Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

У ХVІІІст. і яе першы падзел




Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай

У канцы XVIIIст. адбыліся падзеі, якія значна змянілі лёс беларускага народа. Прыйшла да заняпаду Рэч Паспалітая, і ў выніку трох яе падзелаў паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй некалі магутная дзяржава перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі.

Неабходна разглядзець прычыны заняпаду Рэчы Паспалітай.

У канцы XVII — першай палове XVIIIстст. Рэч Паспалітая знаходзілася ў стане палітычнага крызісу або безуладдзя.

Успомніце структуры ўлады Рэчы Паспалітай.

Такі стан стаў вынікам злоўжывання «шляхецкімі вольнасцямі». На пасяджэннях сейма яшчэ з другой паловы XVIст. дзейнічала права «ліберум вета».

Раскрыйце яго сэнс і вызначце адмоўны ўплыў на работу вальнага сейму.

Усталяванню палітычнай анархіі перш за ўсё спрыяла адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады. Дзяржаўнае кіраванне характарызавалася ўсяўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю каралеўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764—1795 гг.). Пасада караля была выбарнай і цалкам залежала ад волі магнатаў і шляхты.

Успомніце, калі і чаму ўзнікла практыка выбару караля і вялікага князя Рэчы Паспалітай.

Аб слабасці цэнтральнай дзяржаўнай улады сведчыла і тое, што мясцовыя органы кіравання — павятовыя і ваяводскія сеймікі — не выконвалі рашэнняў сейма і прымалі свае заканадаўчыя акты. Шляхта, аб'яднаная ў саюзы (канфедэрацыі), магла адхіліць любое рашэнне і караля, і сейма.

Да таго ж федэральная арыстакратыя дэмаралізавалася, вяла паразітычны лад жыцця, не клапацілася аб лёсе краіны, траціла велізарныя сродкі на ўсялякія гулянні і балі.

У якасці прыкладу прывядзіце паводзіны нясвіжскага магната Караля Радзівіла (па мянушцы «Пане Каханку»).

Такое ўнутрыпалітычнае становішча ўскладнялася знешнепалітычнымі абставінамі, звязанымі ў пачатку XVIIIст. з баявымі дзеяннямі ў гады Паўночнай вайны.

Успомніце больш падрабязна асноўныя падзеі гэтай вайны і яе вынікі для Беларусі.

З часу Паўночнай вайны Расія паступова бярэ пад свой пратэктарат знешнюю і ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай. Больш моцным суседзям была выгадна яе слабасць. Таму яны імкнуліся захаваць у ёй безуладдзе і анархію пад прыкрыццём аховы і гарантавання «шляхецкіх вольнасцяў». У 1720 г. пра гэта дамовіліся Расія і Прусія. У 1726 г. да іх далучылася Аўстрыя.

Крызісныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай абвастрылі нявырашанасць рэлігійнага пытання. Ні адно з існаваўшых веравызнанняў фактычна тут не было забаронена. Але практычна толькі прадстаўнікі каталіцкай шляхты і святарства маглі займаць дзяржаўныя пасады, удзельнічаць у працы сейма.

Ахарактарызуйце становішча ў Рэчы Паспалітай такіх хрысціянскіх напрамкаў як каталіцтва, праваслаўе, уніяцтва. Успомніце, што ўсіх некатолікаў называлі тады дысідэнтамі.

Праваслаўнае духавенства традыцыйна шукала падтрымкі ў Масквы, што садзейнічала пашырэнню яе палітычнага ўплыву на Рэч Паспалітую. У 1764 г. Кацярыне II удалося ўзвесці на каралеўскі трон свайго стаўленніка — Станіслава Панятоўскага.

З другой паловы XVIIIст. быў прадпрыняты цэлы шэраг рэформ, накіраваных на ўзмацненне Рэчы Паспалітай.

Пазнаёмцеся са зместам гэтых рэформ і вызначце сферы жыцця, дзе яны праводзіліся.

Спробы абмежаваць уладу магнатаў прывялі да выбуху незадаволенасці з іх боку. Незадаволены былі і суседнія дзяржавы. Расія і Прусія выкарысталі для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай адмову на сейме 1766 г. надаць роўныя правы некатолікам: пратэстантам і праваслаўным. Яны пры дапамозе Расіі і Прусіі ствараюць дзве канфедэрацыі ў Слуцку і Торуні (1767 г.). Праціўнікі ўраўнавання дысідэнтаў з католікамі і наогул праціўнікі Расіі арганізавалі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю, якая пачала ўзброеную барацьбу. Штуршком да іх выступлення з'явілася прыняцце на сейме 1767—1768 гг. пад прымусам расійскіх войск пастановы, згодна з якой некатолікам надавалася свабода веравызнання і палітычныя правы, роўныя з католікамі. Гарантам выканання гэтых рашэнняў сейм назваў Расійскую імперыю.

Раскажыце аб барацьбе канфедэратаў з рускай арміяй і яе выніках.

Знясіленая анархіяй і чарговай грамадзянскай вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай больш моцных абсалютных манархій Расіі, Прусіі, Аўстрыі. У жніўні 1772 г. у Пецярбургу паміж гэтымі краінамі была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай.

Вызначце, якія тэрыторыі Рэчы Паспалітай адышлі да Расіі, Аўстрыі, Прусіі і адшукайце іх на карце.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 601; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.