Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі




УВОДЗІНЫ

Заключэнне

Вынікі станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў працэсе ўзаемадзеяння этнакультурных супольнасцей пад уплывам розных культурна-цывілізацыйных і геапалітычных фактараў. Перспектывы суверэннай Рэспублікі Беларусь у XXIст.


Пры вывучэнні мінулага кожнай краіны ўзнікае патрэба дзялення яго на перыяды — храналагічныя пласты, якія б адлюстроўвалі спецыфіку кожнага з этапаў гістарычнага шляху, пройдзенага народам. Важна адзначыць, што аснову падзелу вызначаюць такія факты і падзеі, якія выклікалі найбольш глыбокія перамены ва ўсіх сферах жыцця: палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай, культурнай і вызначылі далейшы лёс народа. Навукоўцамі распрацавана некалькі падыходаў да перыядызацыі гісторыі Беларусі, асноўнымі з якіх з’яўляюцца фармацыйны і цывілізацыйны падыходы.

Фармацыйны падыход. Паводле фармацыйнага падыходу гісторыя падзяляецца на грамадска-эканамічныя фармацыі. У яго аснову пакладзена марксісцка-ленінскае разуменне гістарычнага працэсу. Паводле гэтага вучэння, гісторыя чалавецтва ведае пяць спосабаў вытворчасці, што паслядоўна змянялі адзін аднаго: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны і сацыялістычны (камуністычны), кожны з якіх быў больш прагрэсіўны за папярэдні.

Звярніце увагу на тое, што фармацыйны працэс быў неадналінейным і неадначасовым.

Паводле гэтага падыходу ў гісторыі Беларусі былі выдзелены наступныя перыяды:

- старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі — 40 тыс. гадоў да н.э. — V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг. да н.э. — 2 тыс. гг. да н.э.); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. — пачатак I тысячагоддзя да н.э.); жалезны век (пачатак I ты-сячагоддзя да н.э. — V ст. н.э.).

- сярэднявечча — канец V—XVстст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V — перш. пал. XIII ст.); развіццё феадальнай сістэмы (сярэдзіна XIII — XV ст.).

- новы час — XVI — пачатак XXст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (XVI — канец XVIIIст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец XVIIIст. — 1917 г.).

Навейшы час — з 1917 г. — да нашых дзён.

Пакажыце якія недахопы ўтрымлівае фармацыйны падыход.

Цывілізацыйны падыход. Значнай папулярнасцю ў першай палове 90-х гадоў мінулага стагоддзя карыстаўся цывілізацыйны, які найбольш распаўсюджаны ў еўрапейскай гістарычнай навуцы. Апошнім часам цывілізацыйны падыход да перыядызацыі гістарычнага працэсу ўсё часцей выкарыстоўваецца ў беларускіх падручніках і дапаможніках. Неабходна падкрэсліць, што менавіта ён забяспечвае лепшае разуменне нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветна-гістарычнага працэсу.

Вызначце змест паняцця“цывілізацыя”.

У адпаведнасці з цывілізацыйным падыходам гісторыя чалавечага грамадства падзяляецца на наступныя перыяды:

– першабытнае грамадства (300 тыс. г. да н.э. — Vст. н. э.);

– сярэднія вякі (канец V—XVстст.);

– новы час (XVIст. —1918г.);

– навейшы час (1918г. — нашы дні).

– Цывілізацыйны падыход дазваляе падзяліць гісторыю Беларусі таксама на:

– першабытнае грамадства (100—40 тыс. г. да н.э. — V ст. н. э.);

– сярэднія вякі (канец V— XVстст.);

– новы час (XVIст. — 1917г.);

– навейшы час (або найноўшая гісторыя) (1918 — да нашых дзён)

У заключэнне адзначце, што з пункту гледжання нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі спалучэнне фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў у сукупнасці з гуманістычнымі, агульначалавечымі і нацыянальна-дзяржаўнымі каштоўнасцямі дазваляе вывесці на належнае месца ў айчыннай гісторыі праблемы беларускай дзяржаўнасці, культуры і духоўнага жыцця, якія раней, пры манаполіі фармацыйнага падыходу, яўна недаацэньваліся.

Крыніцы па гісторыі Беларусі

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на 6 асноўных груп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона.

Асабліва важнае значэнне сярод іх маюць пісьмовыя крыніцы. Яны класіфікуюцца па тыпах і відах на заканадаўчыя акты, матэрыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку.

Заканадаўчыя помнікі ўяўляюць сабой каштоўны комплекс крыніц, у якіх у юрыдычных нормах адлюстравалася гісторыя нашай Айчыны за тысячагадовы перыяд яе існавання.

Першым з дайшоўшых да нас зборнікаў законаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі старажытнай Беларусі, была Русская Правда (XIст.) — найкаштоўнейшая крыніда па гісторыі Кіеўскай Русі і рускіх княстваў перыяду феадальнай раздробленасці.

Прывядзице прыклады заканадаўчых понмікаў з розных перыядаў гісторыі Беларусі.

Вялікай і разнастайнай групай крыніц з'яўляюцца матэрыялы справаводства. Напрыклад, сярод крыніц гэтай групы для вывучэння гісторыі Беларусі XIV—XVIIIстст. першараднае значэнне маюць "Литовская метрика" — дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага, сеймавыя матэрыялы XVI—XVIIIстст., сярод іх асобнае месца належыць "Дзённіку Люблінскага сейма 1569 г.

Назавіце іншыя прыклады.

Асобны тып дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі, прадстаўляе комплекс эканоміка-геаграфічных і статыстычных апісанняў XVI—XXстст. Паводле характару і структуры гэта даволі стракатая група крыніц, аб'яднаная агульнасцю паходжання і тэматыкі.

Пры вывучэнні гісторыі Беларусі новага і навейшага часу асабліва вялікае значэнне маюць статыстычныя крыніцы, да якіх адносяцца пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, адрас-календары і г.д.

Адной з найважнейшых гістарычных крыніц па гісторыі старажытнай Беларусі з'яўляюцца рускія летапісы, у аснове пераважнай болыпасці якіх ляжыць "Аповесць мінулых гадоў" (XIIст.). Якія звесткі змяшчае"Аповесць мінулых гадоў"?

Вялікую колькасць разнастайных гістарычных фактаў па гісторыі Беларусі змяшчаюць беларускія летапісы, якія складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага XIV—XVIстст. Прывядзіце прыклады.

Асобную трупу крыніц па гісторыі Беларусі XVII—XXстст. складаюць крыніцы асабістага характару — мемуары і дзённікі. Часта яны з'яўляюцца адзіным сведчаннем, якое дае ўяўленне аб той ці іншай падзеі або факце.

Шматлікую групу гістарычных крыніц складаюць літаратурныя творы. Развіваючыся ў цеснай сувязі з грамадскім жыццём, адчуваючы ўплыў часу, яны з'яўляюцца спецыфічнай формай выяўлення духоўнага жыцця народа.

Назавіце найбольш выдатных аўтараў літаратурных твораў.

У перыяд новага і навейшага часу беларускай гісторыі важнае значэнне набыў перыядычны друк, які стаў моцным сродкам інфармацыі і арганізацыі грамадскагаўсведамлення

 

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі

Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з зараджэннем у пачатку XIXст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацыянальнага руху. Што паўплывала на гэты працэс?

Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І. Анацэвіч, М. Баброўскі, І. Даніловіч, І. Лабойка, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч і інш. Менавіта гэта група віленскай інтэлігенцыі пачала збіраць і друкаваць помнікі беларускага пісьменства XVI—XVIIстст., садзейнічала абуджэнню цікавасці да гістарычнага мінулага сярод студэнтаў універсітэта.

Значны уклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы — пачынальнікі беларускай археалогіі, З. Даленга-Хадакоўскі — заснавальнік беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства, Т. Нарбут — аўтар дзевяцітомнай 'Гісторыі літоўскага народа", А. Кіркор — вучоны і грамадскі дзеяч, Я. Чачот — збіральнік і выдавец (на польскай мове) народных песень.

У першай трэці XIXст. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся ў Гомелі і Полацку. Яно было звязана з імем беларускага археографа І. Грыгаровіча. Ён сабраў і на сродкі графа М. П. Румянцава выдаў "Белорусский архив древних грамот", быў аўтарам гістарычнага даследавання "Беларуская іерархія" (напісана ў 1824 г., выдадзена ў 1992 г. у Мінску), галоўным рэдактарам "Актов исторических" (СПб., 1841 — 1842. Т.1 — 4) і "Актов археографической экспедиции" (СПб., 1834 — 1838. Т.1 — 4), прымаў удзел у выданні "Актов Западной России".

Аўтарам шматлікіх навуковых твораў, у тым ліку такіх, як "Путешествие по Полесью и Белорусскому краю" (СПб., 1858), "Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических сказках" (СПб., 1853, 1856), быў пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі. Шмат зрабіў для развіцця беларускага гістарычнага краязнаўства М. В. Без-Карніловіч. У 1855 г. у Санкт-Пецярбургу ім былі выдадзены "Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии...", тэрыторыю якой ён абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губернямі, астатнія беларускія землі называў Літвой. Значны уклад у развіццё беларускай гісторыі і этнаграфіі ўнёс П. В. Баброўскі. У сваім даследаванні "Гродненская губерния. Материалы по географии и статистике России, собранные офицерами Генерального штаба" (СПб., 1863. 4.1 — 2) ён даў апісанне абрадаў, звычаяў, вераванняў, працоўнай дзейнасці беларусаў.

Прыхільнікамі поглядаў на Беларусь як тэрыторыю Заходняй Расіі былі апублікаваны работы з абгрунтаваннем сваіх пазіцый. Найболып глыбокімі сярод іх былі манаграфіі М. В. Каяловіча, прысвечаныя канфесійнай гісторыі Беларусь "Литовская церковная уния. Исследование..."; "История воссоединения западнорусских униатов старых времен" (СПб., 1873).

Гэтых жа поглядаў прытрымліваўся рэдактар "Вестника Западной России", які выдаваўся ў Вільні, гісторык і археолаг К. А. Гаворскі. Ён апублікаваў шмат каштоўных дакументаў па гісторыі Беларусь арыгіналы якіх загінулі.

Якасна новы перыяд у вывучэнні гісторыі Беларусі быў звязаны з дзейнасцю беларускіх народнікаў у канцы 70-х — першай палове 80-х гадоў XIXст. Важнае значэнне мелі іх падпольныя выданні "Пісьмы пра Беларусь" ("Пісьмо першае" за подпісам "Даніла Баравік", "Пасланне да землякоў-беларусаў" за подцісам "ІПчыры беларус"), два нумары гектаграфаванага часопіса "Гоман" і інш. У гэтых выданнях упершыню была абгрунтавана ідэя аб існаванні самастойнага беларускага этнасу, акрэслены этнічная тэрыторыя рассялення беларусаў, іх этнічныя прыкметы і асаблівасці гістарычнага шляху. У якасці праграмнага патрабавання выстаўляўся лозунг федэратыўнай самастойнасці Беларусі ў сям'і іншых славянскіх народаў. Станоўчы ўплыў на развіццё гістарычных ведаў мелі выдадзеныя ў канцы XIX — пачатку XXст. грунтоўныя даследаванні гісторыкаў, этнографаў і лінгвістаў М. Янчука, А. Слупскага, І. Насовіча, М. Дзмітрыева, М. Федароўскага, Е. Раманава і інш.

У другой палове 80-х гадоў XIXст. распрацоўку гісторыі і этнаграфіі Беларусі распачаў М.Доўнар-Запольскі. У 1888 г. у "Минском листке" быў апублікаваны цыкл яго артыкулаў пад назвай "Беларускае мінулае". Самым фундаментальным даследаваннем М. Доўнар-Запольскага, якое не страціла сваей актуальнасці і сёння, была "Гісторыя Беларусі", падрыхтаваная ў 1926 г. (выдадзена ў 1994 г. у Мінску).

Важнай вехай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі з'явілася кніга В. Ластоўскага "Кароткая гісторыя Беларусі", выдадзеная ў Вільні ў 1910 г.

Вялікі уклад у развіццё беларусазнаўства ўнёс даследчык і гісторык беларускай мовы Я. Карскі. Галоўнай яго навуковай спадчынай з'явілася трохтомная праца "Беларусы", выдадзеная ў 1903—1922 гг. Яе называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства, найвышэйшым дасягненнем беларускай славістыкі канца XIX — пачатку XXст. Асабліва каштоўнымі былі складзеныя Я. Карскім у 1903 і 1917 гг. этнаграфічныя (лінгвістычныя) карты рассялення беларусаў.

У 1919—1930 гг. У. Ігнатоўскі выдаў дзве працы па гісторыі Беларусі і манаграфію пра паўстанне 1863—1864 гг. Яго "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" ў 20-я гады XXст. з'яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі для вучняў школ,, а "Гісторыя Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзя" вывучалася ў вышэйшых навучальных установах.

Наогул, 20-я гады XXст. былі асабліва плённымі ў распрацоўцы гісторыі Беларусь У гэты час публікаваліся акрамя твораў названых аўтараў даследаванні Ф. Турука, У. Пічэты, А. Цвікевіча, М. Гарэцкага, А. Луцкевіча, А. Станкевіча, З. Жылуновіча і інш. Аднак гэты перыяд працягваўся нядоўга. Ужо ў пачатку 30-х гадоў некаторыя гісторыкі былі рэпрэсіраваны, а іх працы на доўгі час трапілі ў "спецсховішчы".

3 сярэдзіны 1930-х гадоў марксізм становіцца адзінай метадалагічнай асновай навукі. Гісторыкі, якія не жадалі ці не змаглі авалодаць гэтай метадалогіяй, часта пазбаўляліся работы.

Аднак і ў гэты час у беларускай гістарыяграфіі з'яўляюцца працы, якія адзначаюцца высокім прафесійным узроўнем. Гэта — манаграфіі Д. А. Дудкова "Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XXст." (Мн., 1932) і К.І.Кернажыцкага "Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIXст." (Мн., 1935). Гэтыя даследаванні з'явіліся значным укладам у распрацоўку сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусь

Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 1950-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарыяграфіі. Выйшлі ў свет працы З. Е. Абезгауза, М. В. Біча, М. Ф. Болбаса, Э. М. Загарульскага, А. П. Ігнаценкі, І. М. Ігнаценкі, Н. В. Каменскай, З. Е. Капыскага, І. С. Краўчанкі, Я. Н. Мараша, І. Я. Марчанкі, П. Ц. Петрыкава, С. М. Самбук, В. Н. Рабцэвіча, В. У. Чапко, К. І. Шабуні і інш., якія не страцілі навуковай каштоўнасці да сённяшняга дня.

Акрамя работ манаграфічнага характару ў 60— 80-я гады XXст. былі апублікаваны калектыўныя працы. У 1961 г. была выдадзена двухтомная "История Белорусской ССР", у 1972—1975 гг. — пяцітомная Гісторыя Беларускай ССР", у 1977 г. — аднатомная "История Белорусской ССР". У 1980-я гады гісторыкі БДУ і Мінскага педінстытута падрыхтавалі вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі для студэнтаў гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. Была выдадзена толькі першая частка гэтага дапаможніка — "История БССР: С древнейших времен до Великой Октябрьской социалис- тической революции" (Мн., 1981).

У 1994—1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" ў дзвюх частках. Упершыню была зроблена спроба навуковага даследавання гісторыі Беларусі з новага пункту гледжання, які грунтуецца на прыцягненні болын шырокага кола крыніц і прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнасу як суб'екта гісторыі. Разам з тым некаторыя раздзелы "Нарысаў" напісаны тэндэнцыйна і празмерна палітызаваныя.

 

Гісторыя як навука

Роля гісторыі ў сучасным грамадстве. Вывучэнню гісторыі Беларусі трэба надаваць шмат увагі. Гэта звязана з тым, што:

Па-першае, гісторыю сваёй Айчыны неабходна вывучаць пастаянна. Яна ўвесь час узбагачаецца новымі фактамі і забытымі падзеямі, занава пераасэнсоўваецца новымі пакаленвямі, якія бачаць у мінулым тое, што не ўбачылі іх бацькі, ствараецца рознымі гісторыкамі, якія кожны па-свойму ўяўляюць гісторыю сваёй краівы.

Па-другое, людзі пастаянна вывучаюць гісторыю ўжо і таму, што пастаянна яе твораць, а ў працэсе гэтага тварэння шукаюць аналагаў у мінулым, каб з яго дапамогай выверыць сучаснае і будучае. Пастаяннае звяртанне да гісторыі робіць чалавека гістарычна адукаваным. Гэта вельмі важна, бо гістарычная адукаванасць займае значнае месца ў жыцці грамадства і сведчыць пра пераемнасць маральнасці, патрыятызму і высокі прафесіяналізм грамадзян.

Па-трэцяе, гісторыя з'яўляецца важным духоўным рэсурсам грамадства. Яна дапамагае ўбачыць сапраўдныя каштоўнасці, карэкціруе паводзіны, умацоўвае веру ў тое, за што варта змагацца, распавядае пра чалавечую прыроду, магчымасці маральнага выбару. На канкрэтных прыкладах гісторыя паказвае, якое зло прыносяць несправядлівасць, неадукаванасць і дэмагогія, што выратаваннем у шмат якіх выпадках можа стаць простая чалавечая мужнасць ці нават адна бліскучая ідэя. Гісторыя — гэта пашырэнне жыццёвых гарызонтаў. Яна робіць людзей мацнейшымі. Яна, як і паэзія, мастацтва або музыка, паглыбляе адчуванне жыцця.

Прывядзіце свае доказы неабходнасці вывучэння гісторыі.

Гісторыя Беларусі як аб'ект вывучэння. Аб'ектам дадзенага курса будзе вывучэнне гісторыі Беларусі. Гісторыя кожнага народа мае сваю адметнасць і, як мова ці нацыянальная традыцыя, вылучае яго сярод іншых народаў. Веданне гісторыі аб'ядноўвае грамадзян, кансалідуе іх супольныя намаганні ва ўмацаванні краіны. Таму гісторыя як вялікі духоўны рэсурс асаблівую актуальнасць мае для Рэспублікі Беларусь, якая не так даўно ўступіла на шлях будаўніцтва суверэннай і незалежнай дзяржавы.

Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый як прадмет вывучэння. Літаратура і крыніцы. Прадметам дадзенага курса з'яўляюцца асаблівасці і агульныя заканамернасці гістарычнага развіцця Беларусі. Менавіта асаблівасці і заканамернасці гісторыі, а не проста гісторыя. Параўнаўчы метад вывучэння мінулага мае істотныя перавагі.

Якія перавагі мае параўнаўчы метад вывучэння гісторыі?

Мэты выкладання курса. 3 улікам сказанага можна выдзеліць наступныя мэты курса:

1) паглыбіць веды па айчыннай гісторыі;

2) вывучыць гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый для атрымання цэласнага ўяўлення аб заканамернасцях і асаблівасцях гістарычнага развіцця чалавецтва, разумения месца ў ім гісторыі Беларусі, а таксама укладу беларускага народа ў сусветную цывілізацыю;

3) павысіць уласную эрудыцыю і тым самым далучыцца да нацыянальных і сусветных культурных традыцый;

4) выхаваць патрыятычных грамадзян краіны Беларусь;

5) навучыцца вызначаць аўтарскую пазіцыю ў розных навуковых даследаваннях па гісторыі.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 4095; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.