КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пасля ўключэння яе ў склад Расіі
Палітыка царызму ў Беларусі План Грамадска-палітычны рух у 30—40 гг. ХІХст. У складзе Расійскай імперыі. Тэмы рэфератаў
1. Люблінская унія: акалічнасці заключэння. 2. Распаўсюджванне ўплыву каталіцызму на Беларусі ў XIV—XVI стст. 3. Дзейнасць езуітаў на Беларусі. 4. Акалічнасці і вынікі заключэння Берасцейскай уніі. 5. Рэфармацыя на Беларусі: мэты, формы, накірункі. 6. Дзеячы Рэфармацыйнага руху на ніве культуры Беларусі. 7. Вынікі вайны Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы 1654—1667 гг. 8. Паўночная вайна на Беларусі і яе вынікі. 9. Крычаўскае паўстанне 1740—1744 гг. 10. Прычыны крызісу Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVIII cт. 11. Тадэвуш Касцюшка: жыццё і дзейнасць. 12. Міхал Казімір Агінскі: жыццё і дзейнасць. 13. Міхал Клеафас Агінскі: жыццё і дзейнасць. 14. Якуб Ясінскі: жыццё і дзейнасць. 15. Эпоха Асветніцтва і яе асаблівасці на Беларусі. 16. Прадстаўнікі асветніцкай думкі Беларусі.
Тэма 5 Эканамічнае развіццё беларускіх губерняў 5.1 Палітыка царызму ў Беларусі пасля ўключэння яе у склад Расіі. 5.2 Беларусь у вайне 1812 г. 5.3 Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай палове ХІХст. 5.4 Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове ХІХст. 5.5 Культура Беларусі у першай палове ХІХст.
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 г., 1793 г., 1795 г.) Беларусь была далучана да Расійскай імперыі. Гэтая падзея паклала пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі. На працягу наступных дзесяцігоддзяў царскі ўрад шляхам палітыка-адміністрацыйных рэфармаванняў імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Галоўнай мэтай адміністратыўных рэформ было распаўсюджванне агульных расійскіх прынцыпаў дзяржаўнага кіравання. Па выніках рэформы 1796 г. у Беларусі з’явіліся Беларуская губерня з губернскім горадам Віцебскам, Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоўская з Вільняй. У 1801 г. адбыўся новы адміністрацыйны падзел, у выніку якога на Беларусі ўтварыліся два генерал-губернатарства — Беларускае і Літоўскае на чале з генерал-губернатарам і губернатарам. Улада знайшла апору ў ваенных і безадказна выконвала волю імператара. Паступова ствараліся ораганы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы, царскія суды і інш. Студэнтам з дапамогаю карты патрэбна вызначыць адміністрацыйна-тэрытарыяльны склад Беларусі, яго выявы. Царскі ўрад быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча, які вызначыў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і які быў адменены 25 чэрвеня 1840 г. Таму губерні падзяляліся на паветы на чале са старастамі. Захаваны былі таксама сістэма мясцовага кіравання і судовыя органы. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі. Царскі ўрад значную ўвагу ўдзяляў сацыяльнай палітыцы. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі. Разам з тым актыўна праводзілася палітыка насаджэння землеўладання рускага дваранства, якое павінна было стаць апорай самадзяржаўя.Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўласнікаў станавіліся сяляне і землі былых гаспадароў, якія былі па тых ці іншых прычынах канфіскаваны. Студэнты могуць прывесці колькасць сялян, якія сталі ўласнасцю знатных асоб: Р. Пацёмкіна, П. Румянцава-Задунайскага, А. Суворава і інш. Усяго ў канцы XVIII — пачатку ХІХстст. урадам было падаравана ў прыватную спадчыну больш за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Так паступова на Беларусі фарміраваўся інстытут прыгоннага права. Гэта прывяло да жорсткай эксплуатацыі і пазбаўлення правоў, узрастанню колькасці падаткаў і павіннасцей. Сацыяльная палітыка цырызму на Беларусі насіла феадальна-прыгонніцкі характар, змест якога патрабуе аналізу ад студэнтаў. Прааналізуёце становішча сялян, гарадскога насельніцтва, іх правы і абавязкі. У канцы XVIII — пачатку ХІХстст. у сувязі з пашырэннем панскай гаспадаркі і прадпрымальніцтва пачала хутка расці эксплуатацыя прыгонных сялян. Галоўнай павіннасцю сялян стала паншчына. Шырока практыкавалася здача прыгонных у наём падрадчыкам на будаўнічыя, пераважна дарожныя работы. Пагаршалася жыццё гараджан. Паступова страціла сваю ролю магдэбурскае права. Згодна з граматай 1785 г. уводзіліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання, але не ўсе мястэчкі такія правы атрымалі. Таму іх жыхары прыраўноўваліся да сялян. У 1794 г. указам урада была вызначына мяжа яўрэйскай аселасці, у якую ўвайшлі беларускія, літоўскія і частка ўкраінскіх губерняў. У пачатку ХІХст. падчас царавання Аляксандра І, было выдадзена шэраг указаў (1809—1810 гг.), на падстваве якіх узмацніўся кантроль за паводзінамі і маёмасцю буйных землеўладальнікаў з мэтай вяртання іх ў Расійскую імперыю, але ужо на ўмовах пазбаўлення магнатаў права трымаць свае войскі і крэпасці, а шляхце — ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Такія абставіны спрыялі росту незадаволенасці з боку шляхты расійскай палітыкай. Адным з напрамкаў царызму адносна умацавання сваёй улады на Беларусі была канфесіянальная палітыка. Асноўны яе змест палягаў у тым, каб увесці праваслаўе і стварыць адзіную рускую народнасць. Такая палітыка патрабавала часу і асцярожнасці, таму што яна закранала практычна ўсіх беларускіх магнатаў і значную частку шляхты, якія былі католікамі. У падручніках студэнты знойдуць і прывядуць шмат кантрэтных фактаў, якія сведчаць аб умацаванні каталіцкай царквы на Беларусі. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. Ліквідацыі падлягалі манастыры, канфіскоўваліся маёнткі духавенства. Да сярэдзіны 40-х гадоў секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Раскажыце, які лёс напаткаў уніяцкую царкву, да якой напрыканцы XVIIIст. належала больш 2/3 насельніцтва. Успомніце, чым яна адрознівалася ад рымска-каталіцкай і чаму так важна было для Расіі скасаваць уніяцтва. У 30-я гады ХІХст. улада пачынае мяняць палітыку адносна царквы, каб знайсці падтрымку з яе боку. Яна робіць сваім прыхільнікам вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямяшкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Ліквідацыя ўніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцей, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. Такая палітыка ў сукупнасці з іншымі яе напрамкамі вяла да ўзрастання апазіцыйных настрояў, якія пазней выліліся ў стварэнне супрацьурадавых арганізацый і разнабаковых форм барацьбы на Беларусі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 658; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |