КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
У IX — першай палове XIIIстст
Рэлігія і культура беларускіх зямель Культура Беларусі ІХ — першай палове ХІІІстст. характарызуецца высокім ўзроўнем развіцця. Неабходна высветліць прычыны духоўнага і культурнага ўздыму ў гэты перыяд, звярнуўшыся да галоўных фактараў, як унутраных, так і знешніх. Унутраныя фактары былі звязаны з развіццём феадальнай фармацыі, якая ўключала феадальныя адносіны і дзяржаву, якая дамінавала ў сферы палітыкі. Знешнім фактарам было распаўсюджванне хрысціянства, якое надало магутны імпульс культурнаму развіццю Беларусі. Важна зразумець аб’ектыўныя прычыны замены язычніцтва, якое стала тормазам у развіцці грамадства, на новы светапогляд і ідэалогію хрысціянства. Патрабуе тлумачэння факт прыняцця хрысціянства ў візантыйскай традыцыі (праваслаўе). Неабходна вызначыць, якімі былі шляхі і напрамкі распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях і прывесці фактычны матэрыял, які сведчыць аб наяўнасці хрысціянскага ўплыву. Арыгінальнасць беларускай культуры можна зразумець, усвядоміўшы адрозненні ў змесце паняццяў «хрышчэнне» і «хрысціянізацыя», «дваяверства». Прывядзіце прыклады сінтэзу язычніцкіх вераванняў і хрысціянства (беларускі народны святочны каляндар, вуснае народная творчасць). Хрысціянства злівалася з народнай культурай, традыцыямі, міфалогіяй, гістарычнай памяццю, ствараючы тую глебу, на якой узыходзілі парасткі не толькі беларускай, але і блізкіх ёй украінскай і рускай культур. Ацэньваць вынікі і значэнне «хрышчэння» у культуры Русі неабходна з пазіцый гістарызму і аб’ектыўнасці. З аднаго боку, барацьба з язычніцкімі вераваннямі нанесла непаўторны ўрон развіццю традыцыйнай («дахрысціянскай») культуры: – абаронцы новай рэлігіі заўзята знішчалі ўсе праявы і сведчанні “язычніцкага невуцтва”; – епіскапы збіралі старынныя летапісы, спальвалі іх або вывозілі ў Візантыю; – забаранялі масавыя народныя гулянні, ігрышчы і г.д. З другога боку, несумненны заслугі новай рэлігіі ў параўнанні з папярэдняй політэістычнай: – хрысціянства больш адпавядала ўмовам новага, класавага грамадства, садзейнічала ўмацаванню адзінства грамадства; – садзейнічала невілероўцы мясцовых культурна-бытавых асаблівасцей і ўстанаўленню агульных асноў жыцця грамадства; – спрыяла распаўсюджванню граматнасці, пісьменнасці, развіццю асветы; – станавілася магутным фактарам, які забяспечваў пашырэнне міжнародных сувязей Русі і садзейнічаў яе уваходжанню ў суполку іншых хрысціянскіх краін. Якасны скачок у развіцці культуры быў абумоўлены з’яўленнем і развіццём пісьменнасці. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што пісьмом усходнія славяне карысталіся задоўга да прыняцця хрысціянства. Прывядзіце факты, якія сведчаць аб наяўнасці славянскага пісьма ў дахрысціянскі час, і вызначце, якія змены адбыліся пад уздзееннем хрысціянства. Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з’яўляцца творы старажытнарымскай і старажытнагрэчаскай літаратуры. Важна ўсвядоміць вытокі славянскай пісьменнасці, звязанай з імёнаі братоў Кірылы і Мяфодзія. Яны распрацавалі азбуку, якая з вялікай дакладнасцю перадавала фанетыку старажытнаславянскай мовы. Гэтая азбука і стала першай азбукай славян. Яе стварэнне стала вялікім дасягненнем, якое садзейнічала далучэнню балгарскага і ўсіх народаў да вышынь сярэдневяковай культуры. У Рэспубліцы Беларусь, з мэтай павышэння прэстыжу пісьменства і друку як асновы шматвякавой нацыянальнай культуры, устаноўлена свята — Дзень беларускага пісьменства і друку, які адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню новае свята адзначалася на Беларусі 4 верасня 1994г. Цэнтрам урачыстасцей з’яўляўся Полацк, калыска беларускай дзяржаўнасці і культуры. Хрысціянства адкрыла эпоху сапраўднага асветніцтва ў нашай гісторыі. Ахарактарызуйце рэлігійна-асветніцкую дзейнасць Е. Полацкай, К. Тураўскага, К. Смаляціча і іх уклад у айчынную і сусветную культуру. У перыяд Кіеўскай Русі з’явілася шмат розных твораў культуры, якія амаль у аднолькавай ступені належаць да духоўнай спадчыны як беларускага, так і ўкраінскага і рускага народаў. У першай палове XIст. пачалося летапісанне. У пачатку XIIст. створана «Аповесць мінулых гадоў», аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар. У творы захавалася шмат звестак аб гісторыі старажытнабеларускіх зямель, асабліва Полацкага княства. Летапісец апавядае аб Рагвалодзе, Рагнедзе, Усяславе Брачыславічы, прыгадвае Полацк, Менск, Тураў, Бярэсце, Гарадзень і іншыя старажытныя беларускія гарады. Часткі гэтага летапісу трапілі ў пазнейшыя летапісныя зводы, у тым ліку Радзівілаўскі. «Аповесць мінулых гадоў» дайшла да нас у некалькіх спісах — Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім, якія адрозніваюцца паўнатой і варыянтамі некаторых сюжэтаў. Вядома, што летапісанне вялося ў Полацку пры саборы Св. Сафіі, але сам полацкі летапіс не захаваўся, да нас дайшлі толькі яго часткі, уключаныя ў больш позні Кіеўскі летапіс. Некаторыя гісторыкі лічаць, што летапісанне вялося таксама ў Тураве і Навагародку. Аб адзінстве культур продкаў беларусаў, украінцаў і рускіх сведчаць творы старажытнарускай літаратуры. Вучоныя адзначаюць, што ў геніяльным паэтычным творы, якім з’яўляецца «Слова аб палку Ігаравым», прысутнічаюць словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца не толькі ў дыялектных гаворках Беларусі,але і ў сучаснай літаратурнай мове: «аксаміты», «вежа», «годіна», «кожухы», «полон», «брешут» і інш. У гэтым славутым помніку ўсходнеславянскай літаратуры знаходзім і некаторыя ўласцівыя склонавым формам беларускай мовы адметнасці, такія як чаргаванне г, х, к, з, с, ц: нага — назе, страха — на страсе, рука — на руцэ. Рукапісных кніг XI—XIIIстст. да нас дайшло няшмат. Вядомы Тураўскае і Полацкае евангеллі таго часу. Самае раняе з тых, што захаваліся, — Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у XIст. Гэты твор напісаны царкоўнаславянскай мовай, упрыгожаны вялікімі літарамі-ініцыяламі, якія былі размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі. Лепшым сусветным дасягненням адпавядала будаўніцтва храмаў, іх архітэктура, роспіс і ўбранства. Вызначце шматфункцыянальнасць тагачасных храмаў.Прывядзіце прыклады манументальнага дойлідства Беларусі. Апішыце знешні і ўнутраны выгляд грандыёзнага па тых часах Сафійскага сабора ў Полацку. Ахарактарызуйце тры арыгінальныя школы дойлідства на Беларусі: полацка-віцебскую, гродзенскую, смаленскую. Помнікам абарончага дойлідства Беларусі з’яўляецца Белая вежа, узведзеная ў Камянцы (каля Брэста) ў канцы ХІІІст. знакамітым майстрам Алексай. Высокага ўзроўню на беларускіх землях дасягнула ў той час выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Галоўнымі жанрамі першага з іх былі ў ІХ—ХІІІстст. манументальны жывапіс (мазаіка, фрэска), іканапіс і кніжная мініяцюра. На беларускіх землях мастацтва мазаікі з’явілася, як мяркуюць вучоныя, ў ХІІст. з Візантыі. У якасці матэрыялу выкарыстоўвалі смальту — каляровае непразрыстае шкло ў выглядзе кубікаў або пласцінаў. Мазаікай упрыгожвалі тагачасныя будынкі і храмы (Верхніі замак і храм Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку). Уяўленне аб традыцыях і тэхніцы фрэскавага жывапісу даюць роспісы Спаса-Праабражэнскай царквы, дзе раскрыта больш за 20 фрагментаў роспісу з выявамі святых. Магчыма, што ў вобразе адной са святых намалявана заснавальніца храма — Ефрасіння Полацкая. Характарызуючы такі жанр культуры, як мастацтва, удзяліце ўвагу шэдэўру старажытнага беларускага прыкладнога мастацтва — крыжу Лазара Богшы, які быў зроблены ў 1161 г. па загаду Ефрасінні Полацкай. Уяўленне аб музычнай культуры Беларусі ІХ—ХІІІстст. даюць выявы музыкантаў, зробленыя ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Наогул насельніцтву Беларусі было ўласціва вялікае захапленне музыкай, песнямі. Раскажыце аб відах музычнай культуры таго часу. Такім чынам, культура старажытнай Беларусі вылучалася высокім ўзроўнем развіцця і складанай структурай. Яна арганічна спалучала ў сабе культурныя традыцыі ўсходне-славянскіх плямёнаў, элементы антычнай і хрысціянскай культур. Фарміраванне феадальных адносін абумовіла пачатак падзелу культуры па саслоўнаму прынцыпу: узнікае культура пануючага класа (княжацкага двара) і традыцыйная культура, захавальнікамі і спажыўцамі якой былі сяляне і гараджане.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 543; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |