Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

І шляхі выхаду з яго




Сацыяльна-эканамічны крызіс на Беларусі ў другой палове XVII — пачатку XVIIIcт.

У другой палове XVII—пачатку XVIIIстст. шляхецкая Рэч Паспалітая, у тым ліку Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага крызісу. Неабходна высветліць важнейшыя прычыны гаспадарчага заняпаду беларускіх зямель.

Па-першае, шматлікія войны. З сярэдзіны XVIIст. Рэч Паспалітая ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц.

З 68 гадоў яе гісторыі (1648—1716 гг.) на ваенныя падзеі прыходзіцца 65. Канкрэтызуйце, якія войны адбываліся ў гэтыя часы. Яны з велізарнай разбуральнай сілай пракаціліся па беларускіх землях.

Усвядомце, што па стратах і адмоўных выніках вайна 1654—1667 гг. была самай трагічнай у нашай гісторыі, гэта наша першая нацыянальная катастрофа.

У выніку ваенных дзеянняў многія вёскі і гарады Беларусі былі разрабаваны і спалены, частка насельніцтва памерла ад голаду і эпідэмій. Значная колькасць насельніцтва, у асноўным сялянства і рамеснікі, былі захоплены ў палон і вывезены ў Рускую дзяржаву.

Каб уявіць жудасную карціну разбуранай Беларусі, звярніцеся да дакументаў таго часу. Прааналізуйце дадзеныя табліцы «Дэмаграфічны спад на Беларусі і Ліцьве ў сярэдзіне XVIIст.», змешчанай у кнізе «История Беларуси в документах и материалах».

Па-другое, рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва ў выніку войнаў і выкліканых ім неўраджаяў, эпідэмій і хвароб. Калі ў 1650 г. на Беларусі жыло 2,9 млн. чалавек, то ў 1667—1673 гг. не больш чым 1,4 млн. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,6 млн., але пасля Паўночнай вайны зноў зменшылася да 1,5 млн. чалавек. Чалавечыя страты былі такімі вялікімі, што запатрабавалася 120 гадоў, каб па ліку жыхароў беларускія землі дасягнулі ўзроўню сярэдзіны XVIIст.

Абапіраючыся на дакументы, адзначце асабліва моцныя страты ва ўсходняй частцы Беларусі і падмацуйце канкрэтнымі фактамі.

Па-трэцяе, вялікае змяншэнне колькасці ворыўных зямель з-за таго, што мноства людзей загінула ў гады ваеннага ліхалецця і не было каму апрацоўваць палі.

Пацвердзіце гэта дакументальна.

Войны нанеслі гарадам і мястэчкам Беларусі яшчэ большую страту, чым сельскай мясцовасці.

Прывядзіце прыклады жудаснага стану беларускіх гарадоў таго часу. Якія меры прымала кіраўніцтва Рэчы Паспалітай у 60—70-я гг. XVIIст. для аднаўлення гарадской гаспадаркі і ажыццяўлення гандлю?

Па-чацвёртае, узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

Раскрыйце гэту прычыну падрабязней.

Па-пятае, няўстойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатаў паміж сабой за ўладу.

Прасачыце залежнасць паміж феадальнай анархіяй і вялікімі стратамі эканомікі Беларусі.

Пасля эканамічнага заняпаду другой паловы ХVII — пачатку ХVІІІстст., выкліканага паласой разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц, з сярэдзіны ХVIIIст. пачалася нармалізацыя гаспадарчага жыцця. Яна знайшла адлюстраванне ў павелічэнні колькасці насельніцтва: з 1,5 млн. у 1717 г. да 3,6 млн. у 1791 г. Аднаўляецца цэхавае рамяство, але ў гэты перыяд узмацняюцца прыкметы яго разлажэння. Асобныя феадалы з мэтай павелічэння прыбытковасці сваіх уладанняў сталі на шлях радыкальнай перабудовы вядзення сваёй гаспадаркі, ліквідавалі паншчыну і замянілі яе чыншам. Працай і самаабмежаваннем сялян да 60-х гг. ХVIІІст. сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: павялічылася плошча ворных зямель, пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явілася тэндэнцыя да параённай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Многія феадалы пачалі ствараць у сваіх уладаннях прадпрыемствы мануфактурнага тыпу.

Прывядзіце прыклады. Раскажыце пра Слуцкую фабрыку шаўковых паясоў Радзівілаў.

На гаспадарчую дзейнасць станоўча паўплывалі рэформы 60—70-х гг.: стварэнне дзяржаўнай Скарбовай (казначэйскай) камісіі, якая сканцэнтравала ў сваіх руках кіраванне фінансамі, нагляд за гандлем і шляхамі зносін; увядзенне ў 1766 г. адзіных для ВКЛ мер вагі, аб'ёму, даўжыні; увядзенне адзінага, абавязковага для ўсіх (у тым ліку шляхты і духавенства, якія раней не плацілі) падатку і адмена ўнутраных мытных падаткаў; абмежаванне ліхвярства. Усё ж развіццё рамесна-прамысловай вытворчасці на фоне працэсу індустрыялізацыі краін Заходняй Еўропы выглядала вельмі сціпла.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 660; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.