Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ




Развіццё феадальных адносін на Беларусі адбывалася ў першую чаргу за кошт ліквідацыі супольнай сялянскай уласнасці на зямлю і перахода зямлі ва ўласнасць феадалаў.

На працягу XIV—XVстст. сяляне Беларусі канчаткова пазбаўляюцца ўласнасці на зямлю і становяцца толькі землекарыстальнікамі. Увесь зямельны фонд Беларусі аказваецца ва ўласнасці дзяржавы, свецкіх і духоўных феадалаў.

Да сярэдзіны XVIст. сяляне Беларусі ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны пражывалі, падзяліліся на дзяржаўных (даннікаў) і прыватнаўласніцкіх.

На дзяржаўных землях асноўнай павіннасцю сялян быў натуральны аброк зернем і сенам («дзякла», «позем»), мясам і яйцамі («мезлева»), мёдам, воскам, футрамі, часткова грашыма («чынш»). Акрамя таго, дзяржаўныя сяляне павінны былі будаваць і рамантаваць замкі, даваць падводы, пасвіць жывёлу вялікага князя, несці вартаўнічую службу.

Прыватнаўласніцкія сяляне адбывалі паншчыну («сахой, касой, сярпом») і выконвалі іншыя павіннасці. Як дзяржаўныя, так і прыватнаўласніцкія сяляне, плацілі царкоўную дзесяціну.

Усе сяляне Беларусі ў адпаведнасці з феадальнай залежнасцю падзяляліся ў сваю чаргу на «людзей пахожых», «людзей непахожых», «чэлядзь нявольную» і некаторыя іншыя катэгорыі. «Пахожыя» ці «прыхожыя» сяляне ўласнаўласніцкіх маёнткаў захоўвалі права пераходу ад аднаго феадала да другога пры ўмове выканання павіннасцяў ці іх грашовай кампенсацыі. Яны не перадаваліся ў спадчыну. Па свайму прававому становішчу да «пахожых» адносіліся і сяляне-даннікі. Асобную разнавіднасць «людзей пахожых» складалі сяляне, якія трапіліі ў доўгавую кабалу — закупы.

Ахарактарызуйце катэгорыі залежных сялян.

Катэгорыю цалкам запрыгоненых сялян прадстаўлялі «непахожыя» ці «неадхожыя», «атчызныя» людзі, страціўшыя права пераходу ад аднаго феадала да другога. Яны з’яўляліся ўласнасцю феадала і ён мог распараджацца імі па свайму меркаванню закладваць, дараваць, прадаваць разам з зямлёй.

«Чэлядзь нявольная» адносілася да ніжэйшай ступені феадальнай залежнасці сялян. Як правіла, яна не мела зямельных надзелаў і абслугоўвала двор феадала.

У XIV — першай палове XVIстст. суадносіна зямельнай уласнасці дзяржавы і розных груп феадалаў змянілася на карысць апошніх. Вялікія зямельныя надзелы аказаліся ў руках невялікай групы буйных федалаў-магнатаў. Магнацкае землекарыстанне ўзрастала за кошт вялікакняжацкіх падараванняў, куплі і захвата («наезда»). Да часу Люблінскай уніі 1569 г. 29 буйных феадалаў Беларусі валодалі па тысячы і больш сялянскіх двароў (дымаў). Па сведчаннях «попіса войска ВКЛ» 1567 г. (акрамя Полацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў) магнатам належыла звыш 40% зямельных уладанняў феадалаў і 1/3 усіх прыватнаўласніцкіх сялян. Да магнатаў прымыкала невялікая група феадалаў, кожны з якой валодаў звыш 500 сялянскімі дварамі. Увогуле ў межах рэгіёна, ахопленага «попісам войска», абедзве гэтыя групы валодалі больш 48% сялянскіх двароў.

Высветліце сутнасць эканамічных працэсаў у краінах Заходняй Еўропы і іх уплыў на гаспадарчае развіццё ВКЛ.

У канцы ХV — першай палове XVIстст. у сувязі з ростам гарадоў павялічыўся попыт на зерне і другія сельскагаспададрчыя прадукты як у ВКЛ, так і ў краінах Заходняй Еўропы, дзе ў той час пачаў развівацца капіталізм. Феадалы імкнуліся атрымаць большы прыбытак і таму пашыралі ворыва, павялічвалі пасевы ў фальварках з мэтай паставак сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнутраны і знешні рынак.

Вялікакняжацкая ўлада таксама стаяла перад праблемай павялічэння прыбытку. Скарачэнне дзяржаўнага зямельнага фонду, фінансавы імунітэт прыватнаўласніцкіх сялян дрэнна ўплывалі на прыбытак вялікакняжацкай казны.

Дзяржаўныя расходы паступова павялічваліся, і вялікакняжацкая ўлада апынулася ў фінансавай залежнасці ад магнатаў.

Выхадам з гэтага становішча, на думку вярхоўнай ўлады, магло быць павелічэнне прыбытку дзяржаўных маёнткаў. Дзеля гэтага іх неабходна было рэарганізаваць. З гэтай мэтай у ВКЛ стала праводзіцца аграрная рэформа, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «валочная памера». Згодна «Уставы на валокі», выданай у 1557 г. Жыгімонтам ІІ Аўгастам, усе дзяржаўныя землі належалі абмеру і перадзелу. Яны падзяляліся на валокі (21,3 га). Кожны сялянскі двор атрымаў у карыстанне валоку ці частку яе ў залежнасці ад магчымасцей сям’і і якасці зямлі. Валока лічылася адной падатковай адзінкай. Зямля прадстаўлялася ў трох палях, што ўзаконьвала трохпольны севазварот. Такім чынам сялянская супольнасць разбуралася і ўводзілася падворнае землекарыстанне.

У час аграрнай рэформы лепшыя землі ў сялян забіраліся і адводзіліся пад велікакняжацкія фальваркі з разліку адна валока на сем сялянскіх валок. Сяляне, атрымаўшыя валокі, прымацоўваліся да фальварку і гублялі права адыходу з зямлі.

У адпаведнасці з павіннасцямі сяляне падзяляліся на дзве катэгорыі: цяглыя і асадныя. Цяглыя сяляне павінны былі адбываць двухдзённую паншчыну з валокі, даваць натуральны і грашовы аброк, выконваць працоўную павіннасць у вялікакняжацкіх замках, асадныя — плаціць ад 66 да 106 грошаў у год.

Валочная памера на дзяржаўных землях у заходняй і цэнтральнай частцы Беларусі была завершана да канца XVIст., на ўсходзе да сярэдзіны XVIIст. Пры тым тут дзяржава абмежавалася толькі памерамі зямлі і вызначэннем павінасцяў сялян.

Гэта тлумачыцца тым, што ва ўсходняй частцы Беларусі зямля была горшай, і акрамя гэтага, улада асцерагалася незадаволення сялян на мяжы з Расіяй.

Адначасова з правядзеннем «валочнай памеры» на дзяржаўных землях феадалы праводзілі яе ў сваіх маёнтках. З аднаго боку яна садзейнічала асваенню новых зямель, укараненню трохпольнай сістэмы, з другога прывяла да скарачэння сялянскіх зямель, панаванню феадальна-паншчыннай сістэмы гаспадаркі. Паншчына стала асноўнай павіннасцю сялян, што значна павялічыла іх выкарыстанне. Паншчына дасягнула 46 дзён у нядзелю, павялічыўся натуральны аброк і павіннасці сялян.

«Валочная памера» паскорыла запрыгоньванне сялян. Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права быў пакладзены прывілеем 1447 г. У ім сцвярджалася, што сяляне, якія пражылі на зямлі 10 год, станавіліся «непахожымі», старажыламі. Характэрнай рысай старажыхарства, згодна прывілею, было і спадчыннае ўладанне сялянінам зямлёй. Старажыхарства стала асновай для пошуку беглых сялян і вяртанню іх у свае вотчыны. Статут 1529 г. узаконьваў ліквідацыю ў сялян права ўласнасці на зямлю, пастанавіў 10-гадовы тэрмін земскай даўніны, па сканчэнню якога вольны селянін станавіўся прыгонным. «Устава на валокі» 1557 г. распаўсюдзіла прыгоннае становішча на тую частку сялян, якая яшчэ мела права выхада. Статут 1566 г. пастанавіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых сялян. Юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян завяршылася Статутам 1588 г. Ім падцверджвалася 10-гадовая земская даўніна і павялічваўся тэрмін пошуку беглых сялян да 20 гадоў. Сялян можна стала прадаваць, абменьваць, закладваць. Такая жорсткая форма прыгоннага права праіснавала амаль трыста гадоў.

У XIV — XVIстст. адбываецца рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады сталі цэнтрамі рамяства і гандлю. Большасць з іх былі невялікімі, яны складаліся з некалькіх вуліц і налічвалі ад 2 да 10 тысяч жыхароў. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі былі Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гродна, Слуцк, Навагрудак. З’явіліся і паселішчы гарадскога тыпу — мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належылі феадалам. Каля 40% усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласніцкімі. Жыхары гэтых гарадоў выконвалі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара.

Насельніцтва гарадоў, размешчаных на дзяржаўных землях, лічылася свабодным. У XVIст. у гэтых гарадах з’явіліся валоданні свецкіх і духоўных феадалаў, якія атрымалі назву «юрыдык».

З умацаваннем эканамічнай ролі гарадоў павялічвалася імкненне іх жыхароў вызваліцца ад феадальнай залежнасці, атрымаць свабоду і права на самакіраванне. З канца XIVст. літоўскія князі сталі дараваць гарадам самакіраванне на падставе Магдэбургскага права. У 1390 г. такое права было дадзена Брэсту, у 1391 г. Віцебску, у 1426 г. Гродна, 1499 г. Мінску. Да сярэдзіны XVIст. Магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйныя гарады Беларусі. З атрыманнем Магдэбургскага права насельніцтва гарадоў вызвалялася ад павінасцяў на карысць феадала ці дзяржавы, яны замяняліся адзіным грашовым падаткам. Гэта дазваляла развіваць гарадскія промыслы і гандаль.

Ахарактарызуйце цэхаваю арганізацыю рамеснай вытворчасці ў гарадах ВКЛ.

Большасць жыхароў гарадоў займалася рамяством. У Беларусі было вядома больш 100 рамесных спецыяльнасцей. Высокага ўзроўня дасягнулі ювелірная справа, апрацоўка метала, дрэва, косці, каменю і інш. выды рамёстваў.

У XIV—XVIстст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў. Ва ўсіх гарадах меліся рынкі, дзе адзін-два разы ў нядзелю ішоў буйны гандаль. Гарады Беларусі гандлявалі з рускімі, украінскімі, польскімі гарадамі і некаторымі гарадамі Усходу. На знешні рынак Беларусь пастаўляла зерне, сала, лес, футры, скуры, вырабы рамеснікаў. Увозілася жалеза, медзь, олава, свінец, металічныя вырабы, англійскае сукно, галандскія палотны, віна, соль, рэчы роскашы.

Такім чынам, у XIV—XVIстст. развіццё сацыяльна-эканамічнага жыцця характарызуецца пераўтварэннем зямлі ва ўласнасць феадалаў, замацаваннем іх улады над прыгонным, залежным сялянскім насельніцтвам. Ішоў і завяршыўся працэс масавага запрыгоньвання сялян, які знайшоў адлюстраванне ў Літоўскіх Статутах 1529, 1566 і 1588 гг. Цэнтрам культурнага жыцця, рамяства і гандлю станавіліся гарады, якія змагаліся за права на самакіраванне (Магдэбургскае права), што пашырыла магчымасць развіцця рамяства і гандлю.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1377; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.