КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Навукова-тэарэтычны змест раздзела. 1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі
1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытвараючая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. 2. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VIII—IX стст. Развіццё феадальных адносін у Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка. 3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў. 4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладцзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. 5. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІУ-ХУ стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці). 6. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
Прыкладная праблематыка лекцыйных, практычных заняткаў, самастойнай працы студэнтаў: • станаўленне ўсходнеславянскай цывілізацыі; • асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў у сярэднія вякі; • фарміраванне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян натэрыторыі Беларусі; • роля і месца беларускіх зямель у геапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе (другая палова ХІІІ—ХVстст.); • эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце аграрна-рамеснай цывілізацыі; • роля і месца культуры Беларусі ва ўсходнеславянскай і еўрапейскай культурна-цывілізацыйнай прасторы ў сярэднія вякі. Па выніках вывучэння раздзела рэкамендуецца правядзенне кантралюемай самастойнай работы.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1406; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |