КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Арда — у цюрскіх і мангольскіх народаў першапачаткова ваенна-адміністрацыйная арганізацыя, а ў сярэднія вякі — стаўка правіцеля дзяржавы
Арда — у цюрскіх і мангольскіх народаў першапачаткова ваенна-адміністрацыйная арганізацыя, а ў сярэднія вякі — стаўка правіцеля дзяржавы. Архітэктура — мастацтва праектавання, узвядзення і мастацкага афармлення пабудоў; дойлідства. Архітэктурны стыль — найбольш істотныя архітэктурна-мастацкія формы, якія ствараюцца пад уплывам гістарычных умоу кожнай эпохі (раманскі, гатычны, барока, ракако, класіцызм) Асветнік — дзеяч, які садзейнічае распаўсюджванню асветы і ведаў. У гісторыі Беларусі гэта князь-кніжнік Ізяслаў, Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына і інш. Баяры — вышэйшае саслоўе феадалаў. У IX—XIII стст. — нашчадкі родаплемянной вярхушкі, старэйшыя дружыннікі, буйныя землеўладальнікі. Быліна — жанр вуснай народнай творчасці, у якім расказваецца пра асілкаў. Верв — назва ўсходнеславянскай абшчыны, з якой пачынаюць вылучацца асобныя сем’і. Вёска — неўмацаванае сельскае паселішча, дзе асноўным заняткам жыхароў было ворыўнае земляробства і жывелагадоўля. Веча — народны сход дарослых мужчын для рашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў (вайны і міру, выбары і зняцце з пасады князя і інш.). Рашэнне прымалася не галасаваннем, а сілай крыку. Веча існавала ў Полацку, Навагрудку, Ноўгарадзе. Выяўленчае мастацтва— група відаў пластычных мастацтваў (жывапіс, скульптура, графіка), якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у назіральных, зрокава успрымальных вобразах. Горад старажытны— 1) Агароджанае ўмацаванне паселішча ў ІХ—ХІІІстст., жыхары якога займаліся пераважна рамяством і гандлем. Гарады ўзніклі ў працэсе паглыблення грамадскага падзелу працы — аддзяленне рамяства ад земляробства; 2) Адміністрацыйны, эканамічны цэнтр асобных княстваў ці валасцей. Узнікае ў выніку аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. Даніна — павіннасць сялян пераважна натуральнай прадукцыяй, адна з асноўных форм эксплуатацыі сялянства ў сярэднявеччы; натуральны і грашовы пабор з захопленых плямен і народаў. Дзядзінец — назва ўмацаванага цэнтра старажытнаславянскага горада, у склад якога ўваходзілі равы, земляныя валы, сцены, вежы. Яго звычайна абкружалі пасады, у ім у час аблогі хавалася мірнае насельніцтва. З XIVст. у беларускіх летапісах слова «дзядзінец» было паступова выціснута назвамі «крэмль», «горад», «град». Дзяржава — 1) Асноўная форма палітычнай сістэмы грамадства, якая арганізуе, накіроўвае і кантралюе сумесную дзейнасць і адносіны людзей, грамадскіх груп, класаў; 2) тэрытарыяльны, суверэнны саюз (аб’яднанне, супольнасць) грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маемасці. Яе дзейнасць рэгламентуецца прававымі нормамі і правіламі маральных паводзін, выкананне якіх забяспечваецца сістэмай кіравання і выхавання. Наібольш істотныя прыкметы дзяржавы: наяўнасць форм уласнасці, дзяржаўнага права, пэўнай тэрыторыі, у межах якой дзяржава ажыццяўляе сваю ўладу і суверэнітэт. Дружына — ваенная арганізацыя на чале з князем; княжацкае войска. Духавенства — служыцелі культа у шэрагу сучасных рэлігій. Задавальняе рэлігійныя патрэбы веруючых, здзяйсняе культавыя дзеянні, прапаведуе веравучэнне. З’явілася у Кіеускай Русі пасля прыняцця хрысціянства. Дынастыя — шэраг манархаў аднаго і таго ж рода, якія змяняюць адзін аднаго па праву радства і наследавання. Евангелле — раннія хрысціянскія пісанні, у якіх расказвалася аб легендарным жыцці Ісуса Хрыста і яго вучэнні. Епархія—праваслаўная царкоуная акруга. Упершыню на тэрыторыі Беларусі заснавана ў 992г. у Полацку. Гэтая дата лічыцца пачаткам гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі. Кіруе архірэй (мітрапаліт, архіепіскап, епіскап). Епіскап (уладыка) — духоўны чын вышэйшай ступені царкоўнай іерархіі ў праваслаўнай царкве. У Беларусі першыя праваслаўныя епіскапы з’явіліся ў Полацку ў IXст. Князь — правадыр племені; з развіццем феадалізму — правіцель дзяржавы. Княства — назва дзяржавы. Крыжак — удзельнік крыжацкага паходу. Крыжова-купальны храм— тып культавага збудавання, які сфарміраваўся у Візантыі ў V—XIIстст. канструкцыйна ўяўляе сабой чатыры вертыкальныя апоры, на якія з дапамогай ветразяу абапіраюцца барабан і купал. Унутраная прастора храма падзяляецца на склятністыя аб’емы накшталт крыжа; на Беларусі вядомы з XIст. Культура — гэта ўсе тое, што знаходзіцца па-за прыродай, г. зн. усе, што створана ў выніку матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці чалавека. Летапіс — 1) Запіс падзей па гадах («летах»), пісьмовая гістарычная крыніца. Найбольш старажытны летапіс «Аповесць мінулых гадоў», напісаны манахам Нестарам каля 1113 г.; 2) Гісторыка-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах, помнікі пісьменнасці ўходніх славян XII—XVIIIстст. Лівонскі ордэн — каталіцкая дзяржаўная і ваенная арганізацыя нямецкіх рыцараў-крыжакоў ва Усходняй Прыбалтыцы. Манастыр — 1) Абшчына манахаў якія сумесна пражываюць у адпаведнасці з правіламі і нормамі, устаноўленымі царквою. 2) Комплекс будынкаў, прызначаных для пражывання, працы і богаслужэння манахаў, манашак. Мечаносцы — члены рыцарскага ордэна, створанага для захопу Ўсходняй Прыбалтыкі. Мініяцюра— невялікі малюнак у фарбах або размаляваная прапісная літара ў старажытным летапісе, кнізе. Мітрапаліт— найвышэйшы духоўны тытул у праваслаўнай царкве, які надаецца кіраўнікам мітраполіі — буйной царкоўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай акругі. Натуральная гаспадарка — феадальная гаспадарка, у якой выраблялася ўсё неабходнае для жыцця і ўжывалася амаль усё, што выраблялася. Прадукцыя натуральнай гаспадаркі не прызначалася для абмену альбо продажу (акрамя солі і жалеза). Ордэн — ваенная арганізацыя царкоўных і свецкіх феадалаў. Палюддзе — 1) Збор даніны са свабоднага насельніцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыі. 2) Першапачатковая форма феадальнай рэнты. Пасад — гандлева-прамысловае пасяленне, размешчанае па-за гарадскімі ўмацаваннямі, побач з дзядзінцамі. На пасадзе знаходзілася жылле рамеснікаў, купцоў. Пасаднік— княжацкі намеснік у Тураве, які назначаўся Кіевам. Патрыярх— вышэйшы епіскапскі тытул у праваслаунай царкве. Пісьменнасць — сістэма знакаў для пісання; сукупнасць пісьмовых помнікаў (кніг, рукапісаў) якой-небудзь эпохі ці народа. «Полацкая зямля» — летапісная назва самастойнага дзяржаўнага ўтварэння, якое гісторыкі называюць Полацкім княствам. Прапаведнік — царкоўны дзеяч, які прапагандуе рэлігійнае вучэнне і пабуджае веруючых да адпаведных паводзін. Рамёствы — дробная вытворчасць, заснаваная на індывідуальнай ручной працы з выкарыстаннем механічных прылад і інструментаў. Першая гістарычная стадыя апрацоўваючай вытворчасці, якая папярэднічала сучаснай машыннай прамысловасці. Сабор — галоўны храм епархіі, горада або манастыра, дзе здзяйсняе богаслужэнне вышэйшая духоўная асоба (патрыярх, епіскап і г.д.). Срыпторый — майстэрня рукапіснай кнігі у заходнееурапейскіх манастырах VI—XIIстст. Тысяцкі— кіраўнік гарадскога апалчэння ў Тураўскім княстве. Фальклор(вусная народная творчасць) — састаўная частка культуры народа: песні, быліны, легенды, прымаўкі, прыказкі, казкі, загадкі, дзе адлюстроўваліся ўяўленні людзей аб прыродзе, жыцці і смерці, гістарычным мінулым, мары пра будучыню; адзін з відау мастацкай творчасці, што адлюстроўвае рачаіснасць у вобразах, створаным паэтычным словам. Феадал—уласнік зямлі. Феадалізм— грамадска-эканамічны ўклад, які заснаваны на ўмоўнай прыватнай уласнасці на зямлю і эксплуатацыі асабіста залежных сялян. Феадальнаяіерархія —паслядоўнае размяшчэнне службовых званняў, чыноў ад ніжэйшых да вышэйшых у парадку іх падпарадкавання («васалітэт»). Феадальнаяраздробленасць— перыяд распаду дзяржаў у сярэднія вякі на больш дробныя дзяржаўныя ўтварэнні. Фрэскі — жывапіс па сухой штукатурцы фарбамі, развядзенымі на вадзе, роспіс унутраных сцен і скляпенняў храмаў. На Беларусі вядомы з ХІІст. Хрысціянства— адна з трох сусветных рэлігій (буддызм, іслам). Узнікла ў Iст. ва ўсходніх правінцыях Рымскай імперыі як рэлігія прыгнечаных, якія шукалі збаўлення ад нечалавечых умоў жыцця ў прыходзе месіі (выратавальніка), якім лічыцца Ісус Хрыстос. У ІVст. пераўтварылася ў дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі. Галоўнае ў хрысціянстве — вучэнне пра міфічнага бога-чалавека Ісуса Хрыста — сына Божага, які зышоў з неба на зямлю, прыняў пакуты і смерць для збаўлення людзей ад первароднага граху, уваскрэс і ўзнесся на неба. Хрысціянства распадаецца на тры галіны: каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм. Царква — 1) Хрысціянскі царкоўны будынак, які мае алтар і памяшканні для богаслужэння. 2) Тып рэлігійнай арганізацыі, якая з’яуляецца сродкам упарадкавання адносін унутры рэлігійнага аб’яднання і ажыццяўлення зносін са свецкімі арганізацыямі. Цывілізацыя— грамадства, заснаванае на пачатках розуму і справядлівасці; культурна-гістарычная супольнасць, якая характарызуецца адносным адзінствам духоуўага, грамадска-палітычнага, гаспадарчага жыцця. Шлях «З вараг у грэкі»— гандлёвы водны шлях праз Заходнюю Дзвіну, Днепр і іншыя рэкі, які злучаў Балтыйскае і Чорнае моры і дазваляў выйсці ў Міжземнае мора.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 926; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |