КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, Сярэдніх вякоў і Беларусь
МОДУЛЬ 1 Мэта вывучэння тэмы: раскрыць працэс засялення і развіцця беларускіх зямель у старажытнасці і Сярэдніх вяках (100—35 тыс. гадоў назад — першая палова XVIст.)
Асноўнымі задачамі тэмы з’яўляюцца: – вывучэнне ўмоў жыцця і асноўных заняткаў першых насельнікаў Беларусі, балцкага перыяду этнічнай гісторыі, сацыяльна-эканамічных працэсаў разлажэння першабытнага ладу, рассялення славян і ўтварэнне новых этнічных супольнасцей; – вывучэнне асноўных напрамкаў эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця старажытнарускіх і беларускіх зямель, зараджэнне феадалізму, Кіеўскай Русі, першых дзяржаў-княстваў на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўплыў гэтых працэсаў на культурнае і духоўнае развіццё беларускага этнаса; – вывучэнне стварэння ВКЛ, унутранай і знешняй палітыкі, дзяржаўнага ладу, феадальных адносін, фарміравання беларускай народнасці, культуры беларускіх зямель у другой палове XIII — першай палове XVIст.
Студэнты павінны ведаць: прыкметы аграрна-рамеснай і індустрыяльнай цывілізацый, сутнасць мадэрнізацыйнага падыходу да вывучэння гісторыі Новага часу; асаблівасці фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання, этапы вырашэння аграрнага пытання ў XVI — пачатку XXст. і іх змест; сутнасць, асаблівасці і вынікі прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі; месца рэформ і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у станаўленні індустрыяльнага грамадства ў Беларусі; асаблівасці становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай; асноўныя напрамкі саслоўнай, нацыянальнай, канфесійнай палітыкі Расіі ў беларускіх губернях; змест грамадска-палітычных вучэнняў і рухаў: лібералізму, кансерватызму, народніцтва, сацыял-дэмакратыі, нацыянал-дэмакратызму, марксізму, меншавізму, бальшавізму; сутнасць і змест эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі; асаблівасці фарміравання беларускай нацыі і развіцця беларускага нацыянальнага руху; наступствы войнаў XVI — пачатку XIXст. для беларускага народа, уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, становішча ў Беларусі падчас Першай сусветнай вайны. Студэнты павінны ўмець: - арыентавацца ў агульнаеўрапейскіх сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных працэсах і прымяняць мадэрнізацыйны падыход пры характарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей гістарычнага развіцця Беларусі ў перыяд Новага часу; - характарызаваць эвалюцыю аграрных адносін у выніку рэформ Жыгімонта II Аўгуста, П. Дз. Кісялёва, Аляксандра II, П. А. Сталыпіна, а таксама асноўныя тэндэнцыі развіцця фальваркова-паншчыннай гаспадаркі і прычыны крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы; - характарызаваць асаблівасці станаўлення індустрыяльнага грамадства ў Беларусі; - ацэньваць ролю буржуазных рэформ 60—70-х гг. XIXст. і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у працэсе пераходу ад аграрна-рамеснага да індустрыяльнага грамадства ў Беларусі; - вызначаць месца і ролю ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай; - адрозніваць палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі; - выяўляць спецыфіку і ідэалагічныя асновы грамадска-палітычнага руху ў Беларусі XIX — пачатку XXст. і ацэньваць дзейнасць прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху на мяжы ХІХ—ХХстст.; - ацэньваць ролю Адраджэння, Рэфармацыі і Асветніцтва ў развіцці культуры беларускага народа, а таксама ролю беларускіх асветнікаў і гуманістаў у развіцці культуры ўсходніх славян; - характарызаваць асаблівасці працэсу фарміравання беларускай нацыі і афармлення нацыянальнай ідэі; - характарызаваць становішча беларускіх зямель падчас войнаў ХУІ—ХУШстст., падзелаў Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г., Першай сусветнай вайны.
Тэма 1 СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (100—35 тыс. гадоў назад — VIIIст. н.э.)
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 967; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |