КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Навукова-тэарэтычны змест раздзела. Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў
Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў Раздзел 3. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі Студэнты павінны ведаць: • сутнасць мадэрнізацыйных працэсаў у гісторыі Беларусі савецкага перыяду; • ролю Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. ва ўсталяванні савецкага грамадства; • шляхі афармлення беларускай дзяржаўнасці на аснове нацыянальнага руху і савецкай рэвалюцыйна-класавай аснове; • сутнасць і асаблівасці правядзення палітыкі ваеннага камунізму, нэпа, беларусізацыі, індустрыялізацыі, калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР; • характэрныя рысы савецкай грамадска-палітычнай сістэмы, этапы і шляхі яе эвалюцыі; • прыкметы індустрыяльнай цывілізацыі; • асаблівасці развіцця савецкай літаратуры і мастацтва. Студэнты павінны ўмець: • выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы для характарыстыкі заканамернасцей і асаблівасцей мадэрнізацыі беларускага грамадства ў савецкі перыяд; • характарызаваць Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. як сацыяльную; • вызначаць шляхі, этапы і ацэньваць вынікі фарміравання беларускай дзяржаўнасці; • характарызаваць дасягненні і супярэчнасці савецкай сацыяльнаэканамічнай сістэмы; • раскрываць працэс станаўлення і перадумовы крызісу савецкай грамадска-палітычнай сістэмы; • характарызаваць уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на індустрыяльнае развіццё Беларусі як складовай часткі адзінага гаспадарчага комплексу СССР; • ацэньваць вынікі ажыццяўлення «культурнай рэвалюцыі» ў БССР, асноўныя дасягненні беларускага народа ў развіцці матэры-яльнай і духоўнай культуры ў савецкі перыяд.
1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Барацьба агульнарасійскіх ліберальнадэмакратычных і беларускіх нацыянальных партый і арганізацый за выбар шляхоў грамадскага развіцця Расіі і Беларусі. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі. 2. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальнадэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя балынавікоў у нацыянальным пытанні. Вынікі Усебеларускага з'езда. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца БССР у складзе СССР. 3. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўнапартыйнага апарата. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XXст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму». Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х — 60-я гт. XXст. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я — першай палове 80-х гг. XX ст. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР. 4. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР. Курс на апераджальны рост у рэспубліцы цяжкай прамысловасці. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай тэхнагеннай аварыяй. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы. 5. Кулыурнае і духоўнае жыццё ў БССР. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XXст. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» ў БССР. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 60—80-я гг. XXст. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг.
Прыкладная праблематыка лекцыйных, практычных заняткаў, самастойнай работы студэнтаў: • этапы і вынікі фарміравання беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1920 гг.; • савецкая мадэль мадэрнізацыі БССР на этапе станаўлення індустрыяльнага грамадства; • эвалюцыя савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР; • перадумовы распаду СССР. Па выніках вывучэння раздзела рэкамендуецца правядзенне кантралюемай самастойнай работы.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 836; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |