КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Стварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўключэнне ў яго склад беларускіх зямель
План Ад сярэднявеччада новага часу Тэмы рэфератаў 1. Узаемаадносіны паміж Полацкам і Кіевам у ІХ—ХІІстст. 2. Паданні аб Рагвалодзе і Рагнедзе. 3. Усяслаў Полацкі, яго асоба і дзейнасць. 4. Увядзенне хрысціянства на Беларусі. 5. Ефрасіння Полацкая — асветніца ХІІст. 6. Кірыла Тураўскі — «другі Златавуст».
Тэма 3. Вялікае княства Літоўскае і роля беларускіх зямель у яго палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці: (другая палова XIII — першая палова XVIст.)
3.1 Стварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўключэнне ў яго склад беларускіх зямель. 3.2 Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у канцы XIV — першай палове XVIст. 3.3 Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім. 3.4 Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ. 3.5 Фарміраванне беларускай народнасці. 3.6 Культура Беларусі другой паловы XIII — першай паловы XVIст.
Паўночна-заходнімі суседзямі беларускіх зямель былі балцкія плямёны: аўкшайты (Літва), якія пражывалі на ўсходняй частцы сучаснай Літвы; жэмайты (Жмудзь) на заходняй. У пачатку XIIIст. яны знаходзіліся на праддзяржаўнай стадыі развіцця. На чале саюзаў плямён стаялі дынастыі князёў (кунігасаў), існавала дзяленне на знаць і просты люд, на бедных і багатых. Узмацненне ўлады плямянной знаці, неабходнасць аховы ад нападзення рускіх, польскіх князёў, а потым і нямецкіх рыцараў, патрабавалі аб’яднання літоўскіх зямель пад уладай аднаго князя. У сярэдзіне 30-х гг. XIIIст. пачынае стварацца адносна адзіная раннефеадальная манархія, якая з цягам часу пераўтварылася ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель. К XIIIст. у заходніх княствах Русі феадальная раздробленасць станавілася перашкодай у развіцці прадукцыйных сіл. З фарміраваннем феадальных адносін узмацняліся класавыя супярэчнасці паміж феадаламі, удзельнымі князямі і залежным ад іх насельніцтвам. Для ўмацнення свайго панавання ўдзельныя князі мелі патрэбу ў вярхоўнай уладзе. У вярхоўнай уладзе мелі патрэбу і гарады, якія пакутавалі ад феадальных усобіц. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўключэнне ў яго склад заходнерускіх зямель было паскорана неабходнасцю сумеснай барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і нашэсцем мангола-татар. Шляхі ўключэння заходніх зямель Русі ў склад ВКЛ былі рознымі: ваенная сіла літоўскіх князёў, добраахвотныя пагадненні, дынастычныя шлюбы. Прывядзіце прыклады. У цяперашні час па пытанню стварэння ВКЛ маюцца тры розныя канцэпцыі, ці падыхода. Першая канцэпцыя адлюстравана ў савецкай навуковай і вучэбнай літаратуры. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што стварэнне ВКЛ падавалася як вынік захопу літоўцамі заходніх зямель і насільнага далучэння іх да Літоўскай дзяржавы. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай захапіла рускія землі, паслабленыя барацьбой з мангола-татарамі. Другая канцэпцыя — новая, ці беларуская — вылучана ў працах М. Ермаловіча, якога падтрымліваюць некаторыя гісторыкі. Асноўная яе ідэя ў тым, што не літоўскія феадалы захапілі рускія землі, а,наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі ВКЛ. Гэта тэорыя была асабліва папулярнай паміж літаратурнай інтэлігенцыі, некаторых палітыкаў у перыяд абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Але большасць вучоных-гісторыкаў яе не падтрымліваюць. Традыцыйная (літоўская) і новая (беларуская) канцэпцыі стварэння ВКЛ — дзве крайнія канцэпцыі, якія выключаюць адна другую. Трэцяя канцэпцыя — цэнтрыская — зводзіцца да наступнага. ВКЛ узнікла на працягу цэлага гістарычнага перыяда: XIIIст. — 70-я гады XIVст., а не ў сярэдзіне XIIIст., як пішуць гісторыкі-рамантыкі. Толькі ў дзейнасці Гедыміна ў пачатку XIVст. магчыма разглядзець працэс стварэння ВКЛ. Назавіце іншыя канцэпцыі і раскрыйце іх змест. Вядучай сілай у стварэнні ВКЛ былі беларускія і літоўскія князі. Але літоўскія феадалы да сярэдзіны XVст. ігралі рашаючую ролю ў жыцці краіны. Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання. Яны называлі сябе русінамі, да Крэўскай уніі 1385 г. былі паганцамі, а славяне — праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569 г. літоўскія феадалы мелі перавагу над беларускімі: з 13 магнацкіх родаў дзве трэці былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталіцызм, праваслаўных епіскапаў ніколі не пускалі ў раду. Усё гэта абвяргае думкі гісторыкаў-рамантыкаў аб тым, што ВКЛ было беларускай дзяржавай. Трэба адзначыць, што ў гэтых канцэпцыях не хапіла месца рускім і ўкраінцам. А ВКЛ было палітычнай дзяржавай чатырох народаў — літоўскага, беларускага, рускага і ўкраінскага. Усе яны маюць роўныя правы на гістарычную спадчыннасць ВКЛ. Пагэтаму і называць яго трэба так, як яно называлася ў гісторыі — Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель. Працэс стварэння ВКЛ быў доўгім і пачыналася яно з Навагародскай (Навагрудскай) зямлі, куды на княжанне мясцовымі феадаламі быў запрошаны літоўскі князь Міндоўг (сярэдзіна 30-х гг. XIIIст. — 1263 г .). Вызначце прычыны ўзвышэння Наваградка, які стаў кансалідуючым цэнтрам усходнерускіх і балцкіх зямель. З дапамогай беларускіх феадалаў ён падпарадкаваў сваёй уладзе князёў Аўкштайціі і часткова Жамойціі. Адначасова Міндоўг уключыў у склад ВКЛ «Чорную Русь» (басейн верхняга цячэння Нёмана з гарадамі Гродна, Слонім, Ваўкавыск). Акрамя «Чорнай Русі» была далучана паўночна-заходняя частка полацкай зямлі. Пасля Міндоўга літоўскія князі (Войшалк (1263—1268), Трайдэн (1279—1282), Віцень (1293—1316), Гедымін (1316—1341), Альгерд (1345—1377) працягвалі актыўную дзейнасць па делейшаму завяршэнню аб’яднання літоўскіх зямель і ўключэнню ў склад ВКЛ іншых беларускіх зямель. Адной з першых у склад ВКЛ была ўключана Полацкая зямля, якая непасрэдна прымыкала да Літвы, была моцна злучана з ёй гістарычна і геаграфічна. Полацк быў буйным, эканамічна развітым горадам, важным апорным пунктам у гандлі з Рыгай. Яму заўсёды пагражалі нямецкія рыцары. Княжацкая ўлада ў Полацку была слабая: абмяжоўвалася веча. У гэтых умовах полацкія феадалы пайшлі на пагадненне з літоўскімі князьямі. У 1307 г. запрошаны палачанамі вялікі князь літоўскі Віцень выгнаў з горада нямецкіх рыцараў і далучыў полацкую зямлю да ВКЛ. Гісторыя Віцебскай зямлі цесна звязана з Полацкім княствам. У 1318 г. віцебскі князь Яраслаў выдаў сваю дачку Марыю за літоўскага князя Альгерда Гедымінавіча, які пасля смерці Яраслава стаў віцебскім князем. З гэтага часу віцебская зямля ўвайшла ў склад ВКЛ У пачатку XIVст. да ВКЛ далучана Турава-Пінскае княства. Да нашэсця мангола-татар яны знаходзіліся пад уплывам ваюючых паміж сабой галіцка-валынскіх і літоўскіх князёў. У сярэдзіне XIIIст. мангола-татары захапілі галіцка-валынскае княства, і не жадаючы трапіць у залежнасць ад Залатой арды, турава-пінскія князі перайшлі на бок ВКЛ. Берасцейская зямля ўвайшла ў склад ВКЛ у канцы ХІІІ — першай палове XIVстст. пасля доўгай барацьбы за яе літоўскіх князёў і польскіх каралёў. Барацьба закончылася дагаворам 1366 г. паміж вялікім князем літоўскім Кейстутам Гедымінавічам (1345—1382 гг.) і польскім каралём Казімірам. Па гэтаму дагавору Берасцейская зямля была канчаткова падпарадкавана ВКЛ. Беларускія землі на ўсход ад Дняпра, а таксама Мозырская і Брагінская вобласці былі ўключаны ў склад ВКЛ у час сумеснага княжання сыноў Гедыміна Альгерда і Кейстута. Пры Альгердзе і Кейстуце працэс уключэння заходніх зямель Русі ў склад ВКЛ быў завершаны. На гэтых землях усталявалася ўлада літоўскіх князёў. Сталіцай ВКЛ з 1323 г. стаў горад Вільня. Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ за кошт беларускіх зямель не абмежоўвалася. Акрамя іх, у другой палове XIV — пачатку XVстст. у сладзе ВКЛ апынуліся паўднёва-рускія, Чарнігава-Северская і Смаленская землі. Аб’яднанне славянскіх зямель вакол Літвы праходзіла ў асноўным мірным шляхам праз заключэнне дагавораў, шлюбных саюзаў і не ўспрымалася слявянскім насельніцтвам як агрэсія. Але ж ваенная сіла літоўскіх князёў у гэтым працэсе мела важнае значэнне. Літоўскія князі ў адносінах да далучаных зямель праводзілі асцярожную, умераную палітыку. Яны спачатку стараліся «не рушыць старыны», «не ўводзіць навізны», паважальна адносіцца да хрысціянскай рэлігіі і насельніцтва. Мясцовыя феадалы захоўвалі манапольныя правы на свае землі, не адбывалася пераразмеркавання формаў уласнасці на карысць літоўскім князям, заставалася былым становішча сялян. Растлумачце прычыны памяркоўнай палітыкі вялікіх князёў літоўскіх у адносінах да заходнеславянскіх зямель. Уключэнне ў склад ВКЛ значнай часткі беларускіх, украінскіх і рускіх зямель з’яўлялася, па сутнасці, аднаўленнем страчанага адзінства ўсходніх славян на гэтых землях, садзейнічала іх эканамічнаму і культурнаму развіццю. Вялікую ролю іграла ВКЛ у адбіванні знешняй агрэсіі. Народы ВКЛ выстаялі ў барацьбе з нямецкімі феадаламі і мангола-татарамі. Аб’яднанне заходніх зямель Русі ў межах ВКЛ, агульнасць іх гаспадарчага і культурнага развіцця былі перадумовай стварэння беларускай народнасці. Славянскія землі складалі 9/10 тэрыторыі ВКЛ і знаходзіліся ў эканамічных і культурных адносінах на больш высокім узроўні, чым Літва. І гэта адбілася на ўсёй гісторыі ВКЛ. Беларускія і ўкраінскія землі з’яўляліся асновай яго эканамічнага развіцця і ваеннай сілы. Літоўскія вялікія князі выкарыстоўвалі найбольш развітыя формы дзяржаўнага праўлення і юрыдычныя нормы старажытнай Русі, усходнеславянскую пісьменасць. Такім чынам, на працягу ХІІІ—XIVстст. ва Усходняй Еўропе стварылася Вялікае княства Літоўскае буйнейшая дзяржава Сярэднявечча.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1800; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |