Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Другой палове XIII — першай палове XVIстст




Культура Беларусі

У працэсе фарміравання беларускай народнасці складвалася і развівалася яе культура. Пад ўплывам візантыйскай і старажытнарускай культур, гуманістычных ідэй Адраджэння, беларуская культура на аснове мясцовых умоў, сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага ладу ВКЛ набыла арыгінальныя рысы. Яны праявіліся ў народнай творчасці, літаратуры, летапісанні, кнігадрукаванні, архітэктуры, выяўленчым мастацтве. Важнай крыніцай фарміравання беларускай культуры была вусная народная творчасць. У фальклоры адлюстроўваліся важнейшыя падзеі ў жыцці народа, гістарычныя і культурныя традыцыі, атрымаўшыя выяўленне ў мастацкай форме. Хаця беларускі фальклор захаваў сувязь з вуснай паэзіяй рускіх і ўкраінскіх народаў, ён у гэты перыяд набыў істотныя адметныя рысы, якія надавалі яму нацыянальны характар. Прывядзіце прыклады.

У XIV — першай палове XVIст. у Беларусі яшчэ захаваліся быліны, прысвечаныя абароне Русі. Сюжэты некаторых былін дапаўняліся наступнымі падзеямі. У гэты перыяд з’явіліся гістарычныя песні, паданні, легенды, у якіх паказвалася барацьба з нямецкімі крыжакамі, мангола-татарамі, крымскімі татарамі.

Шырокае распаўсюджванне атрымала абрадавая паэзія, у якой знайшла адлюстраванне вера чалавека ў розныя магічныя заклінанні і дзеянні. Развіта была і сямейна-абрадавая паэзія, прысвечаная важнейшым падзеям у жыцці чалавека нараджэнню, шлюбу, смерці. Разам з абрадавымі песнямі вядомы былі таксама лірычныя песні на сацыяльна-бытавыя тэмы. Мудрасць народа, яго жыццёвы вопыт знайшлі сваё адлюстраванне ў казках, шматлікіх прыказках, прымаўках і загадках. У іх людзі выказвалі сваё ўяўленне пра дабро і зло, жыццё і смерць, гістарычнае мінулае, мары аб будучым.

Вядучым жанрам літаратуры XIV—XVIстст. былі летапісы.

Успомніце, калі ўзнікла летапісанне?

Яны ў асноўным захавалі традыцыі летапісання Старажытнай Русі, аднак ва ўмовах Вялікага княства Літоўскага штогадовае выкладанне падзей замяняецца звязанымі расказамі. У іх раскрывалася гістарычнае мінулае ВКЛ, галоўная ўвага ўдзялялася тым палітычным фактам, якія сыгралі галоўную ролю ў станаўленні і ўзвышэнні ВКЛ. Паколькі Вітаўт пакінуў яркі след у ВКЛ, ён стаў галоўным персанажам літоўска-беларускіх летапісаў. Асноўнымі творамі гэтага жанра з’яўляюцца: «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца».

З другой паловы XVIст. летапісы, як форма духоўнай культуры, сталі ўступаць месца іншым літаратурным жанрам: гістарычным аглядам, дзённікам, мемуарам. Да такой літаратуры адносяцца «Баркулабаўскія хронікі», «Дзённік Фёдара Еўлашэўскага», «Допісы» Філона Кміты-Чарнобыльскага і інш.

У XIII—XVIстст. у Беларусі ствараецца перакладная і арыгінальная літаратура рэлігіёзнага і свецкага характару. З царкоўнай літаратуры пераказвалісь жыцці святых, апокрыфы, хранографы, павучальныя творы. Сярод свецкай перакладной літаратуры найбольш распаўсюджанымі былі «Александрыя», «Аповесць пра Трою», «Трыстан і Ізольда» і інш.

У канцы XVст. у краінах Заходней Еўропы надышоў новы перыяд у развіцці іх гісторыі і культуры, які атрымаў назву Адраджэння, або Рэнесанса эпоха станаўлення і росквіту ранняй буржуазнай культуры. Ён з’явіўся рэзультатам разлажэння феадалізму і зараджэння капіталістычнага спосабу вытворчасці. Фарміраванне буржуазных адносін у нетрах феадалізму, вялікія гістарычныя адкрыцці, з’яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі спрыяла з’яўленню свецкай, гуманістычнай культуры, новага светапогляду гуманізму (ад лац. humanus чалавечы, чалавечаны). Калі царква разглядала чалавека як нікчэмнае і грахоўнае стварэнне, то еўрапейскія гуманісты прызнавалі неабмежаваныя магчымасці чалавечага розуму, узвялічвалі чалавека, ставілі яго ў цэнтр сусвету, аб’яўлялі радасць і асалоду жыццём мэтай чалавечага існавання. Гуманізм стаў філасофіяй і ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння.

Да пачатку XVIст. у Вялікім княстве Літоўскім склаліся эканамічныя, палітычныя і ідэалагічныя перадумовы для ўзнікнення культуры Рэнесанса: рост гарадоў, развіццё таварна-грашовых адносін, фарміраванне беларускай народнасці, сацыяльна-класавая барацьба, пашырэнне сувязей з краінамі Заходняй Еўропы. Вызначце асаблівасці рэнесансавай культуры ВКЛ.

Аднак эканамічнае адставанне ВКЛ ад перадавых краін Еўропы, панаванне феадальна-рэлігійнай ідэалогіі, палітычная нясталасць мяшчанскага саслоўя стрымлівалі пераход да культуры новага часу. Хаця ідэі Адраджэння Беларусі атрымалі шырокае распаўсюджванне, працэс фарміравання рэнесанснай культуры застаўся незавершаным.

Тым не менш, у эпоху Адраджэння беларускі народ дасягнуў высокага ўзроўню развіцця літаратуры, мастацтва, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі.

Яркім прадстаўніком культуры Беларусі эпохі Адраджэння быў Францыск Скарына першадрукар, гуманіст і асветнік. Ён нарадзіўся ў Полацку ў 1490 г. у сям’і купца. Першапачатковую адукацыю атрымаў у родным горадзе, потым вучыўся ў Вільні і Кракаве. У Кракаўскім універсітэце ён атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У краінах Заходняй Еўропы ён пашыраў свае веды ў многіх галінах навукі. Неўзабаве ён стаў доктарам свабодных навук. У 1512 г. у Падуанскім універсітэце Ф.Скарына бліскуча здаў экзамены на атрыманне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук.

Вялікай заслугай Ф.Скарыны было выданне ім у 1517—1519 гг. у Празе, а потым у 1522—1525 гг. у Вільні 23 кніг «Бібліі», «Малой падарожнай кніжыцы» і «Апостала». Усяго ім было выдадзена 42 кнігі. Выбар кніг «Бібліі» для выдання быў абумоўлены тым, што гуманісты лічылі Біблію ўніверсальным падручнікам, крыніцай ведаў па гісторыі, геаграфіі, астраноміі. Таму Ф. Скарына прысвячаў свае кнігі «людем посполитым к доброму научению».

Шматгранная дзейнасць Ф. Скарыны сыграла выключна важную ролю ў стварэнні беларускай культуры, развіцці арыгінальнай літаратуры, асветы і грамадска-палітычнай думкі.

Прадаўжальнікам традыцый Ф.Скарыны быў гуманіст і асветнік, рэфармацыйны дзеяч Сымон Будны (1530—1593 гг.). Ён пераклаў на беларускую мову «Катэхізіс» і надрукаваў у 1562 г. у Нясвіжы. Гэта была першая кніга на роднай мове, выдадзеная на тэрыторыі Беларусі.

У традыцыях Ф. Скарыны выдаваў кнігі рэфармацыйны дзеяч, гуманіст і асветнік Васіль Цяпінскі (1540—1604 г.). Ён пераклаў на беларускую мову Евангеліе і надрукаваў яго на двух мовах беларускай і царкоўнаславянскай.

Важна ведаць, што да ліку прадаўжальнікаў справы Ф. Скарыны адносяцца П. Мсціславец і І. Фёдараў заснавальнікі кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве.

Буйнейшым дзеячам беларускай культуры эпохі Адраджэння быў паэт-лацініст Мікалай Гусоўскі (1480—1533 гг.). Яго творчасць, як і творчасць Ф. Скарыны абагаціла культуру славянскіх народаў выдатнымі творамі, дасягненнямі. Яго галоўным творам з’яўляецца «Песня пра зубра», якая была напісана ў Рыме ў 1520 г. У ім ён паказаў прыгажосць прыроды Беларусі, заняткі і звычаі насельніцтва, апяваў воніскія і працоўныя подзвігі народа. Аўтар выступае супраць міжусобных феадальных войнаў, ад якіх пакутуе народ.

Такім чынам, у беларускай літаратуры другой паловы ХІІІ — першай паловы XIVстст. адбыліся істотныя перамены. Сярэднявечныя традыцыйныя формы і жанры, прасякнутыя рэлігіёзнай ідэялогіяй, паступова пад уплывам Рэнесанса саступалі месца творам свецкага характару.

Пры вывучэнні архітэктуры неабходна высветліць мастацкі стыль, тыпы пабудоў і іх назначэнне.

Важным напрамкам развіцця культуры Беларусі ў XIV—XVIстст. была архітэктура. Яна была заснавана на традыцыях старажытнарускага дойлідства і адчувала ўплыў заходнееўрапейскіх архітэктурных стыляў — раманскага, гатычнага, рэнесанса. Готыка прыйшла на змену раманскаму стылю ў Беларусі і была прадстаўлена моцнымі каменнымі збудаваннямі абарончага тыпу. У XIV — пачатку XVстст. старажытныя драўляныя абарончыя дзядзінцы ў Гродна і Навагрудку перабудоўваюцца ў мураваныя. Будуюцца новыя мураваныя замкі ў Лідзе і Крэве. Разам з замкамі на тэрыторыі Літвы яны ствараюць абарончую лінію на заходняй мяжы ВКЛ. Да абароны прыстасоўвалі і культавыя будынкі. У стыле беларускай готыкі пабудаваны цэрквы абарончага характару ў Малым Мажэйкаве, Сынкавічах, Заслаўі, Смаргоні і многія касцёлы. З мэтай абароны ад знешніх ворагаў і выступленняў сваіх падданых літоўскія вялікія князі, буйныя феадалы ўзводзілі новыя палаца-замкавыя комплексы. Найбольш значнымі з іх былі замкі ў Міры, Нясвіжы, Гальшанах, Любчы і іншых месцах. У сувязі з атрыманнем гарадамі Беларусі права на самакіраванне сталі ўзводзіцца будынкі магістратаў-ратушы, ставарацца ансамблі гандлёвых радоў. Характэрныя рысы беларускага манументальнага дойлідства праявіліся ў шматлікіх культавых і грамадскіх збудаваннях. Беларускія майстры, творча перапрацоўваючы мясцовыя і замежныя архітэктурныя формы, стварылі арыгінальныя і непаўторныя помнікі архітэктуры.

У выяўленчым мастацтве трэба адзначыць насценныя роспісы, станкавы жывапіс (іконы), фрэскі, гравюры, драўляныя (дэкаратыўныя) скульптуры, народна-прыкладное мастацтва. Пад уплывам ідэй Адраджэння стаў развівацца свецкі жывапіс, з’яўляюцца партрэты гістарычных дзеячаў. Равівалась скульптура. Творы гэтага жанра ўпрыгожвалі дварцы феадалаў, касцёлы.

Такім чынам, у другой палове XIII — першай палове XVIстст. ішло фарміраванне самабытнай арыгінальнай беларускай культуры, якая на аснове сінтэза духоўных традыцый усходніх славян, культурнай спадчыны папярэдніх стагоддзяў і заходня-еўрапейскага ўплыву дасягнула высокага ўзроўня развіцця і ўключылася у агульнаеўрапейскі культурна-гістарычны працэс.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 756; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.