КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Канцы XII — пачатку XIIIстст
З іншаземнымі захопнікамі Барацьба заходнерускіх зямель Адной з вядучых тэндэнцый у развіцці заходнееўрапейскіх краін з XIIIст. з’яўляецца правядзенне місіянерска-каланізатарскай палітыкі. Імкненне свецкіх і духоўных феадалаў да экспансіі знайшло сваё адлюстраванне ў так званых крыжовых паходах. Першы крыжовы паход адбыўся яшчэ ў XIст. (1096 г.) як адказ на напад туркаў-сельджукаў супраць Візантыі. У XIIст. адбыліся два наступныя крыжовыя паходы, у XIIIст. — яшчэ пяць. Неабходна адзначыць, што «крыжовымі паходамі» гісторыкі часта называюць паходы нямецкіх феадалаў у XII—XIIIстст. супраць славян, а таксама народаў Прыбалтыкі. Сапраўды, крыжакі не абмяжоўваліся паходамі на Святую зямлю. У XIIст. яны з санкцыі папы Рымскага арганізавалі першы крыжовы паход супраць славян. Гэта адпавядала інтарэсам нямецкіх феадалаў, таму імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі абвясцілі лозунг «Drang nach Osten» (націск на ўсход). Пад гэтым лозунгам разгарнулася заваяванне зямель, што знаходзіліся на ўсход ад Эльбы. Сюды былі накіраваны рыцары Тэўтонскага (Нямецкага) ордэна, заснаванага яшчэ ў час паходу ў Палесціну. Рухаючыся на Усход, яны дайшлі да сучаснай Эстоніі. У пачатку ХІІІст. імі былі заснаваны Берлін, Кёнігсберг, Рыга і інш. гарады. На захопленых у прусаў, літоўцаў, палякаў замлях у ХІІІст. была ўтворана дзяржава — Тэўтонскі ордэн. Прасоўванне крыжакоў на ўсход складвае сур’ёзную пагрозу для народаў Прыбалтыкі і беларускіх зямель. Гістарычны лёс народаў Усходняй Прыбалтыкі і Беларусі быў цесна звязаны, паміж імі здаўна існавалі палітычныя, эканамічныя і этнічныя сувязі. Літва і латгалы былі падуладны Полацкаму княству і плацілі яму даніну. Прасачыце на карце напрамкі прасоўвання крыжакоў ў Прыбалтыцы і знайдзіце гарады Кукенойс і Герцыке, якія выконвалі ролю славянскіх фарпостаў на рэчышчы Дзвіны. Раскажыце аб гераічнай барацьбе супраць крыжакоў князя Кукенойса Вячкі і полацкага князя Уладзіміра. Чаму першая баявая сустрэча з крыжакамі (1203 г.) скончылася паражэннем для палачан? Захоп крыжакамі Кукенойса ў 1207 г. і Герцыке ў 1209 г. дазволіў ім усталяваць кантроль над ніжнім Падзвіннем. У 1210 г. паміж Ордэнам і Полацкам быў падпісаны мірны дагавор, які тычыўся ў асноўным гандлёва-эканамічных пытанняў і з’явіўся ўзаемным кампрамісам. Па новаму дагавору 1212 г. полацкі князь Уладзімір поўнасцю страціў Ніжняе Падзвінне, але шлях па Заходняй Дзвіне для купцоў Полацка і некаторых іншых гарадоў заставаўся свабодным. Аднак, нягледзячы на падпісаныя дагаворы, супрацьстаянне паміж Полацкам і Ордэнам прадаўжалася. Складзіце храналогію падзей змагання з крыжакамі, акцэнтуючы ўвагу на бітвах, якія прынеслі перамогу над крыжакамі: каля Шаўляя (1236 г.), на рацэ Няве (1240 г.) і на Чудскім возеры («Лядовае пабоішча», 1242 г.). Вызначце прычыны і гістарычнае значэнне гэтых перамог. Барацьба з нямецкімі захопнікамі працягвалася многія гады. Поўны разгром крыжацкіх сіл адбудзецца ў 1410 г. у знакамітай Грунвальдскай бітве. У пачатку ХІІІст. узнікла небяспека з усходу з боку мангола-татарскіх захопнікаў. Мангольскія плямёны, якія з ХІІст. займалі тэрыторыю сучаснай Манголіі і Бураціі, былі аб’яднаны (1206 г.) Цемучжынам, які стаў правіцелем гэтых плямёнаў пад імем Чынгісхан (г.зн. Вялікі хан). У 1223 г. полчышча Чынгісхана разграмілі войскі рускіх князёў на р. Калка. Затым захапілі Казань, Уладзімір, Суздаль, Кіеў і інш. гарады. На шляху была Еўропа. У 1242 г. мангола-татары выйшлі да Адрыятычнага мора. У 1243 г. у прычарнаморскіх і прыкаспійскіх стэпах утварылася Залатая арда — адна з самых вялікіх дзяржаў Сярэднявечча. У другой палове ХІІІст. пад уладай чынгізідаў (нашчадкаў Чынгісхана) аказалася тэрыторыя ад Ціхага акіяна да Дуная. Звярніце увагу на тое, што калі заваяванне манголамі Усходняй Еўропы праводзілася «па-варварску», з прымяненнем сілы пры поўнай адсутнасці якіх бы там ні было палітычных сродкаў, то паўночная небяспека з боку крыжацкага ордэна была хітра замаскіравана месіянерскай дзейнасцю. Упершыню старажытнарускія ваяры сустрэліся з манголамі ў 1223 г. на рацэ Калка. У гэтай бітве, на думку некаторых гісторыкаў, прымалі ўдзел і воіны паўднёвабеларускіх князёў, у прыватнасці, нясвіжскі князь Юрый. Русы пацярпелі паражэнне, але і манголы не адважыліся тады пайсці на Русь. Нашэсце на ўсходнеславянскія землі яны пачалі ў 1237 г., калі полчышчы хана Батыя ўварваліся ў межы Разанскага княства. На працягу трох гадоў ішла барацьба з мангола-татарамі, але раздробленыя княствы не змаглі спыніць нашэсце хана Батыя, і амаль уся Русь была заваявана і разбурана, трапіўшы затым пад прыгнёт Залатой арды. Небяспека з боку манголаў навісла ў той перыяд і над беларускімі землямі. Аднак манголы прайшлі толькі на поўдні Беларусі, разрабавалі і спалілі Гомель, Мазыр, Тураў, Пінск і інш. гарады. Ў цэлым землі Беларусі заставаліся ў баку ад галоўнага напрамку манголаў і не зведалі такога спусташэння, як Паўночна-Усходняя і Паўднёвая Русь. Не распаўсюджваўся на тэрыторыю Беларусі і прыгнёт Залатой арды. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі была працяглай, аднак пакарыць беларускія землі не ўдалося ні крыжакам, ні мангола-татарам.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 608; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |