КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Зараджэнне феадалізму
План У ІХ — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІІІстст. Тэмы рэфератаў Пытанні да самакантролю Гістарычныя даты
1. Да якога часу адносіцца з'яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі? 2. Назавіце старажытныя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі. 3. Які матэрыял выкарыстоўвалі першабытныя людзі пры пабудове жылля? 4. Якія значныя падзеі адбываліся ў сярэдзіне ІІІ тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі? 5. Якой была этнічная прыналежнасць насельніцтва Беларусі да прыходу сюды індаеўрапейцаў? 6. Калі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі балцкія плямёны? Як жылі і чым займаліся старажытныя балты? 7. Як і калі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ўсходнія славяне? 8. Назавіце саюзы ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі.
1. Рэлігійныя вераванні і мастацтва першабытных людзей. 2. Пытанне аб прарадзіме першабытных індаеўрапейцаў. 3. Усходнеславянскія саюзы плямён. Тэма 2 БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ
2.1 Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Зараджэнне феадалізму. 2.2 Утварэнне Кіеўскай Русі. Уключэнне беларускіх зямель у склад старажытнарускай дзяржавы. 2.3 Першыя дзяржавы — княствы на тэрыторыі Беларусі. 2.4 Барацьба заходнерускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі ў канцы XII — пачатку XIIIстст. 2.5 Рэлігія і культура беларускіх зямель у IX — першай палове XIIIстст.
Гаспадарка Старажытнай Русі мела земляробчы (аграрны) характар і была заснавана на комплексным развіцці наступных галін: земляробства, жывёлагадоўлі, розных промыслах (паляўнічы, рыбалоўны, бортніцтва). У IX—XIIIстст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі ўсходнеславянскія (дрыгавічы, крывічы, радзімічы) і балцкія (літва, дайнова, яцвягі) плямёны. Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у IX—XIIIстст. ужываліся і перапляталіся тры асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: родаплемянны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым. Неабходна ўспомніць, што ўяўляе сабой феадалізм як сацыяльна-эканамічны лад, яго характэрныя рысы і час існавання ў Заходняй Еўропе, на тэрыторыі Белаурсі. Эпоха феадалізму характарызуецца пастаянным імкненнем феадалаў да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Феадалы — пануючы ў грамадстве клас, становішча якога залежала ад радавітасці і колькасці зямлі, якой ён валодаў. Вярхоўным уласнікам зямлі лічыўся князь.ён меў уладанні, раскіданыя па ўсяму княству. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну грашыма або натурай (прадуктамі). У X—XIIIстст. існавалі наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Буйнымі феадальнымі ўласнікамі сталі цэрквы і манастыры. Яны багацелі за кошт паступленняў у іх распараджэнне царкоўнага падатку, які складаў 1/10 частку ўсіх сялянскіх гаспадарак (царкоўная дзесяціна), а таксама за кошт княжацкіх і баярскіх ахвяраванняў як у форме матэрыяльных каштоўнасцей, так і ў выглядзе ворных зямель з весямі, жыхары якіх вымушаны былі апрацоўваць манастырскія землі, плаціць феадальную рэнту. Растлумачце такія віды феадальнага землеўладання, як вотчына і памеснае. Асноўны пласт старабеларускага грамадства складалі сяляне. Апішыце пасяленні сялян, іх заняткі і гаспадарку. Як вядома, земляробчае насельніцтва было арганізавана ў абшчыну («верв», «грамада»). Важна зразумець, што ў абшчыннай арганізацыі былі зацікаўлены не толькі сяляне, але і феадалы, якія імкнуліся ўстанавіць сваю «апеку» над сялянамі. Успомніце, што такое абшчына і вызначце функцыі, якія яна выконвала. Вывучаючы сацыяльна-эканамічныя працэсы, асэнсуйце прычыны і формы запрыгоньвання свабодных абшчыннікаў. Адзначце формы феадальнай рэнты. Непазбежным вынікам з’яўлення буйнога земляўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Закабаленне свабоднага сялянства было абумоўлена ўсімі гістарычнымі абставінамі першых стагоддзяў феадальнай эпохі. Сялян даводзіла да галечы плата княжацкіх данін, частыя спусташальныя войны, галодныя і неўраджайныя гады, смерць кармільца, падзёж жывёлы. У перыяд войнаў сяляне абавязаны былі ісці ў апалчэнне, а гэта падрывала іх гаспадарку. Збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі пераходзілі да феадалаў ці станавіліся ўласнасцю дзяржавы. Ва ўмовах развіцця феадальных адносін склад сялян па маёмаснаму і прававому становішчу быў далёка не аднолькавы. У першыя стагоддзі феадальнай эпохі ўсё вясковае насельніцтва часцей за ўсё называлася смердамі. Першапачаткова смерды залежалі ад дзяржавы. З развіццём феадальных адносін яны трапляюць у залежнасць ад феадалаў і царкоўных арганізацый. З’яўляюцца новыя катэгорыі феадальна залежных сялян: закупы, радовічы, ізгоі, халопы, чэлядзь. Ахарактарызуйце гэтыя групы залежных сялян. З цягам часу асноўную масу земляробчага насельніцтва склалі эканамічна залежныя ад багатых землеўладальнікаў сяляне. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы. Іх жыццё цанілася ў 16 разоў танней за жыццё кіраўнікоў княжацкіх маёнткаў — «агнішчан» і «цівуноў». Сяляне, што жылі на княжацкіх і царкоўных землях, абавязаны былі выконваць розныя павіннасці і плаціць падаткі. Яны адпрацоўвалі паншчыну на зямлі феадала, плацілі падатак натурай (мёдам, ільном, хлебам, жытам, аўсом і г.д.) ці грашыма. Грашовая рэнта была рэдкай з’явай, што тлумачыцца натуральным характарам гаспадаркі. Насельніцтва павінна было несці і розныя павіннасці на карысць дзяржавы: плаціла даніну, «палюддзе» (дадатковы пабор, які браўся пры зборы даніны), выконвала «павоз» — працоўную павіннасць, звязаную з дастаўкай даніны ў пэўныя месцы. Сяляне абавязаны былі таксама выконваць ваенную павіннасць — выстаўляць «вояў». Яны прыцягваліся да будаўніцтва гарадоў, абарончых ліній, мастоў, да пракладкі дарог. Адметнай рысай эканамічнага развіцця Беларусі IX—XIIIстст. з’яўляецца ўзнікненне гарадоў. Гэты працэс быў звязаны з грамадскім падзелам працы. Горад, як тып паселішча, гістарычна склаўся пры пераходзе ад першабытнага грамадства да класавага ў выніку аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі і з’яўлення дзяржавы. Па карце прасачыце галоўныя гандлёвыя шляхі, якія ў той час праходзілі праз Беларусь, адшукайце месцазнаходжанне старажытных гарадоў. Для з’яўлення горада неабходны дзве ўмовы:гандлёва-транзітны шлях, што забяспечвае рамесніку магчымасць збываць тавары і наяўнасць умацаванага пункта, які гарантаваў яму бяспеку. Апошнім мог быць і замак феадала, і манастыр, і крэпасць. Аднак калі эканамічныя прычыны ўзнікнення старажытных беларускіх гарадоў былі аднолькавымі, то канкрэтныя шляхі іх фарміравання былі рознымі. Пра ўзнікненне беларускіх гарадоў утрымліваюцца звесткі ў летапісах, дзе яны ўпамінаюцца ў сувязі з рознымі падзеямі. Першым беларускім горадам, які ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 г., з’яўляецца Полацк. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў XIIIст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. Раскажыце пра гісторыю ўзнікнення Полацка, Турава, Менска і інш. Высветліце значэнне сярэдневяковага беларускага горада праз раскрыццё яго функцый. Апішыце знешні выгляд тагачаснага горада і яго тры часткі: дзядзінец, пасад, вакольны горад. Важна засвоіць пытанне аб сацыяльным складзе гарадскога насельніцтва і занятках гараджан. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі. Асноўны слой насельніцтва сярэдневяковага горада складалі рамеснікі: ганчары, кавалі, гарбары, ювеліры, сталяры і г. д. Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадарки, горада ад сяла стала прадумовай развіцця гандлю. Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары. Ахарактарызуйце напрамкі знешняга гандлю, вызначце краіны, з якімі ажыццяўляліся эканамічныя зносіны ў ІХ—ХІІстст. Раскажыце аб галоўных прадметах экспарту і імпарту. Такім чынам, у ІХ — першай палове ХІІІст. (на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Еўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталяванне раннефеадальных адносін: узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамадства. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненем і развіццём гарадоў.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1359; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |