлян, севяран, валынян. Па звестках этнаграфіі фарміраванне тэрыторыі беларускай народнасці адбывалася ў рамках некалькіх дыялектна-этнаграфічных зон: палескай, падзвінска-дняпроўскай і панёманскай. У выніку славянскай каланізацыі ў склад беларускай народнасці ўвайшла частка літоўцаў, яцвягаў, татар. У XIVст. этнічная тэрыторыя беларусаў у асноўным склалася. Яе межы на поўначы ўсходзілі да Заходняй Дзвіны, на поўдні да Прыпяці, на захадзе да Нёмана, на ўсходзе да Дняпра і Сожа. Выкарыстайце карту. Важную ролю ў фарміраванні беларускай народнасці ігралі палітычныя фактары. Аб’яднанне беларускіх зямель у рамках ВКЛ садзейнічала развіццю рознабаковых сувязей паміж беларускімі землямі, тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва, кансалідацыі іх з другімі народамі ВКЛ. Фарміраванню беларускай народнасці, станаўленню нацыянальнай свядомасці садзейнічала амаль манапольнае становішча беларускай мовы ў палітычным і духоўным жыцці ВКЛ. Аднак ВКЛ не было цэнтралізаванай дзяржавай. У ім назіралася як аб’яднаныя так і сепаратыскія тэндэнцыі. Некаторыя беларускія землі Полацкая, Віцебская, Смаленская да пэўнага часу карысталіся аўтаноміяй. Аднолькавай уладай валодаў і род удзельных княтсваў. Гэта ўскладняла працэс кансалідацыі беларускага этнаса, але не магло яго затрымаць. У станаўленні і развіцці беларускай народнасці садзейнічаў сацыяльна-эканамічны фактар. Хаця ў эканоміцы Беларусі панавала натуральная гаспадарка, але разам з тым заметна расшыраліся таварна-грашовыя адносіны. Дзякуючы грамадскаму падзелу працы сялянская гаспадарка ўдзельнічала ў гандлёвым абмене з гарадамі. Вакол вялікіх гарадоў узнікаў лакальны гандаль, складваліся перадумовы для фарміравання адзінага ўнутранага рынку. Эканамічныя сувязі садзейнічалі пераадоленню лакальнай замкнутасці некаторых зямель, нівеліроўцы мясцовых асаблівасцей, палітычнай і эканамічнай інтэграйцыі беларускіх абласцей. У XIV—XVIстст. узрасло значэнне вялікіх гарадоў Беларусі Полацка, Бярэсця, Магілёва, Гродна, Віцебска у транізітным гандлі. У XVIIст. прыходзіць перыяд хуткага росту мястэчак, што сведчыла аб далейшым развіцці таварна-грашовых адносін, уваход у іх новых тэрыторый. У XV—XVIстст. расшыраўся знешні гандаль з Польшчай, Расіяй і некаторымі заходнімі краінамі. З гэтай мэтай стваралася фальварковая сістэма, арыентаваная ў асноўным на знешні гандаль. Гэта знаёміла беларусаў з новымі краінамі, народамі, расшырала іх кругагляд, патрабавала новых ведаў у розных абласцях дзейнасці. У XV—XVIстст. у ВКЛ устанавілася адзіная грашовая сістэма, дзейнічаў манетны двор у Вільні, які вырабляў асноўную манету мясцовай вытворчасці — літоўскі паўгрош. Развіццё таварна-грашовых адносін, эканамічных сувязей паміж землямі і гарадамі садзейнічалі ўзмацненню міжэтнічных, эканамічных і сацыяльных кантактаў, этнакультурнай і моўнай грамадскасці. Аднак гаспадарчыя сувязі паміж рознымі абласцямі Беларусі не патрэбна перабольшваць. Ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасці рэгіянальныя, саюзныя працэсы панавалі над агульнадзяржаўнымі. Эканамічная і этнічная інтэграцыя ў рамках усяго ВКЛ была яшчэ слабой. На фарміраванне беларускай народнасці ўплывала таксама і развіццё саслоўна-класавай структуры феадальнага грамадства. Развіццё феадальных адносін, поўнае запрыгоньванне сялян прывяло да завяршэння фарміравання асноўных саслоўяў беларускай народнасці. Да сярэдзіны XVIст. усе саслоўі-класы ВКЛ набылі ўзроўня сталага феадальнага грамадства. Афармленне шляхецкага саслоўя бало замацавана ў Статутах 1529, 1566, 1588 гг. Да пануючых слаёў грамадства адносілі таксама каталіцкае і праваслаўнае духавенства, заможных рамеснікаў і купцоў. Сялянства пераўтваралася ў адзінае падпарадкаванне саслоўе-клас. Звярніце ўвагу на асаблтвасць канфесійнага фактара і яго ўплыў на працэс фарміравання беларускай народнасці. У кансалідацыі беларускага этнаса вялікую ролю іграў канфесійны фактар. Большасць беларусаў была праваслаўнымі і гэта было адметнай рысай народа. Распаўсюджванне каталіцызма пасля Крэўскай уніі 1385 г., пануючае становішча каталіцкай царквы ў ВКЛ, пераход большай часткі беларускай шляхты ў каталіцызм і польскую культуру адмоўна ўплывала на развіццё беларускага этнаса. Аднак асноўная маса насельніцтва зберагла вернасць праваслаўю, а пасля заключэння ў 1596 г. Брэсцкай царкоўнай уніі стала ўніятамі. Праваслаўная і ўніяцкая цэрквы садзейнічалі аб’яднанню насельніцтва на рэлігіёзнай аснове, захаванню і развіццю культуры, мовы, нацыянальнай самасвядомасці. У працэсе станаўлення эканамічнай і культурнай грамадскасці беларускага этнаса расшыраліся сувязі паміж асобнымі тэрыторыямі, знікалі моўныя асаблівасці, аб’яднаныя дыялекты старажытнарускай мовы заходніх зямель Русі, адбывалася фарміраванне беларускай мовы. У XIV—XVстст. чуліся такія характэрныя рысы беларускай мовы як «дзеканне», «цеканне», «аканне», цвёрдае «р». Гэтыя асаблівасці замацаваліся ў вуснай народнай творчасці, помніках літаратуры, дзяржаўных дакументах. Кансалідацыя беларускай народнасці праявілася таксама і ў фарміраванні менталітэту беларусаў. Яго галоўнымі рысамі з’яўлялася талерантнасць, працавітасць, гасціннасць, дабрыня, любоў да сям’і, прыроды і інш. Яны складваліся пад уплывам палітычных умоў, навакольнага асяроддзя, царкоўна-рэлігійнага ўздзеяння і знайшлі адбіццё ў звычаях, абрадах, вуснай народнай творчасці. Прывядзіце прыклады. Як вынік і паказчык сталасці аб’яднаўчыхх этнічных працэсаў выступае этнічная самасвядомасць усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, да гістарычных каранёў, традыцый і звычаяў. Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з’яўляецца назва народа этнонім. У XIII—XVстст. склаліся абагульняючыя назвы праваслаўнага насельніцтва ВКЛ «Русь», «рускія», «русіны». Пры гэтым яно лічыла сябе сапраўднай «Руссю», а сваіх усходніх суседзяў называлі «масквой», «маскавітамі», «маскалямі». А тыя ў сваю чаргу называлі жыхароў ВКЛ «Літвой», «ліцвінамі», «літоўцамі». Назавіце гістарычную крыніцу, у якой упершыню назва Белая Русь выкарыстоўваецца ў дачыненні да нашай тэрыторыі. З пачатку XVIIст. за ўсходнімі беларускімі землямі стала замацоўвацца назва «Белая Русь», а іх насельніцтва называлі «беларусамі». За жыхарамі цэнтральнай і заходняй частках Беларусі замацавалася назва «ліцвіны». Іншаземцы называлі беларусаў «ліцвінамі» як жыхароў ВКЛ, а іх мову літоўска-рускай. Распаўсюджванне назваў «Беларусь» і «беларусы» на ўсе этнічныя землі і іх жыхароў узнікла пазней, у другой палове XIX — пачатку XXстст. У гістарычнай літаратуры прыводзіцца мноства канцэпцый узнікнення назвы «Белая Русь». Яе звязваюць з кліматычнымі, геаграфічнымі ўмовамі, фізічнымі рысамі жыхароў (белы снег, вада, адзенне, русае валоссе, шэрыя вочы), рэлігіёзнымі, сацыяльнымі, палітычнымі асаблівасцямі. «Белая» азначае свабодная Русь, незалежная ад Літвы і мангола-татар. Існуе гіпотэза, якая ўлічвае аўтаномны статус Полацкай і Віцебскай зямель у складзе ВКЛ. Ёсць таксама думка, што назва «Чорная Русь» і «Белая Русь» былі нададзены балтамі. Чорны колер у балтаў сімвалізуе Захад, а белы Усход. У адпаведнасці з гэтай традыцыяй Верхняе Панямонне сталі называць «Чорнай Руссю», а Падняпроўе — «Белай Руссю». З раздзеламі Рэчы Паспалітай у канцы XVIIIст. і далучэнне беларускіх зямель да Расіі назва «Чорная Русь» перастала ўжывацца, а «Белай Руссю» сталі называць усю этнічную тэрыторыю беларусаў. Аднак ні адна з канцэпцый узнікнення назвы «Белая Русь» не атрымала грамадскага прызнання, не стала агульнапрынятай. Гэтае пытанне ў наш час з’яўляецца дыскусійным. Такім чынам, у другой палове XIII—XVIстст. ішоў працэс фарміравання беларускай народнасці, склаліся і вызначыліся яе асноўныя прыкметы: этнічная тэрыторыя, агульнасць культуры, мовы, некаторыя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2372; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |