Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя асобы. Агінскі Міхал Казімір (1730—1800) — вялікі гетман літоўскі, мецэнат; па яго ініцыятыве пачалося будаўніцтва Агінскга канала




 

Агінскі Міхал Казімір (1730—1800) — вялікі гетман літоўскі, мецэнат; па яго ініцыятыве пачалося будаўніцтва Агінскга канала, вядомы як пісьменнік і кампазітар.

Агінскі Міхал Клеафас (1765—1833) —сусветнавядомы кампазітар, яго аўтарству належыць паланез «Развітанне з Радзімай».

Аляксей Міхайлавіч — маскоўскі цар падчас вайны Рэчы Паспалітай і Расіі, па яго загаду сотні тысяч беларусаў былі пераселены ў Масковію.

Баторый Стэфан(1533—1586) — дзяржаўны дзеяч, палкаводзец, вялікі князь, першы кароль Рэчы Паспалітай.

Іван ІV (Грозны, Жахлівы) — маскоўскі цар падчас Лівонскай вайны.

Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура(1745—1817) — палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., зрабіў важкі ўклад у барацьбу за незалежнасць ЗША.

Кацярына ІІ — расійская імператрыца падчас падзелаў Рэчы Паспалітай.

Кунцэвіч Іасафат (1580—1623) — уніяцкі царкоўна-палітычны дзеяч ВКЛ, жорсткі змагар супраць праваслаўя, з-за чаго і быў забіты, таму ў 1867 г. папа Пій ІХ абвясціў Кунцэвіча святым.

Лышчынскі Казімір (каля 1634—1689) — беларускі мысляр-атэіст, напісаў філасофскі трактат «Аб неіснаванні бога».

Панятоўскі Станіслаў Аўгуст (1732—1798) — апошні кароль Рэчы Паспалітай (1764— 1795 гг.)

Пацей Іпацій (1541—1613) — адзін з арганізатараў і ідэйных натхняльнікаў Брэсцкай уніі.

Пётр І — расійскі цар падчас Паўночнай вайны, калі быў падзарваны Сафійскі сабор.

Полацкі Семяон (1629—1680) — беларускі і рускі пісьменнік, філософ-асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч.

Радзiвiл Мiкалай Чорны (1515—1565) — буйны магнат, вiленскi ваявода, канцлер, тагачасны некаранаваны ўладар Вялiкага княства Лiтоўскага.

Радзівіл Караль Станіслаў («пане Каханку», 1734—1790) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, найбагацейшы магнат Рэчы Паспалітай, вядомы сваімі баляваннямі. Даходы яго перавышалі гадавы бюджэт Рэчы Паспалітай.

Радзівіл Міхаіл Казімір (Рыбанька, 1702—1762) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат, заснавальнік фабрыкі шаўковых паясоў у Слуцку і іншых мануфактур.

Радзівіл Францішка Уршуля (1705—1753) — пісьменніца, педагог, кіраўніца Нясвіжскага тэатра; вядома вершамі і п’есамі.

Радзівіл Януш(1612—1655) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ.

Сапега Леў (1557—1633) — палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч ВКЛ, дыпламат, мысліцель, канцлер, а з 1625 г. — гетман ВКЛ; удзельнічаў у стварэнні Трэцяга Статута 1588 г.

Семяновіч Казімір (каля 1600 — пасля 1651) — інжынер і тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст, першы стваральнік праекта шматступеньчатай ракеты, выдаў кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі» (Амстэрдам, 1650 г.)

Скарга Пётр (1536—1612) — рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, ідэолаг контррэфармацыі, адзін з прапагандыстаў і ініцыятараў Брэсцкай уніі.

Сматрыцкі Мялецій (1572—1630) — грамадска-палітычны і царкоўны праваслаўны дзеяч, пісьменнік і публіцыст, філолаг і педагог; шырокую вядомасць атрымала яго «Граматыка» (1619), у якой абагульнены правілы і законы тагачасных моўных нормаў.

Сувораў Аляксандр — палкаводзец расійскай арміі падчас падзелаў Рэчы Паспалітай, уганараваны званнем фельдмаршала за падаўленне паўстання 1794 г.

Тызенгаўз Антоній (1733—1785) — палітычны і грамадскі дзеяч, асветнік, адкрывальнік шматлікіх навучальных устаноў і устаноў культуры.

Філіповіч Афанасій (1597—1648) — пісьменнік-публіцыст, палітычны і царкоўны праваслаўны дзеяч; найбольш вядомы па зборніку публіцыстыкі «Дыярыуш» («Дзённік», 1646).

Хмяльніцкі Багдан — кіраўнік паўстання ўкраінскіх казакаў за нацыянальную і сацыяльную свабоду.

Ясінскі Якуб (1761—1794) — паэт-рэвалюцыянер, генерал войск Рэчы Паспалітай, удзельнік паўстання 1794 г. (кіраваў рухам інсургентаў на Літве і Беларусі).

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 850; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.