КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Наспяванне ваеннай напружанасці ў Еўропе ў 30-х гг. ХХ ст
Лекцыя 7. Беларусь у гады другой сусветнай і Вялікай айчыннай войн
1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР. 2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. 3. Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. 4. Вызначальныя перамогі Чырвонай арміі пад Масквой, Сталінградам, Курскам іх уплыў на становішча ў Беларусі. 5. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. 6. Вызваленне Беларусі (аперацыя «Баграціён»). Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войн.
1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР. Радыкальные палітычныя перамены ў германскім грамадстве адбыліся пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыянал-сацыялістычнай германскай рабочай партыі (НСДАП), і сфармавала ўрад на чале з канцлерам А. Гітлерам. За кароткі час нацыстам удалося ўсталяваць у краіне сваю ультранацыяналістычную (фашысцкую) дыктатуру і прыступіцца да ажыццяўлення сваёй праграмы. Яе змест быў скіраваны на скасаванне Версальскай сістэмы, аб’яднанне ўсіх немцаў у «Вялікую Германію» і забеспячэнне для іх «жыццёвых прастораў», усталяванне «тыся-чагадовай імперыі», або «трэцяга рэйха». За кароткі час нацысцкаму кіраўніцтву ўдалося ідэйна абалваніць увесь народ, пераканаць яго ў расавай выключнасці, праве на сусветнае панаванне, выключных якасцях фюрэра нацыі А. Гітлера. Насуперак існаваўшым дагаворам гітлераўская Германія прыступілася да фармавання магутнай арміі, авіяцыі і флоту. За кароткі час у Германіі было пабудавана 300 ваенных заводаў, а вытворчасць зброі за 5 гадоў павялі-чылася ў 22 разы. У 1935 г. галоўнакамандуючым узброеных сіл (вер-махта) стаў А. Гітлер. Пасля праведзенага ў Саарскай вобласці рэферэндума, яе жыхары выка-заліся за ўз’яднанне з Германіяй. Праз год, 7 сакавіка 1936 г., нямецкія войскі ўвайшлі ў Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. З самага пачатку нацысцкага руху лепшым саюзнікам гітлераўцаў з’яўля-ліся італьянскія фашысты на чале з “дучэ” Б. Мусаліні. Створаны ў 1936 г. так званы Антыкамінтэрнаўскі пакт, скіраваны супраць СССР і «сусветнага ка-мунізму», падпісалі Германія, Японія, Італія, Венгрыя, Маньчжоу-Го, Іспанія. Аб нестабільнасці ў свеце, небяспецы фашызму і няздольнасці Лігі На-цый прадухіліць агрэсію сведчылі захоп Італіяй тэрыторыі Абісініі ў 1936 г. Яшчэ больш выразна гэтыя прыкметы выявіліся ў Іспаніі ў 1936–1939 гг. Антырэспубліканскі мяцеж на чале з генералам Ф. Франка быў падтрыманы Італіяй, Германіяй і Партугаліяй, скончыўся ўсталяваннем яго дыктатуры. 12 сакавіка 1938 г. Германія шляхам увядзення сваіх войск у Аўстрыю пад выглядам «ўз’яднання нацыі» фактычна далучыла яе да рэйха (аншлюс). Неўзабаве на шляху ўтварэння «Вялікай Германіі» паўстала Чэхаслава-кія. Вясной 1938 г. прэм’ер-міністры Англіі і Францыі заявілі прэзідэнту Чэхаславакіі, што калі ён не саступіць Судэцкай вобласці Гітлеру, то яны не будуць ваяваць за яго краіну. У такіх умовах 29–30 верасня 1938 г. па ініцыятыве А. Гітлера ў Мюнхене адбылася сустрэча кіраўнікоў урадаў Германіі, Англіі, Францыі і Італіі, дзе і была падпісана дамова аб перадачы немцам Судэцкай вобласці. У сакавіку 1939 г. астатнія тэрыторыі дзяржавы былі акупаваны немцамі і ўключаны ў рэйх пад назвай «пратэктарат Багемія і Маравія». Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Захоп Германіяй Аўстрыі і Чэхаславакіі актуалізаваў ідэю ства-рэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Так, 31 сакавіка 1939 г. урады Англіі і Францыі прадаставілі гарантыі Польшчы на выпадак агрэсіі, а ў маі паслалі свае дэлегацыі ў Маскву для абмеркавання ўмоў ваеннага супрацоўніцтва. Аднак перагаворы выявілі нежаданне англійскіх і французскіх дыпламатаў падпісваць ваенную канвенцыю, а затым – адсутнасць адпаведных паўнамоцтваў. У выніку палітыка калектыўнай бяспекі пацярпела крах. Савецка-германская дамова аб ненападзе. У выніку сустрэчы ў Крамлі 23 жніўня 1939 г. кіраўнікамі замежных ведамстваў быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў, а таксама сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву. Паводле пратакола, у сферу інтарэсаў СССР у Прыбалтыцы ўваходзілі Латвія, Эстонія і Фінляндыя, а Германіі – Літва. Сферы ўплыву ў Польшчы павінны былі праходзіць па лініі рэк Нараў – Вісла – Сан. Такім чынам, Савецкі Саюз пазбаўляўся пагрозы агрэсіі як з захаду, так і ўсходу. Узаемаадносіны СССР і Германіі карэнным чынам змяніліся ад канфрантацыі да супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Заключэнне пакта істотна паўплывала на ваенна-палітычную сітуацыю ў свеце. А. Гітлер атрымаў яшчэ большую свабоду дзеянняў па здзяйсненні сваіх злачынных планаў. Калі Мюнхенскі дагавор даў яму маг-чымасць дасягнуць мэты больш ці менш асцярожна, то «пакт Молатава – Ры-бентропа» дазваляў дамагацца яе адкрыта, усімі сіламі вермахта і дзяржавы. Пачатак Другой сусветнай вайны. Пасля захопу Германіяй Чэхаславакіі пагроза агрэсіі навісла над Польшчай. Фюрэр дэнансаваў польска-германскі пакт аб ненападзе ад 1934 г. 31 сакавіка 1939 г. прэм’ер-міністр Англіі Н. Чэмберлен ад імя свайго і французскага ўрадаў запэўніў палякаў ва ўзброенай падтрымцы. На той час са-юзнікі мелі 172 дывізіі супраць 103 нямецкіх, каля 4000 танкаў супраць 3200, звыш 7600 самалётаў супраць 4000, да 36 000 гармат супраць 26 000. Тым не менш, ужо 31 жніўня 1939 г. часці вермахта атрымалі адпаведную дырэктыву фюрэра па рэалізацыі плана «Вайс», разлічанага на польскую кампанію. Сілам уварвання (1,6 млн. салдат, 2800 танкаў, 2000 самалётаў, 6000 гармат, 100 караблёў) процістаялі 1 млн польскіх, украінскіх і беларускіх салдат, 870 танкаў, 4300 гармат, 407 сама-лётаў, 13 караблёў. Каб надаць сваёй акцыі справядлівы характар, службы абвера і гестапа 31 жніўня ў 20 гадз ночы інсцэнавалі напад польскіх салдат на радыёстан- цыю, размешчаную ў нямецкім гарадку Глейвіц. «У адказ» 1 верасня 1939 г. у 4 гадз 45 хвіл часці вермахта без аб’яўлення вайны перайшлі польскую мя-жу. Аэрадромы, чыгуначныя вузлы, іншыя ваенныя аб’екты трапілі пад артылерыйскі абстрэл і бамбардзіроўку з паветра. Услед рушылі калоны танкаў, бронемашын і часці пяхоты. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне паля-каў, ім не ўдалося даць адпор ворагу і нават прыпыніць яго. У баях з агрэсарам загінулі каля 65 тыс. воінаў, прыкладна 140 тыс. былі паранены, у палон трапілі каля 400 тыс. салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тыс. беларусаў. Спадзяванні палякаў на дапамогу саюзнікаў не спраўдзіліся. 3 верасня Англія з яе дамініёнамі і Францыя аб’явілі вайну Германіі, але іх узброеным сілам быў патрэбен час на разгортванне баявых парадкаў. Такая вайна атры-мала назву «дзіўнай» і карысці Польшчы не прынесла.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 630; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |