КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР
11 верасня наркам абароны К. Варашылаў аддаў загад аб утварэнні Беларускага і Украінскага франтоў. 17 верасня Беларускі фронт у складзе чатырох армій, конна-механізаванай групы і Дняпроўскай флатыліі, агульнай колькасцю каля 200 000 салдат і афіцэраў на чале з камандармам другога рангу М. Кавалёвым пачаў вызва-ленчы паход. У першы дзень былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня – Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 – Вільня, Пружаны, 20 – Гродна, 21 – Пінск, 22 ве-расня – Беласток і Брэст. Да 25 верасня савецкія войскі цалкам выканалі сваю місію. У палон да Чырвонай Арміі трапілі каля 60 тыс. польскіх вайскоўцаў. 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны дагавор «Аб дружбе і межах», у адпаведнасці з якім заходняя мяжа савецкай дзяржавы ўсталёўвалася па «лініі Керзана». Акрамя таго, у абмен на Люблінскае і час-тку Варшаўскага ваяводстваў немцы перадавалі ў сферу савецкага ўплыву Літву. Неўзабаве па рашэнні ўрада СССР Вільня і Віленскі край былі перада-дзены Літве. У вызваленых ад палякаў населеных пунктах Заходняй Беларусі часці Чырвонай Арміі з энтузіязмам і радасцю сустракалі жыхары. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах сталі стварацца часовыя органы ўлады – упраўленні з удзелам рабочых, чырво-наармейцаў, інтэлігентаў. Іх склад зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі. У гмінах улада пераходзіла да сялянскіх камітэтаў. Пры органах улады фармаваліся атрады па раззбраенні паліцыі, асаднікаў і па ахове парадку. Насельніцтва Заходняй Беларусі выявіла высокую зацікаўленасць у лёсе свайго краю. 22 кастрычніка з 2 763 191 выбаршчыкаў 90,67% аддалі за 927 дэпутатаў Народнага сходу. У прынятых пад час яго працы ў Беластоку 28-30 кастрычніка 1 Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе абвяшчаўся яе пераход да Саветаў дэпутатаў працоўных. 2. У дэкларацыі па другім пытанні дэпутаты запісалі зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР з просьбай аб прыёме Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР. 3 і 4 дэкларацыі абвя-шчалі аб пераходзе банкаў, буйной прамысловасці і ўсіх зямель ва ўсенарод ўласнасць. Азначаныя Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоў-ным Саветам СССР Пастановы ад 2 лістапада 1939 г. «Аб уключэнні Заход-няй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз’яднан-нем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Такім чынам, факт уз’яднання беларусаў у адзінай рэспубліцы быў замаца-ваны юрыдычна. Тэрыторыя БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, а колькасць насельніцтва – з 5,6 да 10 млн. 4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб ут-варэнні ў Заходняй Беларусі 5 абласцей – Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсц-кай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. У выніку тэрыторыя БССР стала складацца з 10 абласцей і 191 раёна. Пад час ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі нацыяналізаваны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб’екты, а таксама гандаль, транс-парт, домаўладанні (плошчай больш за 113 кв. м), будынкі былых дзяржаўных устаноў і іншая маёмасць. На змену прыватнаму гандлю прыйшоў дзяржаўны – было адчынена 717 магазінаў і 740 ларкоў. Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычным наступствам рашэнняў Народнага схода стала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю. З гэтай нагоды восенню 1939 – вясной 1940 г. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел памешчыцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж беззямельным і малазямельным сялянствам. Адкрываліся медыцынскія ўстановы, якія бясплатна абслугоўвалі насельніцтва. Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бясплатная адукацыя. Адкрываліся ўстановы па ліквідацыі непісьменнасці і мала-пісьменнасці. У Беластоку, Гродне, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць на-стаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лідзе – настаўніцкія курсы. У 1939–1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся 5 драма-тычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кінатэатраў, 92 дамы культуры. Разам з тым частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з савецкімі карніцкімі органамі. Рашэнні аб рэпрэсіях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС. Да пачатку Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі адбыліся 4 кампаніі па высылцы ў Сібір і Казахстан рознага кшталту «контррэвалюцыйных элементаў» (асаднікаў, кула-коў, былых паліцэйскіх і інш. дзяржаўных служачых) агульнай колькасцю 117 418 чал. У 1940 г. па загаду І. Сталіна з 21 857 палонных польскіх афіцэраў былі расстраляны ў Катыньскім лесе пад Смаленскам, а 7805 – замучаны ў тур-мах. Пад час палітычных зачыстак органамі НКУС тэрыторыі Заходняй Беларусі ад іх рук загінулі беларускія дзеячы – У. Самойла, М. Краўцоў, А. Ула-саў і інш. Як правiла, іх справы разглядалiся несудовымi органамi, якія не пакідалі ніякіх слядоў сваёй дзейнасці, нават магіл сваіх ахвяр. Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай рэспубліцы з’явілася актам гітарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец несправядліваму Рыж-скаму дагавору, сацыяльна-эканамічнаму і культурна-нацыянальнаму прыгнёту беларусаў у складзе польскай дзяржавы. Нягледзячы на жорст-касці таталітарнага рэжыму, беларускі народ меў магчымасць развіваць сваю мову, культуру, выяўляць сваю самабытнасць у сям’і і ншых брацкіх народаў СССР.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 2800; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |