КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Устанавіце адпаведнасць
3. Эўфемізмы – гэта разнавіднасць: 1) амонімаў; 2) сінонімаў; 3) неалагізмаў; 4) жарганізмаў; 5) паронімаў.
Заданне 1. Ці ўсе пададзеныя словы маюць лексічнае і граматычнае значэнне і выконваюць намінатыўную функцыю. Адказ абгрунтуйце. Студэнт, універсітэт, дэкан, дэканат, стыпендыя, але, магчыма, ён, той, экзамен, пад, сто, ой, мужнасць, які, дарога, горад, смелы, спяваць, на, гарадскі, маляваць, прыгожы.
Заданне 2. Выпішыце словы, якія ўжыты ў пераносным значэнні. Асобна ўкажыце іх прамое значэнне. Глядзіць у вокны зімні вечар. Кладзецца змрок на цесны двор. Мароз – мастак рукой старэчай на шыбах піша свой узор (Я. Колас). Маўчала возера ў тумане, ды вербы плакалі ў цішы, на дне сінеючае твані, лілеі вецер варушыў. (П. Трус).
Заданне 3. Выпішыце метафары, метаніміі і сінекдахі, выявіце сярод іх агульнамоўныя, вобразна-паэтычныя і індывідуальна-аўтарскія. Плылі марудна дні за днямі (Я. Колас). Спеў неўзабаве сціх. Цяпер ляжала ў Куранях вялі кая, халодная ноч (І. Мележ). Гэта быў не той зялёны хлопец, які вадзіў касою з гонарам (І. Мележ). У лузе вербы гаманілі, маўчала поле за сялом, і ў сініх зорах небасхілу зарою неба зацвіло (П. Трус). Людзей залатых атрымалі вы (І. Мележ). Я табун сцерагу, а ў ім сто галоў (М. Лынькоў). Потым Віктар чытаў Ясеніна (І. Навумовіч). “Каму адсунуцца?” –крыкнула рагатая шапка (І Пташнікаў). Ганна была задаволеная, што школа жыла з ранку да вечара (І. Мележ). Ці багатыя тут лясы і рознай птушкай і звярамі, арэхам, ягадай, грыбамі? (Я. Колас). Як ты (кветка), пастаўленая ў крышталь, будзіш у сэрцы і радасць, і жаль (М. Арочка).
Заданне 4. Якія з падкрэсленых слоў з’яўляюцца мнагазначнымі, а – якія амонімамі? Піла ваду – піла вострая, ліпкі ліст – ліпкі маладыя, палявы стан – стан дзяўчыны, жартуе чалавек – жартуе прырода, крыло самалёта – крыло птушкі, варожая міна – сур’ёзная міна, рукаў паліто Заданне – рукаў ракі, касса пясчаная – каса кляпаная.
Заданне 5. Складзіце і запішыце сказы са словамі-амонімамі, якія маюць наступныя значэнні: стан¹ – тулава чалавека; стан² – лагер, месца стаянкі; стан³ – вялікая машына для буйных металічных вырабаў; стан4 – становішча, у якім што-небудзь знаходзіцца. Бабка1 – матчына або бацькава маці, бабуля; старая жанчына; бабка2 – страва з дранай бульбы, запечанай у форме; бабка3 – некалькі снапоў збожжа, састаўленых пэўным чынам на ніве.
Заданне 6. Складзіце словазлучэнні, падабраўшы да кожнага назоўніка прыметнік у патрэбнай форме. 1. (Шаўкавісты, шаўковы) трава, гальштук, сукенка, валасы. 2. (Пясчаны, пясочны) бераг, дно, глеба, скрыня, камень. 3. (Перадавы, пярэдні) рад, калгас, кола, брыгада, сцяна. 4. (Лясны, лясісты) мясцовасць, ягады, звер, глухамань, паветра, трава. 5. (Даходлівы, даходны) тлумачэнне, месца, гаспадарка, манера, галіна. 6. (Дробны, дробавы) каменне, групы, лік, лічэбнікі, лісточкі, пясок, гандаль. 7. (Дымны, дымавы, дымчаты) завеса, хмары, колер, паветра, порах. 8. (Класны, класічны, класавы) сход, баі, твор, журнал, спадчына, вагон, дошка, барацьба.
Заданне 7. Пры дапамозе прыставак утварыце новыя словы. Складзіце 8-10 сказаў з утворанымі антонімамі (на выбар). 1) у-, вы-: лятаць, вадзіць, лазіць, ехаць, хадзіць, бегаць, капаць; 2) неда-, пера-: выканаць, браць, варыць, даць, сыпаць, саліць; 3) пры-, ад-: ганяць, несці, везці, каціць, цягнуць; 4) раз-, з-: вязаць, чакаць, складваць, стаўляць, кляпаць, біць.
Дата добавления: 2015-07-02; Просмотров: 2992; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |