КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Спроба фармавання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР
Атрыманыя ў Мінску звесткі аб распачатым германскімі войскамі на-ступленні выклікалі да жыцця беларускія арганізацыі. У той час, як Аблвыкамзах і іншыя бальшавіцкія ўстановы рыхтаваліся да эвакуацыі, 19 лютага 1918 г. на пасяджэнні ЦВБР было прынята рашэнне «прапанаваць Выканаўчаму камiтэту Рады I Усебеларускага з’езда выканаць волю з’езда i ўзяць уладу ў свае рукi». Да 22 гадз атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на занятым будынку губернатарскага дома былi вывешаны два бела-чырвона-белыя флагi. 21 лютага Выканкам Рады Усебела-рускага з’езда абвясцiў Устаўную грамату да народаў Беларусi, у якой паве-дамлялася аб утварэнні часовай улады ў асобе Народнага Сакратарыята ў мэтах абароны заваёў рэвалюцыі. 22 лютага быў апублiкаваны спiс урадавага кабiнета (старшыня Я. Варонка) у складзе 5 грамадоўцаў, 6 эсэраў, 1 народнага сацыялiста i 1 паалейцыянiста. Але пасля акупацыі горада таго ж 22 лютага германскiмi войскамi ўлада Народнага Сакратарыята скончылася. 25 лютага немцы забралі яго памяшканне, канфіскавалі грашовыя сродкі і сарвалі флагі. Камандуючы 10-й армiі генерал Э. Фалькенгайн не даў дазволу на дзейнасць Народнага Сакратарыята, але і не стаў яе забараняць. 3 сакавіка 1918 г. у выніку падп iсання ленінскім урадам мiрнага дагавора з Германіяй 4/5 тэрыторыi Беларусi адыходзiла да акупантаў. Адрыў края ад Расii аб’ектыўна ставiў у парадак дня патрэбу ў афармленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. У адпаведнасці з другой Устаўной граматай ад 9 сакавiка, Беларусь у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Народнай Рэспублікай. У тым жа дакуменце прадугледжвалiся прынцыпы ўтварэння i iснавання дэмакратычнай дзяржавы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Устаноўчага Сойма. У сувязi з абвяшчэннем БНР адбылося ўдасканаленне назвы органа заканадаўчай улады: Выканкам Савета стаў звацца Радай Усебеларускага з’езда, а з 18 сакавiка – Радай БНР (старшыня I. Серада). Мiж тым ратыфiкацыя Брэсцкага міру савецкiм урадам 16 сакавiка, акрамя iншага, iстотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзi Рады БНР iдэю федэрацыi з Расiяй. Вынiкам пасяджэння Рады 25 сакавiка стала прыняцце трэцяй Устаўной граматы, якая абвя-шчала БНР «незалежнай i вольнай дзяржавай». Акрамя таго, у дакуменце вызна-чалася тэрыторыя рэспублiкi (Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Смален-ская губерні), пацвярджалiся ранейшыя дэмакратычныя правы i вольнасцi, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, i выказ-валася спадзяванне на дапамогу iншых народаў. Разам з тым спроба асобных лiдэраў Рады тэлеграмай, дасланай на адрас Вiльгельма II, заручыцца падтрымкай Германскай імперыi, сваёй мэты не дасягнула, а толькі выклікала «ўрадавы крызіс». Так, Рада ператварылася ў каалiцыйны орган – «Мiнскае прадстаўнiцтва» з удзелам правых элементаў. БСГ, якая стварала аснову Рады, распалася на партыi беларускiх эсэраў, беларускiх сацыялiстаў-федэралiстаў i беларускiх сацыял-дэмакратаў. У маi 1918 г. крызiс урадавых структур часткова завяршыўся фармаваннем новага складу Народнага Сакратарыята пад старшынствам Я. Варонкі i абнаўленнем Рады (старшыня Я. Лёсiк). Перамены не спынілі фракцыйнай барацьбы. У лiпенi ўрад узначалiў Р. Скiрмунт, але прабыў на пасадзе старшынi некалькi дзён. Новы каалiцыйны ўрад пад старшынствам I. Серады таксама не вызначаўся адзінствам. Чарговы этап развiцця БНР быў звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жнiўня, заключаным памiж Германiяй i Расiяй, паводле якога першая за велiзарную кампенсацыю (толькі золата на суму 6 млрд. марак) абавязалася вызваліць занятыя тэрыторыі. Гэты акт, акрамя iншага, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькi Германiя брала на сябе абавязак «не падтрымлiваць утварэнне самастойных дзяржаўных арганiзмаў у гэтых абласцях». Такая пазiцыя акупантаў у беларускiм пытаннi ўзмацнiла антыгерманскiя настроi i стымулявала дзейнасць палiтычных колаў, з’арыентаваных на ўласныя сiлы. На iх аснове пачалося ўтварэнне блока беларускiх эсэраў i сацыялiстаў-федэралiстаў. 11 кастрычнiка Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду народных мiнiстраў (старшыня А. Луцкевiч). У гэты ж дзень Рада зацвердзiла Канстытуцыю БНР. У верасні – кастрычніку 1918 г. з пачаткам эвакуацыi германскiх войск з Беларусі кiраўнiкi БНР мусiлi актывiзаваць дыпламатычную дзейнасць. Пе-рамовы беларускiх эмiсараў з савецкiм бокам аб магчымасцi захавання неза-лежнасцi рэспублiкi плёну не прынеслі. Разлiк на ўласныя сiлы быў невялiкiм, паколькi ўзброеных фармiраванняў, здольных абаранiць яе, створана не было. Штаб германскай 10-й армii перад сваiм ад’ездам з Мiнска адмовiўся перадаць уладныя паўнамоцтвы як Радзе БНР, так i прадстаўнiкам зноў створанага «Дэмакратычнага краявога цэнтра». Рэвалюцыя ў Германii i скасаванне савецкiм урадам 13 лiстапада 1918 г. Брэсцкага мiру яшчэ больш ускладнiла становiшча БНР. Кiраўнiцтва ўрада на чале з А. Луцкевiчам чарговы раз здзейснiла спробу дамовiцца з ленiнскiм СНК адносна незалежнасцi сваёй рэспублiкi, але безвынiкова. Перад пагрозай заняцця Беларусi Чырвонай Армiяй у апублiкаваных чацвёртай (9 лiстапада) i пятай (3 снежня) Устаўных граматах Рада БНР заклiкала беларускi народ да стварэння ўласных Саветаў i абароны рэспублiкi. Але наступленне Чырвонай Армii было дастаткова iмклiвым, а само насельнiцтва даволi далёкiм ад палiтыкi, каб гэтыя заклiкi прынеслi плён. Да канца 1918 г. Савецкая ўлада на Беларусі (за выключэннем часткі Палесся) была адноўлена. Такiм чынам, БНР варта разглядаць як няўдалую, але істотную спробу беларускага народа ўтварыць сваю дзяржаўнасць на аснове дэмакратычных і нацыянальных каштоўнасцей. Яна iснавала ва ўмовах германскай акупацыi, якая выключала магчымасць практычнага ажыццяўлення Устаўных грамат. Створаныя на месцах распарадчыя органы былі заняты ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай і знаходзіліся пад поўным кантролем акупантаў. Значна большых поспехаў дзеячам БНР удалося дасягнуць у галiне нацыянальнай асветы i культуры: тут працавалi беларускiя школы (ад 150 да 300), 5 гiмназiй, Свiслацкая семiнарыя, Мiнскi педагагiчны iнстытут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асвет-нiцкiя таварыствы, кнiжныя выдавецтвы, драматычныя i музычныя таварыствы i многае iнш. У дыпламатычнай дзейнасцi дзеячы БНР iмкнулiся дамагчыся мiжнароднага прызнання. Консульскiя мiсii былi заснаваны ў Кiеве, Адэсе, Коўне. Яе дыпламаты наведвалi Германiю, РСФСР, Варшаву, Берлiн, Берн, Капенгаген, маючы дзяржаўныя пашпарты. Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове. Фармаванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР. Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніц-тва з бальшавікамі, спадзеючыся з яе дапамогай вырашыць патрэбы бела-рускага народа. Такія ж настроі пераважалі сярод Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, а таксама былыя грамадоўцы 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры Камісарыяце па справах нацыянальнасцей (старшыня I. Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад старшынствам А. Чарвякова. З пераносам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкама існавалі ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве. У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэрыторыя савецкай Беларусі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай гу-берняў. У сакавіку – красавіку адбылося іх аб’яднанне са Смаленскай гу-берняй у Заходнюю вобласць РСФСР. Яе сталіца – Смаленск стала месцам працы эвакуіраваных з Мінска Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Будзем зваць іх – “Абласнікі” Вясной на аснове БСДРП у Петраградзе, Варонежы, Казані, Маскве, Сара-таве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся беларускія рабочыя і бежанцы, узніклі Беларускія секцыі РКП (б) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Белнацкам сумесна з секцыямі праводзіў разнастайную культурна-асветніцкую працу сярод сваіх землякоў: адкрываў школы і клубы, выдаваў літаратуру. Яго друкаваным органам з’яўлялася газета «Дзянніца». Факт абвяшчэння на акупаванай тэрыторыі БНР прымусіў лідэраў Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б) звярнуцца ў Наркамнац РСФСР з просьбай аб утварэнні Беларускай вобласці як часовай «аўтаномнай палітычнай адзінкі», але станоўчага адказу яны не атрымалі. Такі ж лёс спасціг іх прапанову аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларускую Камуну. У адказ члены Аблвыкамзаха пагадзіліся назваць вобласць Камунай, толькі не Беларускай, а ізноў-такі Заходняй. Беларускія секцыі РКП(б) уздымалі пытанне аб дзяржаўнасці савецкай Беларусі па партыйнай лініі. Негатыўнае да яго стаўленне з боку членаў Паў-ночна-Заходняга камітэт а было абумоўлена іх захапленнем інтэрнацыяналісцкімі лозунгамі, на фоне якіх усе астатнія, што закраналі нацыянальнае пытанне, асабліва беларускае, здаваліся калі не сепаратысцкімі, то ва ўмовах меўшай адбыцца сусветнай рэвалюцыі яўна несвоечасовымі.
Новы імпульс у вырашэнні пытання надало заканчэнне сусветнай вайны і скасаванне Брэсцкага міру. Але ў ліку народаў, якіх ленінскі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не значыліся. Толькі калі Польшча, якая 16 лістапада 1918 г. абвясціла аб сваёй незалежнасці, стала выказваць тэрыта-рыяльныя прэтэнзіі да Савецкай Расіі, беларускія бальшавікі атрымалі маг-чымасць ажыццявіць сваю даўнішнюю мэту. Так, на пачатку дваццатых чыслаў снежня 1918 г., пад час працы канферэнцый Беларускіх секцый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і абралі Цэнтральнае бюро (ЦБ) секцый у складзе З. Жылуно-віча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М. Драка-Дракона, А. Чар-вякова і Я. Дылы (кандыдат). ЦБ даручалася пасля VI Абласной кан-ферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з’езд камуністаў і стварыць адзіны цэнтр. Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Беларусі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вывучаліся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыццяўлення наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкама, якім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Беларусі. У той жа дзень І. Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб утварэнні беларускага савецкага ўрада. Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкама, прадстаўнікоў ЦБ і Маскоўскага камітэта Беларускіх секцый. З. Жылуновіч паведаміў аб выніках перамоў з І. Сталіным і перадаў яго даручэнне аб фармаванні Часовага рабоча-сялянскага Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзель нікі абвясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Пы-тання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не было. У даклад старшыні прэзідыума А. Мяс-нікова «Бягучы момант» быў уключаны пункт «Беларуская Савецкая Рэс-публіка» з прапановай абвяшчэння Заходняй Камуны Савецкай Сацыялі-стычнай Рэспублікай. Матывацыя такога рашэння заключалася ў пошуку сродка для змякчэння ўдару міжнароднага імперыялізму па РСФСР. Пры фармаванні Цэнтральнага бюро КП(б)Б у яго склад было ўключана 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама – у сваёй масе зацятых праціўнікаў ідэі беларускай дзяржаўнасці, і толькі 2 прадстаўнікі ад Беларускіх секцый, што выклікала пратэст З. Жылуновіча. Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзеня ў сувязі з фармаваннем Часовага ўрада ССРБ, калі яго старшыня запатрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Белнацкаму і Бела-рускіх секцыях РКП(б), а таксама катэгарычна выступіў супраць уключэння ў яго А. Мяснікова, М. Калмановіча і Р. Пікеля. Толькі пасля ўмяшальніцтва І. Сталіна працэдура стварэння ўрада скончылася ўваходам у яго 7 прад-стаўнікоў Белнацкама і Беларускіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкама і Аблвыкамзаха – праціўнікаў беларускага руху. Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны «Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі», які абвяшчаў Беларусь «вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай», дэклараваў асноўныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны. Такім чынам, беларускі народ набыў сваю нацыянальную дзяржаўнасць на рэвалюцыйна-класавай аснове. Але яе далейшае развіццё стала набываць драматычныя павароты. Так, Польшча пры падтрымцы Антанты стала патрабаваць ад РСФСР вяртання колішніх зямель РП да яе падзелу ў 1772 г. Ленінскі ўрад быў вымушаны перагледзець тэрытарыяльны склад БССР i Лiтоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы iх, стварыць адну буферную дзяржаву, якая б «прыкрыла» РСФСР з захаду. Неўзабаве таму ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб вывадзе Смаленскай, Вiцебскай, Магiлёўскай губерняў з БССР i ўключэннi iх у склад РСФСР. Рэшткi ССРБ – Гродзенская i Мiнская губерні – мусiлi быць аб’яднанымi з Лiтоўскай ССР. З гэтай нагоды ў Мiнску 2–3 лютага 1919 г. быў склiканы I Усебеларускi з’езд Саветаў з удзелам 230 дэлегатаў. Ад iмя Усерасiйскага ЦВК уздельнiкаў вiтаў яго старшыня Я. Свярдлоў, якi, акрамя iншага, агучыў пастанову ўзначальваемага iм органа «Аб прызнаннi незалежнасцi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi». Дэлегаты прынялi дэкларацыi аб усталяваннi федэратыўных сувязей з РСФСР i аб’яднаннi Лiтвы i Беларусi ў адзiную дзяржаву. 3 лютага з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, зацвердзiў герб i сцяг рэспублiкi. У адпаведнасцi з Асноўным законам, адбылiся выбары вышэйшых органаў улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснiкоў) увайшлі 50 чал. У Вя-лiкi прэзiдыум ЦВК, на якi ўскладалiся функцыi урада, не трапiла нiводнага з былых камiсараў-беларусаў. Такiм чынам, новае кiраўнiцтва рашуча пазбавiлася ад прыхiльнiкаў нацыянальнай дзяржаўнасцi. 27 лютага ў Вiльнi на сумесным пасяджэннi ЦВК Лiтоўскай i Беларускай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублiкi у Лiтоўска-Бела-рускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку (Лiтбел ССР) са сталiцай у Вiльнi. Аб’яднаны ЦВК ЛiтБел узначалiў К. Цыхоўскi, а Савет народных камiсараў – В. Мiцкявiчус – Капсукас. У вынiку склiканага ў Вiльнi 4–6 cакавiка 1919 г. сумеснага з’езда КП(б)Б i КП(б)Л адбылося аб’яднанне рэспублiканскiх арганiзацый у адну – Камунiстычную партыю бальшавiкоў Лiтвы i Беларусi на чале з В. Мiцкявiчусам – Капсукасам. Характэрна, што сярод партыйнага i савецкага кiраўнiцтва ЛiтБел не было нiводнага беларуса. Мiж тым прэвентыўныя захады ленiнскага i мясцовых бальша-вiцкiх урадаў па ўмацаваннi сваiх заходнiх межаў плёну не прынеслi. Нягледзячы на тое, што ў склад вышэйшых органаў ЛiтБел увайшлi палякi (у прэзiдыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польшча лiчыла яе бальшавiц-кай крэатурай, створанай без удзелу насельнiцтва.
Распачатае ў сакавіку 1919 г. наступленне польскай арміі скончылася за-ваяваннем тэрыторыі ЛітБел і ўсталяваннем акупацыйнага рэжыму. Толькі летам 1920 г. РСФСР атрымала магчымасць надаць адпаведную ўвагу польскаму фронту. 11 лiпеня Чырвоная Армія вызваліла Мiнск, затым Лiду, Гродна і да канца месяца цалкам вызваліла Беларусь. У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які наступаў на Польшчу, 12 ліпеня 1920 г урад РСФСР пайшоў на падпісанне дагавора з Літоўскай рэспублікай з перадачай ёй Гродна, Шчучына, Ашмян, Смаргоні, Браслава, Ліды, Пастаў, а таксама Вільні разам з Віленскім краем. Гэты дагавор юрыдычна спыняў існаванне Літоўска-Беларускай ССР, таму даво-дзілася ў другі раз абвяшчаць утварэнне БССР. Магчымасць удзелу ў адраджэнні беларускай дзяржаўнасці набылі ўсе палiтычныя сiлы, якія змагаліся супраць польскіх акупантаў. Паводле ўказання ЦК РКП(б), кіраўніцтва гэтай працай была даручана Мiнскаму губернскаму ВРК (cтаршыня А. Чарвякоў), 31 лiпеня рэарганізаванаму ў Ваенрэўкам БССР. У склад камiсii па падрыхтоўцы Дэкларацыi ўвайшлi прадстаўнiкi Беларускай ПС-Р (Я. Бялькевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), КП(б) ЛiБ (А. Чарвякоў i В. Кнорын), Беларускай камуністычнай арганізацыі (У. Iгнатоўскi) і Бунда (А. Вайнштэйн). Іх намаганнямі была распрацавана «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь». Паводле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Усебеларускага з’езда Саветаў пераходзіла да ВРК БССР. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзенскай губерняў. Пасля адхілення ЦК КП(б)ЛіБ паправак эсэраў апошнія выйшлі з Ваенрэўкама. Падпісаная 31 ліпеня 1920 г. «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь» пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г., аднак у межах толькі дзвюх губерняў – Мінскай і Гродзенскай. Але з прычыны палiтычных i ваенна-стратэгiчных пралiкаў ленiнскага ўрада i савецкага камандавання Чырвоная Армiя пацярпела паражэнне пад Варшавай. І восенню войскі Ю. Пілсудскага iзноў захапiлi Мiнск. Баявыя дзеяннi перапынялiся толькі 12 кастрычніка. З 18 паветаў, якiя ўваходзiлi ў склад абвешчанай 31 лiпеня ССРБ, цяпер заставалася толькi 6.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 2430; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |