Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя даты




 

859 г. Першыя летапісныя звесткі аб племянным саюзе крывічаў.
862 г. Першае ўпамінанне аб Полацку ў «Аповесці мінулых гадоў». Пачатак беларускай дзяржаўнасці.
907 г. Удзел крывічоў і радзімічаў у паходзе кіеўскага князя Алега на Царград (Канстанцінопаль).
947 г. Першыя звесткі аб горадзе Віцебску.
980 г. Першае летапіснае паведамленне пра самастойныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі — Полацкую зямлю і Тураўскае княства.
980 г. Першыя летапісныя звесткі аб горадзе Тураве.
980 г. Захоп Полацка ноўгарадскім князем Уладзімірам Святаслававічам, забойства ім полацкага князя Рагвалода, паланенне Рагнеды.
980 г. Княжанне ў Полацку князя Рагвалода, заснавальніка дынастыі Рагвалодавічаў.
980—1015 гг. Княжанне Уладзіміра Святаслававіча ў Кіеве.
984 г. Паход кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча на радзімічаў. Бітва на рацэ Пяшчань.
988 г. Прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі.
988—1001 гг. Княжанне ў Полацку Ізяслава (сына Уладзіміра Святаслававіча і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны).
988—1015 гг. Княжанне ў Тураве Святаполка Уладзіміравіча.
Канец Xст. (да 1001г.) Княжанне ў Полацку Ізяслава Уладзіміравіча
992 г. Утварэнне ў Полацку першай хрысціянскай епархіі.
1003—1044 гг. Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяслававіча.
1005 г. Утварэнне Тураўскай епархіі.
1009 г. Першае ўпамінанне Літвы ў заходніх крыніцах.
1015—1019 гг. Княжанне ў Кіеве тураўскага князя Святаполка Яраполчыча.
1017, 1019 гг. Першыя летапісныя звесткі пра г. Берасце (Брэст).
1021 г. Паход полацкага князя Брачыслава Ізяслававіча на Ноўгарад. Да Полацкага княства далучаны Віцебск і Усвяты.
1040 г. Паход кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву; удзел у паходзе полацкага князя Брачыслава Ізяслававіча.
1044 г. Першыя звесткі пра г.Навагрудак (Навагародак)
1044—1101 гг. Княжанне ў Полацку Усяслава Брычыслававіча (Чарадзея).
50-я гады XIст. Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.
XI ст. Стварэнне Тураўскага Евангелля.
1040-ыя—1054 гг. Княжанне ў Тураве Ізяслава Яраслававіча — заснавальніка тураўскай дынастыі Ізяслававічаў.
1-я палова XI ст. Стварэнне “Праўды” Яраслава Мудрагасамай старажытнай часткі звода законаў Кіеўскай Русі.
1054 г. Канчатковы падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.
1059 г. Першыя звесткі пра горад Копысь.
1065 г. Паход полацкага князя Усяслава на Пскоў.
1066 г. Захоп полацкім князем Усяславам Брачыслававічам Ноўгарада.
1065, 1068 г.г. Першыя летапісныя звесткі аб горадзе Браславе, заснаваным полацкім князем Брачыславам Ізяслававічам.
1067 г. Першыя летапісныя звесткі пра горад Менск (Меньск, Менеск) і Оршу (Рыша).
1067 г. Бітва на р.Нямізе паміж войскамі паўднёварускіх князёў Яраслававічаў і полацкага князя Усяслава Брачыслававіча.
1068—1069 гг. Народнае паўстанне ў Кіеве, у выніку якога на вялікае княжанне ў Кіеве пасаджаны полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч.
1069—1071 гг. Княжанне ў Полацку Святаполка Ізяславіча (сына кіеўскага князя Ізяслава Яраслававіча; княжыў у Полацку ў час адсутнасці Усяслава Брачыслававіча).
1078 г. Паход на Полацк дружыны ўсіх паўднёвых княстваў, ноўгарадцаў і палавецкай арды пад агульным кіраваннем Уладзіміра Манамаха; паход паспяхова адбіты.
1078—1086 гг. Княжанне ў Тураве Яраполка Ізяслававіча.
1097 г. Першыя летапісныя звесткі пра г.Пінск (Пінеск).
1097 г. Княжацкі з’езд у Любечы. Юрыдычнае замацаванне раздробленасці старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі.
1101—1119 гг. Княжанне ў Мінску першага князя Глеба Усяслававіча (сына полацкага князя Усяслава Брачыслававіча).
1102 г. Заснаванне г.Барысава князем Барысам Усяслававічам.
1104 г. Паход на Мінск кааліцыі паўднёварускіх князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам. Дружына мінскага князя Глеба Усяслава адбіла напад і асаду горада.
1105 г. Утварэнне Тураўскай епархіі.
1116 г. Першыя летапісныя звесткі пра г.Слуцк.
Каля 1104—1167 гг. Жыццё і дзейнасць прападобнай Ефрасінні Полацкай.  
1119 г. Аблога Мінска Мсціславам Уладзіміравічам. Глеб Мінскі трапляе ў палон і памірае.
Пачатак XIIст. Утварэнне Гародзенскага княства.
1127 г. Першыя летапісныя звесткі пра г.Гродна і г.Клецк як цэнтры ўдзельных княстваў.
1129 г. Захоп і высланне кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам шасці князёў полацкай дынастыі Ізяслававічаў у Канстанцінопаль (Візантыя). (Па некаторых звестках яны вярнуліся на радзіму ў 1140 г.).
Канец 1120-х г. Узнікненне манументальных помнікаў эпіграфікі БеларусіБарысавых камянёў: 4 вялізных валуна (язычніцкія фетышы), на якіх па распараджэнню палоцкага князя Барыса Усяслававіча высячаны 6-канцовы крыж і надпіс: «Господи, помози рабу сваему Борису».
Каля 1130—каля1182 гг. Жыццё і творчасць Кірылы Тураўскага.  
1142 г. Першыя летапісныя звесткі пра г.Гомель.
Сяр. XIIст. Пабудова ў Полацку архітэктарам Іаанам Спаса-Праабражэнскага саборнага храма па загаду Ерасінні Полацкай.
1161 г. Полацкі майстар-ювелір Богша (у хрышчэнні Лазар) па загаду Еўфрасінні Полацкай стварыў для Спаскай царквы крыж — святыню Полацкай зямлі, унікальны твор старажытнабеларускага мастацтва.
1180-ыя г. Пабудова царквы Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне.
1203—1216 гг. Барацьба полацкага князя Уладзіміра супраць нямецкіх рыцараў.
Пачатак XIIIст. Стварэнне Навагрудскага княства.
1206—1208 г.г. Барацьба кукенойскага князя Вячкі супраць крыжакоў.
1223 г. Мірны дагавор Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгаю.
1229 г. Гандлёвы дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгаю і Готландам («Смаленская гандлёвая праўда»).
1230 г. Пачатак дзейнасці ў Прыбалтыцы Тэўтонскага ордэна.
1237—1241 гг. Нашэсце мангола-татар на Русь.
1240 г, 15 ліпеня Перамога войск ноўгародскага князя Аляксандра Яраслававіча (Неўскага) над шведскім войскам на р.Нява; удзел у гэтай бітве Якава Палачаніна.
1242 г. Перамога войск Ноўгародскага князя Аляксандра Неўскага над рыцарамі Лівонскага ордэна на Чудскім возеры (Лядовае пабоішча). Удзел у гэтай бітве полацкіх дружын.
1258 г. Спусташальны паход хана Бурундая на беларускія і літоўскія землі.
1274 г. Бітва тураўскіх і пінскіх дружын супраць татар пад Слуцкам.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1667; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.