КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Месца ВКЛ у Рэчы Паспалітай
Прычыны і вынікі Люблінскай уніі. План
4.1 Прычыны і вынікі Люблінскай уніі. Месца ВКЛ у Рэчы Паспалітай. 4.2 Рэлігійнае жыццё ў Рэчы Паспалітай: рэфармацыя, контррэфармацыя, уніяцтва. 4.3 Войны на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVII — пачатку ХVІІІстст. 4.4 Сацыяльна-эканамічны крызіс на Беларусі ў другой палове XVII — пачатку XVIIIcт. і шляхі выхаду з яго. 4.5 Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у ХVІІІст. і яе першы падзел. 4.6 Спробы рэформ. Прыняцце Канстытуцыі. Другі падзел Рэчы Паспалітай. 4.7 Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. 4.8 Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ—ХVІІІстст. Тэма пачынаецца з асвятлення пытання аб Лівонскай вайне, таму што цяжар гэтай вайны стаў галоўнай знешнепалітычнай прычынай, якая падштурхнула шляхту ВКЛ да дзяржаўнай уніі з Польшчай. Дваццаціпяцігадовая Лівонская вайна (1558—1583 гг.) вялася Маскоўскай дзяржавай з Лівоніяй, Вялікім княствам Літоўскім, Швецыяй і Польшчай за заваяванне выхаду ў Балтыйскае мора. Супрацьстаянне ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, якое з канца ХV ст. ператварылася ў пастаянныя войны, дасягае апагею. Успомніце асноўныя падзеі гэтага супрацьстаяння. Маскоўскі цар Іван IV (Грозны) лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся ўключыць іх у склад Маскоўскай дзяржавы. Лівонская вайна падзяляецца на 2 этапы: 1558—1570 гг. і 1577—1583 гг. Карыстаючыся картай, знайдзіце тэрыторыю Лівоніі (Інфляндыі), высветліце, што яна сабой уяўляла і раскрыйце змест яе ўзаемаадносін з ВКЛ. Віленскім пагадненнем 1561 г. польскi кароль i вялiкi лiтоўскi князь Жыгiмонт ІІ Аўгуст узяў Лівонію пад сваю апеку і запатрабаваў ад Iвана IV вывесцi адтуль свае войскi. Цар катэгарычна адмовiўся. Тады ВКЛ уступіла ў вайну i паслала на абарону Лiвонii сваё войска. Неабходна расказаць аб ваенных падзеях першага этапа, які пачаўся перамогамі войск Івана Грознага ў Лівоніі. У адказ на ўступленне ў вайну ВКЛ Iван Грозны накiраваў свае асноўныя сiлы на тэрыторыю Беларусi, якая стала асноўным тэатрам вайны. Канкрэтызуйце месцы супрацьстаяння войск ВКЛ і маскоўскіх. 15 лютага 1563 г. пасля двухтыднёвай аблогі 60-тысячнае маскоўскае войска на чале з самім Iванам IV захапіла і разрабавала Полацк. Амаль уся паўночная Беларусь трапіла пад 16-гадовую акупацыю. Рускi цар узмацнiў свае пазiцыi на заваяванай тэрыторыi, пабудаваў у раёне Полацка шэраг крэпасцей. Чаму ўзяцце Полацка ацэньваецца як самае буйное паражэнне ВКЛ за ўсю гісторыю вайны з Маскоўскай дзяржавай? Раскажыце аб жорсткасці маскоўскага ўрада і войск у дачыненні да палачан. Вызначце вынік і ваеннае значэнне бітвы пад Улаю (недалёка ад Чашнікаў), якая адбылася ў 1564 г. Чаму перамога войск ВКЛ у дадзенай і іншых бітвах не змагла пераламаць ход падзей на сваю карысць? Аслабленню ВКЛ садзейнічалі частыя набегі крымскіх татар, якімі сплачвалася ардыншчына — падатак, каб адкупіцца ад іх набегаў. Аднак гэты падатак быў не вельмі дзейсны і беларускія землі штогод цярпелі ад татарскага гвалту. Дзяржава аказалася на грані палітычнага краху і ваеннай катастрофы, пад пагрозу было пастаўлена само яе існаванне. Вайна прывяла да заключэння Люблінскай уніі ў 1569 г., пасля чаго Маскоўская дзяржава мусіла ўжо мець справу з Рэччу Паспалітай. Гэтае аб'яднанне дазволiла новаму каралю Стэфану Баторыю сабраць новае літвінска-польскае войска, падмацаваць яго атрадамi венграў i наёмнiкаў-немцаў. 30 жніўня 1579 г. 40-тысячная армiя адваявала Полацк. Наступную кампанiю 1580 г. Баторый праводзiў ужо на маскоўскай тэрыторыi. Сiлы абедзвюх дзяржаў (Рэчы Паспалiтай i Масковii) былi на мяжы магчымага. Ваенная кампанія скончылася Ям-Запольскім перамір'ем, па якому тэрыторыя Беларусі разам з крэпасцямі засталася ў складзе ВКЛ. Рэч Паспалiтая вяртала Масковіі крэпасцi на яе тэрыторыi. Дзяржаўная мяжа практычна не змянялася. Люблінская унія 1569 г. уяўляла сабой пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, у адпаведнасці з якім утварылася новая дзяржава — Рэч Паспалітая (назва паходзіць ад тэрміна «рэспубліка»). Шлях да уніі быў марудны і складаны. Успомніце ранейшыя ўзаемаадносіны ВКЛ і Кароны Польскай. Увага павінна быць сканцэнтравана на аналізе ўнутры- і знешнепалітычнага становішча ВКЛ, якія абумовілі неабходнасць заключэння уніі з Польшчай. Акрамя цяжкай знешнепалітычнай сітуацыі (Лівонская вайна), у ВКЛ абвастрыліся ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў пануючым саслоўі. Чым яны былі выкліканы? Да уніі з ВКЛ імкнулася і Каралеўства Польскае. Назавіце прычыны і мэты памкненняў палякаў да гэтага саюзу. Абазначце мэты і ролю каталіцкай царквы ў стварэнні Рэчы Паспалітай. Перамовы аб заключэнні уніі праходзілі на сейме ў Любліне шэсць драматычных месяцаў: са студзеня па ліпень 1569 г. Растлумачце сутнасць разыходжання пазіцый дэлегацыі ВКЛ і Каралеўства Польскага на сумесную дзяржаву. Супраціўленне магнатаў ВКЛ польскі бок зламаў, выкарыстаўшы катастрафічнае становішча княтсва ў Лівонскай вайне. Значная частка тэрыторыі ВКЛ (украінскія землі) увайшлі ў склад Кароны. Назавіце гэтыя тэрыторыі і адшукайце іх на карце. У такіх умовах пануючыя колы ВКЛ вымушаны былі пайсці на заключэнне Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 г. Пералічыце асноўныя ўмовы Люблінскай уніі. З гэтага вынікае, што Рэч Паспалітая аб'яўлялася адзіным дзяржаўным арганізмам, дзе ў выніку пэўных палітычных, эканамічных і іншых акалічнасцей польскі бок атрымаў лепшыя шансы для правядзення выгаднай для сябе палітыкі. Назавіце асноўныя вынікі гэтага саюза. Абазначце месца ВКЛ у ім. Ацаніце ступень незалежнасці княства ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Характэрна, што неўзабаве пасля заканчэння Лівонскай вайны (1583 г.) ВКЛ здолела часткова дыстанцыравацца ад нязручных для сябе ўмоў Люблінскай уніі. Яскравым прыкладам такога адчужэння з'явіліся рэгулярныя сеймы, стварэнне ў 1588 г. вышэйшай судовай інстанцыі — Трыбунала, што прадэманстравала жыццястойкасць княства. А прыняты ў 1588 годзе Статут ВКЛ увогуле не ўзгадваў Люблінскай уніі і, больш таго, нават касаваў многія яе палажэнні, у тым ліку самае прынцыповае з іх — дазвол набываць зямлю ў ВКЛ іншаземцам, да якіх адносіліся і польскія грамадзяне. Гэты выдатны помнік прававой культуры не меў роўных у еўрапейскай юрыдычнай думцы таго часу. Ён замацаваў суверэнітэт ВКЛ насуперак акту уніі і гарантаваў яго эканамічную, палітычную і культурную незалежнасць. Пералічыце важнейшыя артыкулы Статута 1588 года, якія пацвярджаюць суверэнітэт ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Пазнаёмцеся з жыццём і дзейнасцю выдатнага палітычнага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ (тады падканцлера, пазней канцлера (1589—1623 гг.), гетмана (1623—1633 гг.) Льва Сапегі, які ўзначальваў барацьбу за незалежнасць княства і дабіўся ад караля павагі суверэнітэту і законаў сваёй дзяржавы. Унесеныя жыццём карэктывы ва ўмовы Люблінскай уніі зрабілі Рэч Паспалітую федэрацыяй. Успомніце значэнне тэрміна. Ацаніце значэнне такіх палітычных змен для ВКЛ. З утварэннем Рэчы Паспалітай геапалітычная сітуацыя на еўрапейскім кантыненце змянілася — на яе карце з'явілася новая і магутная дзяржава. Вынікі Люблінскай уніі сказаліся ў так званай паланізацыі. Растлумачце сутнасць тэрміна і вызначце, якая частка беларуска-літоўскага насельніцтва апалячвалася. Выявіце, якім чынам гэта адбывалася і чаму. Дайце гістарычную ацэнку працэсу паланізацыі на беларускіх землях. Такім чынам, Люблінская унія прадвызначала лёс беларускага і іншых народаў, якія насялялі Рэч Паспалітую. Ці была альтэрнатыва Люблінскай уніі? Пазнаёмцеся з ацэнкамі гэтай падзеі і вызначце, якое меркаванне вучоных вы падзяляеце. Адказ аргументуйце.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 922; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |