КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Навукова-тэарэтычны змест раздзела. Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў
Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў Сярэдзіне XXст. Раздзел 4. Геапалітычнае становішча Беларусі Студэнты павінны ведаць: • асаблівасці геапалітычнага становішча Беларусі пасля Першай сусветнай вайны; • становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы, вынікі працэсу афармлення тэрыторыі БССР у 20—30-я гг. XXст., ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны; • характар барацьбы і вытокі патрыятызму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; сутнасць расавай тэорыі фашызму і асаблівасці правядзення палітыкі генацыду; прычыны і характар калабарацыянісцкага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі; • месца і роля БССР ва ўмовах пасляваеннага супрацьстаяння дзвюх грамадска-палітычных сістэм. Студэнты павінны ўмець: • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель ва ўмовах фарміравання Версальска-Вашынггонскай сістэмы; • аналізаваць знешнепалітычныя абставіны, у якіх праходзіла ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, і ацэньваць гістарычнае значэнне гэтай падзеі; • ацэньваць гістарычнае значэнне Вялікай Айчыннай вайны і ўклад беларускага народа ў Перамогу над фашысцкай Германіяй; • характарызаваць ролю і месца БССР у геапалітычнай сітуацыі, звязанай з «халоднай вайной» і гонкай узбраенняў.
1. Брэсцкая і Рыжская мірныя дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларускае пытанне пры афармленні ВерсальскаВашынгтонскай сістэмы. Беларуская эміграцыя. 2. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XXст. Мюнхенская дамова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР. 3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў. Маскоўская бітва і яе роля ў разгортванні народнага супраціўлення акупантам. Кіруючая роля камуністычнай 4. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х — першай палове 80-х гг. XXст.
Прыкладная праблематыка лекцыйных, практычных занят-каў, самастойнай працы студэнтаў: • Брэсцкая і Рыжская дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа; • геапалітычнае становішча Беларусі ва ўмовах нарастання пагрозы Другой сусветнай вайны; • вытокі патрыятызму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; • роля і месца БССР ва ўмовах супрацьстаяння дзвюх грамадска-палітычных сістэм. Па выніках вывучэння раздзела рэкамендуецца правядзенне кан-тралюемай самастойнай работы.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 622; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |