Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь




МОДУЛЬ 2

Мэта вывучэння тэмы: раскрыць супярэчлівасць развіцця беларускіх зямель у перыяд іх уваходжання ў склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі (другая палова XVI — пачатку ХХст.)

 

Асноўнымі задачамі выступаюць:

– адлюстраванне акалічнасцей і вынікаў заключэння Люблінскай уніі;

– аналіз сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця Рэчы Паспалітай і яе заняпаду;

– вывучэнне духоўных здабыткаў беларускай народнасці гэтага перыяду;

– вывучэнне прычын і выяў крызісу феадальна-прыгоннай сістэмы, зараджэнне капіталістычных адносін; станаўленне беларускага нацыянальнага руху ва ўмовах самадзяржаўя; развіццё культуры;

– вывучэнне асаблівасцей зямельнай рэформы 1861 г. на Беларусі;

– разглядзець прычыны, мэту, падзеі і вынікаў паўстання 1863—1864 гг.;

– выявіць сутнасць рэформ і контррэформ 60—90-х гг. ХІХст.;

– вылучыць асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця і вызваленчага руху ў беларускіх губернях, прааналізаваць галоўныя фактары, спрыяўшыя фармірафанню беларускай нацыі, разглядзець асаблівасці развіцця беларускай культуры ў другой палове ХІХст.;

– вывучэнне ключавых напрамкаў развіцця капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку XX ст., зараджэння беларускага нацыянальнага руху, сацыяльна-палітычнага становішча Беларусі пад час Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі.

 

Студэнты павінны ведаць:

- прыкметы аграрна-рамеснай і індустрыяльнай цывілізацый, сутнасць мадэрнізацыйнага падыходу да вывучэння гісторыі Новага часу;

- асаблівасці фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання, этапы вырашэння аграрнага пытання ў XVI - пачатку XX ст. і іх змест;

- сутнасць, асаблівасці і вынікі прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі;

- месца рэформ і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у станаўленні індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;

- асаблівасці становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай;

- асноўныя напрамкі саслоўнай, нацыянальнай, канфесійнай палітыкі Расіі ў беларускіх губернях;

- змест грамадска-палітычных вучэнняў і рухаў: лібералізму, кансерватызму, народніцтва, сацыял-дэмакратыі, нацыянал-дэмакратызму, марксізму, меншавізму, бальшавізму;

- сутнасць і змест эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі;

- асаблівасці фарміравання беларускай нацыі і развіцця беларускага нацыянальнага руху;

- наступствы войнаў XVI - пачатку XIX ст. для беларускага народа, уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, становішча ў Беларусі падчас Першай сусветнай вайны.

Студэнты павінны ўмець:

- арыентавацца ў агульнаеўрапейскіх сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных працэсах і прымяняць мадэрнізацыйны падыход пры характарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей гістарычнага развіцця Беларусі ў перыяд Новага часу;

- характарызаваць эвалюцыю аграрных адносін у выніку рэформ Жыгімонта II Аўгуста, П. Дз. Кісялёва, Аляксандра II, П. А. Сталыпіна, а таксама асноўныя тэндэнцыі развіцця фальваркова-паншчыннай гаспадаркі і прычыны крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы;

- характарызаваць асаблівасці станаўлення індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;

- ацэньваць ролю буржуазных рэформ 60-70-х гг. XIXст. і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у працэсе пераходу ад аграрна-рамеснага да індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;

- вызначаць месца і ролю ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай;

- адрозніваць палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі;

- выяўляць спецыфіку і ідэалагічныя асновы грамадска-палітычнага руху ў Беларусі XIX — пачатку XXст. і ацэньваць дзейнасць прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху на мяжы ХІХ—ХХстст.;

- ацэньваць ролю Адраджэння, Рэфармацыі і Асветніцтва ў развіцці культуры беларускага народа, а таксама ролю беларускіх асветнікаў і гуманістаў у развіцці культуры ўсходніх славян;

- характарызаваць асаблівасці працэсу фарміравання беларускай нацыі і афармлення нацыянальнай ідэі;

- характарызаваць становішча беларускіх зямель падчас войнаў ХVІ—ХVШстст., падзелаў Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г., Першай сусветнай вайны.

 

Тэма 4 Утварэнне Рэчы Паспалітай. Беларускія землі ў складзе Рэспублікі. Крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 589; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.