Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Абмежаваная (канстытуцыйная) манархія— дзяржава, у якой улада манарха фармальна абмежавана законам




Абмежаваная (канстытуцыйная) манархія— дзяржава, у якой улада манарха фармальна абмежавана законам.

Агароднікі— беднякі, якія не мелі сваёй гаспадаркі.

Адраджэнне, Рэнесанс —эпоха станаўлення раннебуржуазнай культуры ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XIV—XVIстст. Асноўным ідэйным зместам культуры гэтага перыяду быў гуманізм. Узнікае новая свецкая культура, на базе якой сфарміраваўся рэнесансава-гуманістычны светапогляд. Адзін са спецыфічных момантаў Адраджэння на Беларусі сувязь з хрысціянскім светаполгядам.

Арыстакратыя— вышэйшы саслоўны слой грамадства, родавая знаць.

Асадныя— феадальна-залежныя сяляне, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была грашовая.

Батлейка— лялечны тэатр.

Бурмістры, радцы, лаўнікі — службовыя чыны гарадскіх магістратаў.

Валока— зямельны участак памерам 21.36 га, адзінка вымярэння зямельнай плошчы ў ВКЛ.

Ваявода — кіраўнік адміністрацыі тэрытарыяльнай адзінкі ваяводства, назначаецца вялікім князем.

Ваяводства— адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ у XV—XVIIIстст. уведзена паводле Гарадзельскага прывілею 1413 г., калі на аснове былых княстваў былі ўтвораны Віленскае і Трокскае ваяводствы.

Войт—1) службовая асоба, якая прызначалася землеўладальнікам для агляду за выкананнем павіннасцей залежным ад яго насельніцтвам. 2) глава гарадскога магістрата, назначаўся вялікім князем.

Воласць— ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ; акруга горада з прылежнымі вёскамі.

Вялікі князь(гаспадар)— найвышэйшы княжацкі тытул у ВКЛ. Кіраўнік дзяржавы, які выбіраўся з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы: весці міжнародныя справы, уступать у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяржаўнай маёмасцю, даходамі і казной, дараваць маёмасць, тытулы і г. д. (другая палова XIV першая палова XVIстст.).

Гістарычны эпас— від літаратурнай народнай творчасці: песні, казкі, быліны.

Гістарычныя аповесці—новы літаратурны жанр другой паловы XVIст. Творчыя формы: гістарычны агляд, сінопсіс, дзённік, мемуары.

Готыка — мастацкі стыль (сярэдзіна ХІІ—XVIстст.) завяршыў развіццё сярэднявечнага мастацтва ў Еўропе. Гэты стыль характарызуюць узнёслыя формы, ажурныя вежы. На Беларусі шмат пабудоў, створаных у XIV—XVIстст., мелі рысы готыкі.

Гуманізм— новы светаполгяд, у якім адлюстраваліся змены ў поглядах на прыроду, грамадства і чалавека. Асновы складалі тры асноўныя прынцыпы: самастойнасць чалавека, абсалютная духоўная незалежнасць і натуралізм.

Даннік— селянін, які плаціў даніну феадалу за карыстанне зямлёй.

Дзякло— даніна прадуктамі, асноўная форма рэнты да канца XVст.

Земскі падскарбій— вышэйшая службовая асбоа ў ВКЛ, якая загадвала дзяржаўным скарбам.

Інкарпарацыя—уключэнне тэрыторый.

Канцлер— кіраўнік дзяржаўнай канцэлярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.

Кашталян— камендант замка, памочнік ваяводы ў ВКЛ у XV—XVIIIстст. Выконваў адміністрацыйныя, вайсковыя, судовыя функцыі ў каштэляніі цэнтральным павеце ваяводства.

Лава — гарадскі суд.

Людзі цяглыя — феадальна-залежныя сяляне, галоўнай формай зямельнай рэнты бала паншчына.

Магдэбургскае права— права на самакіраванне, якое атрымлівалі гарады. Было пашырана на тэрыторыі Беларусі ў XIV—XVIIIстст. Па Магдэбургскаму праву гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свой орган ўлады — магістрат, суд, ствараць рамесніцкія аб’яднанні — цэхі.

Магістрат — адміністрацыйны орган самакіравання горада, які аб’ядноўваў раду і лаву.

Магнаты— буйныя феадалы-землеўладальнікі, прадстаўнікі радавітай знаці.

Манархія— форма кіравання, пры якой на чале дзяржавы стаіць манарх аднаўладны глава дзяржавы. Улада манарха, як правіла з’яўляецца пажыццевай і перадаецца па спадчыне.

Маршалак земскі— страшыня на пасяджэннях рады і сейма.

Найвышэйшы гетман— камандуючы ўзброенымі сіламі.

Павет— да XVIст. судова-адміністрацыйная адзінка на землях, што кіраваліся старастай або намеснікам. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1564—1566 гг., ВКЛ было падзелена на 30 паветаў, 16 з якіх знаходзілася на тэрыторыі Беларусі. Паветы ўваходзілі ў склад ваяводстваў.

Пагоня— 1) ваенная павіннасць у ВКЛ. 2) герб ВКЛ з выявай конніка з занесенным над галавой мячом.

Пахожыя (вольныя)— сяляне, якія, у адрозненні ад непахожых, мелі права пераходзіць ад аднаго феадала да другога. Іх нельга было перадаваць у спадчыну, дарыць і г. д.

Прывілей— заканадаўчы акт, які вялікі князь ці кароль надаваў або пацвярджаў асаблівыя правы пануючага саслоўя шляхты.

Рада — асноўны орган самакіравання ў магістраце.

Рада (паны-рада) — вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВКЛ. У раду ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (канцлер, маршал земскі, найвышэйшы гетман, каталіцкія епіскапы, найбуйнейшыя феадалы). Да кампетэнцыі рады належалі: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, міжнародныя справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў.

Ратуша— спецыяльны будынак, у якім размяшчаўся магістрат. На Беларусі вядома з XIVст. Звычайна ўзводзілася на цэнтральнай плошчы горада, часам аб’ядноўвалася на цэнтральнай плошчы горада з гандлёвымі памяшканнямі, арсеналамі.

Рушанне— усеагульная мабілізацыя, збор апалчэння ў ВКЛ. Аб’яўлялася вялікім князем у выпадку крайняй небяспекі са згоды шляхты.

Саслоўе— грамадская група людзей, якая мае спадчынныя (тыя, што перадаюцца па спадчыне ад бацькі да сына) правы і абавязкі. У ВКЛ існавалі саслоўі: магнаты і шляхта, мяшчане (жыхары горада), духавенства і сяляне.

Саслоўна-прадстаўнічая манархія — форма феадальнай дзяржавы, пры якой адносна моцная ўлада манарха спалучалася з наяўнасцю саслоўна-прадстаўнічых органаў, якія валодалі дарадчымі, фінансавымі, заканадаўчымі функцыямі.

Сейм (сойм)— вышэйшы шляхецкі саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ВКЛ. Да кампетэнцыі вальнага (агульнадзяржаўнага) сейма належалі: выбранне вялікага князя, справы вайны і міру, узаемаадносіны з іншымі краінамі, устанаўленне падаткаў і рэгуляванне заканадаўства.

Сеймік (соймік)— сход шляхты павета ці ваяводства ў ВКЛ.

Статут— звод заканадаўчых актаў. Вядомы тры Статуты ВКЛ: 1529 г., 1566 г., 1588 г. Дзеянне Статута 1588 г., які быў выдадзены пры непасрэдным удзеле канцлера ВКЛ Льва Сапегі, было скасавана ў першай палове XIXст.

Трыбунал — вышэйшая судовая ўстанова ВКЛ, створаны ў 1581 г.

Унія— саюз, аб’яднанне дзяржаў (цэрквай) пад кіраўніцтвам аднаго кіраўніка. Напрыклад, Крэўская ўнія 1385 г., Брэсцкая царкоўная ўнія 1596 г.

Харугва— 1) вайсковая адзінка ў вялікакняжацкім войску; 2) баявы сцяг падраздзяленняў войска ВКЛ.

Челядзь нявольная— слугі, якія жылі пры дварах феадалаў. У ВКЛ найбольш бяспраўная залежная частка насельніцтва.

Шляхта — прывілеяванае саслоўе ў ВКЛ.

Этнічная самасвядомасць—усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнага народа. Фарміруецца на аснове агульнага паходжання людзей, падабенства іх мовы, культуры, гістарычнага лёсу.

Этнічная тэрыторыя— тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, з якім цесна звязаны яго паходжанне і гісторыя.

Юрыдыка — уладанні свецкіх і духоўных феадалаў у вялікакняжацкіх гарадах.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1266; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.