Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

На тэрыторыі Беларусі




Першыя дзяржавы-княствы

Пытанне аб вытоках беларускай дзяржаўнасці патрабуе паўторнага звароту да паняцця «дзяржава» і больш глыбокага яго асэнсавання шляхам сувязі з сучаснай гісторыяй Беларусі.

Важна мець на ўвазе, што гэтае пытанне не мае адзінага падыходу сярод гісторыкаў.

У савецкія часы ў асноўным гісторыю Беларусі як гісторыю дзяржавы пачыналі з 1919 г. (з утварэннем БССР), што было ўзаконена ў Канстытуцыі БССР 1978 г.

У 1990-х гадах у працах беларускіх вучоных М. Ермаловіча, Г. Штыхава, Я. Юхо, С. Тарасава і інш. Старажытная Беларусь разглядаецца як самастойная палітычная адзінка ва ўсходнеславянскім рэгіёне са сваімі эканамічнымі і культурнымі асаблівасцямі, якія заклалі падмурак беларускай дзяржаўнасці.

Высветліце прычыны розных падыходаў і меркаванняў вучоных і выкажыце свае думкі і погляды з адпаведнай аргументацыяй.

З дакладных гістарычных крыніц вядома, што асновы дзяржаўнасці ў нашых продкаў з’явіліся яшчэ да ўтварэння Кіеўскай Русі. Адпаведна прынятай ў гістарыяграфіі канцэпцыі, узнікненне інстытута дзяржавы непасрэдна звязана з распадам першабытнаабшчыннага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы творцаў прадстаўнікоў адміністрацыйна-класавай сістэмы, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, ўзнікненнем гарадоў і г.д. У VI—Хстст. у Заходняй Еўропе, як ужо адзначалася раней, складваюцца феадальныя дзяржавы. Сярэдневяковая беларуская дзяржава стваралася ў кантэксце аналагічных працэсаў, што разгортваліся ў Еўропе.

На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываецца ў VIII—Xстст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнеславянскіх плямённых саюзаў. У пісьмовых крыніцах самая магутная на тэрыторыі Беларусі дзяржаўнае ўтварэнне — Полацкае княства — вядомае пад назвай «зямля». Недзе на мяжы VIIІ—IXстст. вакол Полацка пачало складвацца аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкае зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.

У Х—ХІстст. Полацкае княства з’яўлялася адным з буйнейшых магутных княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб’яднанні зямель.

З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных эканамічных і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым сведчаць летапісы, у якіх гаворыцца аб удзеле крывічоў у сумесным паходзе ў 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск, а ў 907 г. — аб здзяйсненні сумеснага пахода на Канстанцінопаль.

Аналізуючы сведчанне летапісаў, многія даследчыкі прыйшлі да высновы, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад Кіеўскай дзяржавы, але адносіны з ёй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі ўдзелам ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах.

Гісторыю Полацкай дзяржавы прасачыце праз дзейнасць князёў дынастыі Рагвалодавічаў, абазначыўшы канкрэтны ўклад кожнага з іх. Пакажыце асаблівую роль Рагнеды, якая дала працяг полацкай дынастыі Рагвалодавічаў і роду вялікіх кіеўскіх князёў.

Яе імя разам з імем Рагвалода, гістарычна першага полацкага князя, стаіць ля вытокаў старажытнай гісторыі Беларусі. Сын Рагнеды — Ізяслаў (988—1001), фактычна паклаў пачатак палітычнаму адраджэнню Полацкага княства на мяжы Х—ХІстст., спрыяў распаўсюджванню тут хрысціянства. Ніканаўскі летапіс даў высокую ацэнку Ізяславу Уладзіміравічу як чалавеку і хрысціяніну, першым з усходнеславянскіх князёў ахарактарызаваў як кніжніка: “Бысць же сий князь тих и кроток, и смирен, и милостив, и любя зело и почитая священницкий чин иноческий, и писаний, и отваращаясь от суетных глумлений, и слезен, и умилен, и долготерпелив”. Пражыў не больш як 25—26 гадоў. Меў 2 сыноў: Усяслава і Брачыслава. У першай палове ХІст. пры Брачыславе (1003—1044) Полацкае княства зноў заявіла сябе як самастойная дзяржава. У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят, якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю. Значна пашырыў межы Полацкай зямлі на поўдзень і на поўнач, дзе быў заснаваны горад Брачыслаў, цяпер Браслаў. Імя Брачыслава Ізяславіча было вядома ў скандынаўскім свеце, пра што сведчыць «Эймундава сага».

Адзін з самых важных і яркіх перыядаў нашай старажытнай гісторыі — дзейнасць Усяслава Чарадзея (1044—1101). Усяслаў займае ганаровае месца ў гісторыі нашай краіны. У час яго кіравання Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і найвышэйшай ступені незалежнасці. У той час, калі ў астатніх усходнеславянскіх княствах з другой паловы ХІст. пачынаецца актыўнае дзяленне на ўдзелы, Полацкая зямля застаецца цэласнай дзяржавай з адным цэнтрам у Полацку. У гэты перыяд адбываліся такія значныя падзеі для Полацкага княства, як замацаванне за Полацкам Ніжнягя Падзвіння, будаўніцтва Сафійскага сабора,аднаўленне Менска, барацьба за пашырэнне ўсходняй мяжы княства.

Прасачыце на карце рост тэрыторыі Полацкага княства і вызначце яго памеры і межы ў час найбольшай магутнасці.

Важна зразумець, што Полацкае княства з’яўлялася першай беларускай дзяржавай і мела не ўяўны, а сапраўдны суверэнітэт і само распараджалася сваім лёсам. На працягу стагоддззяў яно захоўвала ўсе важнейшыя атрыбуты дзяржаўнасці: заканадаўчую ўладу ў выглядзе веча, выканаўчую ўладу ў асобе князя, уласную княжацкую дынастыю Рагвалодавічаў-Ізяслававічаў (Полацкія князі называлі сябе Рагвалодавічамі, а не рурыкавічамі, як астатнія рускія князі), стабільную тэрыторыю, магутнае войска. Полацкая зямля праводзіла самастойную ўнутраную і знешнюю палітыку, вызначалася знешнепалітычнай і вайсковай актыўнасцю.

Ахарактарызуйце дзяржаўны лад у Полацкім княстве. Раскрыйце функцыі князя, веча і вызначце, у чым была асаблівая роля царквы і епіскапаў у Полацку.

Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяслававіч (1101—1119), які праводзіў палітыку ўзвышэння Менска і пашырэнне межаў княства. Гэта выклікала незадаволенасць Кіева і выклікала вайну Кіева і Менска, што скончылася палонам Глеба і яго смерцю ў Кіеве ў 1119 г.

У першай трэці XIIст. адносіны Полацка з паўднёварускімі князямі заставаліся вельмі вострымі. Гэта прывяло да таго, што ў 1129 г. кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем’ямі ў палон і выслаў у Візантыю. Толькі праз дзесяць гадоў некаторыя з іх вярнуліся на радзіму.

У XIIст. Полацкая зямля складалася з удзельных княстваў: Менскага, Віцебскага, Лагойскага і інш., у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацка-крывіцкай кіруючай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцая воражасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю.

У пачатку XIIIст. над Полацкай зямлёй пачала навісаць новая небяспека — на поўначы і на захадзе з’явіліся нямецкія рыцары-крыжакі. Полацкае княства паступова губляла сваю магутнасць і былую веліч. У такіх абставінах палачане і пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіх быў Навагрудак, праз запрашэнне на сваё княжанне літоўскіх князёў. Пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе з Літвой у новай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім.

На тэрыторыі Беларусі ў другой палове Xст. існавалі адначасова дзве незалежныя дзяржавы: з цэнтрам у Полацку і Тураве. Тураўская княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у Паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г. У летапісе паведамляецца, што ў гэты час Тур княжыў у Тураве.

Гісторыя Тураўскага княства вывучаецца аналагічна як і Полацкага, аднак акцэнтуецца ўвага на асаблівасці гэтага дзяржаўнага ўтварэння і яго ўзаемаадносіны з Кіевам.

Такім чынам, першыя раннефеадальныя джяржавы-княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н. э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўскай Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў. Існаванне Полацкай зямлі на чале з Полацкам — буйнейшым эканамічным, палітычным і культурным цэнтрам заходніх зямель усходняга славянства — спрыяла зараджэнню гаспадарчай і культурнай супольнасці гэтых зямель і ўзнікненню ўмоў для складвання беларускага этнасу.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 910; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.