Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР

Ад шматпартыйнай да аднапартыйнай сістэмы.

Пасля звяржэння самаўладдзя ў сакавіку 1917 г. у Расійскай імперыі ўзнікла шматпартыйная сістэма: на Беларусі існавалі агульнарасійскія партыі – РСДРП, ПС-Р, ПНС, а таксама нацыянальныя – польскія, яўрэйскія, белар.

У выніку перамогі Кастрычніц­кай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Падтрымку ім на ІІ Усе­ра­сій­с­кім з’ездзе Саветаў выказалі ле­выя эсэры. Ужо ў лістападзе 1917 г. была забаронена дзейнасць кадэтаў як контррэвалюцыйнай партыі.

Першапачаткова ўсе Саветы як органы дзяр­жаў­най улады з’яў­ля­лі­ся шматпартыйнымі. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах, Ві­цеб­с­кі і Магілёўскі гу-бернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Са­ве­ты. Але роля ў іх іншых партый была нязначнай. Да таго ж ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам.

5 сту­дзе­ня 1918 г. быў скліканы, а назаўтра разагнаны Усерасійскі пар-ламент – Устаноўчы сход і вярхоўная ўла­да ў кра­і­не цалкам не перайшла да бальшавіцка-леваэсэраўскіх Саветаў. З гэтага часу любая дзейнасць, скірава-ная супраць іх лічылася контррэвалюцыйнай. А пас­ля таго, як ле­выя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Мас­к­ве дзяр­жаў­ны пераварот, то і яны былі аднесены бальшаві­ка­мі да кон­тр­рэ­ва­лю­цы­я­не­раў.

Па меры распальвання ў кра­і­не грамадзянскай вайны ўлада ўсё мац­ней канцэнтравалася ў ру­ках РСДРП(б)-РКП(б).

Многім здавалася, што Расія была Са­вец­кай рэспублікай толькі па назве, бо кіравалі ёю не Саве­ты, а партыйныя камітэты.

Дзейнасць іншых сацыялістычных партый была пад кантролем чэкістаў. У БССР пэўны час дзей­ні­ча­ла 20-тысячная БПС-Р. Але ўжо ў лютым 1921 г. чэкісты арыштавалі 860 найбольш актыўных яе функцы­я­не­раў і шэраговых чле­наў. У выніку ў чэрвені 1924 адбыўся яе самароспуск.

У сакавіку 1921 г. Бун­да прыняў пас­та­но­ву аб зліцці з РКП(б). А другая іх частка далучылася да сіяністаў, якія пра­цяг­ва­лі дзейнічаць нелегальна.

У чэрвені 1922 г. была арыш­та­ва­на гру­па меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў. У першай палове 1920-х гг. у БССР працягвала сваю дзейнасць Яў­рэй­с­кая камуні-стычная партыя (Паалей Цыён). Неўзабаве ў ёй адбыўся раскол: левая час­т­ка пар­тыі далу-чылася да бальшавікоў, а правая стварыла аўтаномную Яў­рэй­с­кую РК партыю, якая праіснавала да 1927 г. і ўлілася ў КП (б)Б. З сярэдзіны 1920-х аднапартыйная сістэма ў СССР і БССР на чале з бальшавікамі ўсталявалася назаўсёды

Утварэнне СССР. З моманту ўзнік­нен­ня нацыянальных савецкіх рэспублік пры да­мі­ну­ю­чай ролі РСФСР яны наладжвалі палітычныя, эканамічныя, ва­ен­ныя і іншыя сувя­зі. У гады грамадзянскай вайны паміж імі ўзнік ва­ен­на-палітычны са­юз. На яго ўма-цаванне быў скіраваны дэкрэт УЦВК РСФСР ад 1 чэрвеня 1919 г. «Аб аб’яднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Ук­ра­і­ны, Лат­віі, Літвы, Беларусі для бараць-бы з сусветным ім­пе­ры­я­ліз­мам». Гэ­ты вопыт даў плён і яго было вырашана ска­рыс­тоў­ваць і пасля вайны.

Далейшую інтэграцыю абу­моў­лі­ва­ла наяўнасць агульнай мэты па пабудове сацыялізму і партыі бальшавікоў. Ак­ра­мя таго, у шэрагу выпадкаў паміж рэс­пуб­лі­ка­мі заключаліся двух­ба­ко­выя дагаворы, якія прадугледжвалі аб­’­яд­нан­не дзяржаўных ор­га­наў. Так, пад­пі­са­ны 16 студзеня 1921 г. да­га­вор паміж РСФСР і БССР прызнаваў не­за­леж­насць і суверэнітэт Бе­ла­ру­сі і разам з тым прадугледжваў ства­рэн­не 7 аб’яднаных наркама­таў. У мэтах ка­ар­ды­на­цыі гаспадарчай і культурнай дзейнасці пры ўрадзе РСФСР было ство­ра­на прадстаўніцтва БССР.

Яшчэ адна форма аб’яднання рэспублік уз­нік­ла ў Закаўказзі, дзе вяс­ной 1922 г. прадстаўнікі заканадаўчых ор­га­наў Азербайджана, Ар­ме­ніі і Грузіі зацвердзілі дагавор аб стварэнні Фе­дэ­ра­тыў­на­га Саюза Са­цы­я­ліс­тыч­ Савецкіх Рэспублік пад кіраўніцтвам Саюзнага Са­ве­та.

Летам 1922 г. бальшавікі Украіны, Беларусі і Закаўказзя ў по­шу­ках шля­хоў больш шчыльнага аб’яднання з РСФСР звярнуліся ў ЦК РКП(б) з прапановай распрацоўкі прынцыпаў і форм адзінай са­вец­кай дзяр­жавы. Неадкладна для вырашэння гэтага пытання з прад­с­таў­ні­коў ЦК РКП(б) і ЦК саюзных рэспуб-лік была сфармавана камісія Ар­г­бю­ро ЦК РКП(б) у складзе І. Сталіна (старшыня), Г. Арджанікідзе, С. Кі­ра­ва, В. Куй­бы­ша­ва, В. Молатава,А. Мяснікова, Г. Пятроўскага, А. Чар­вя­ко­ва і інш.

Праект «аўтанамізацыі», прапанаваны І. Ста­лі­ным, пра­дуг­лед­ж­ваў аб­вяш­чэн­не РСФСР дзяржавай, у якую мусілі ўвай­с­ці на правах аў­та­ном­ных рэс­пуб­лік УССР, ЗСФСР, БССР. Бе­ла­рус­кім ба­ль­ша­ві­кам бы­ла даспадобы такая мадэль дзяржаўнага аб­’­яд­нан­ня.

Да канца верасня 1922 г. зацверджаны камісіяй праект «аўтанаміза­цыі» быў прадстаўлены ў ЦК РКП(б). Кастрычніцкі пар­тый­ны Пленум, разг­ледзеў­шы рэкамендацыі камісіі, падтрымаў заў­ва­гі У. Леніна, які вы­ка­заў­ся супраць празмернага цэнтралізму, за на­дан­не суверэ­ні­тэ­ту і ат­ры­бу­таў незалежнасці кожнай рэспубліцы як аба­вяз­ко­вай умо­вы згур­та­ван­ня на­ро­даў. Правадыр прапанаваў фор­му федэратыўна­га саюза як доб­ра­ах­вот­на­га і раўнапраўнага аб­’­яд­нан­ня самастойных савецкіх рэс­пуб­лік; падзел сфер і аб’ектаў кі­ра­ван­ня на агульнаса­юз­ныя, рэс­пуб­лі­кан­с­кія і су­мес­ныя.

30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэс­пуб­лік». Стаўленні рэспублік да ўтварэння СССР былі вы­ка­за­ны на рэспуб­лі­кан­с­кіх з’ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі – РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі гэтую ідэю.

На IV Усебеларускім з’ездзе Саветаў 14–18 снежня 1922 г. была пры­ня­та пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны ас­ноў­ныя пункты яго Кансты-туцыі. Дэлегаты ўсведамлялі значэнне адзін­с­т­ва дзеян-няў савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне но­ва­га грамадскага ла­ду, неабходнасць стварэння адзінага рабоча-ся­лян­с­ка­га фронту ўсіх са­вец­кіх рэспублік «супраць адзінага фронту сус­вет­на­га капіталу». Та­кое аб’яднанне, на іх думку, павінна было быць створана на асновах роў­нас­ці, цеснай палітычнай і гаспадарчай су­вя­зі, у той самы час – за­бяс­печ­ваць самастойнае нацыянальна-ку­ль­тур­нае будаўніцтва.

У пастанове асаб­лі­ва падкрэслівалася важнасць саюза працоўных рэс­пуб­лік у іх ба­ра­ць­бе за камунізм. Аднадушнае галасаванне дэлегатаў Усе­бе­ла­рус­ка­га з’ез­да Саветаў за заканадаўчае афарм-ленне «ўжо фак­тыч­на існуючага Са­ю­за Савецкіх Сацыялістычных Рэспуб-лік» было падтрымана на пар­тый­ных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 ва­лас­ных з’ездах Са­ве­таў, сходах працоўных. 18 снежня 1922 г. Пле­нум ЦК РКП(б) аб­мер­ка­ваў праект Дагавора аб утварэнні Саюза ССР і прапана­ваў склікаць з’езд Саветаў СССР.

У Маскву на Усерасійскі з’езд Саветаў была адпраўлена дэлегацыя БССР у складзе 33 чал. Сярод делегатаў былі А. Чарвякоў (стар­шы­ня ЦВК і СНК БССР), В. Багуцкі, Ш. Ходаш, А. Славінскі, Я. Ада­мо­віч, У. Іг­на­тоў­с­кі і інш. РСФСР прадстаўляла 1 727 дэлегатаў, Ук­ра­і­ну – 364, За­каў­каз­с­кую федэрацыю – 91.

30 снежня 1922 г. дэлегаты назвалі сябе Першым з’ездам Са­ве­таў Саюза ССР. У. Ленін, які не мог прысутнічаць з-за хваробы, быў абраны яго ганаровым старшынёй. З дакладам аб утварэнні СССР выс­ту­піў народны камісар па справах нацыянальнасцей І. Сталін. Дэ­ле­га­ты зацвердзілі Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні СССР у скла-дзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказскай СФСР (у складзе Азербайджан­с­кай ССР, Ар­мян­с­кай ССР, Грузінскай ССР).

Дакумент вызначаў парадак ува­ход­жан­ня асобных рэспублік у склад СССР, права свабоднага выхаду, кам­пе­тэн­цыю вышэйшых органаў дзяржаў-най улады. Канчатковае зац­вяр­д­жэн­не прынятых да­ку­ментаў павінна было адбыцца на Другім з’ез­дзе Саветаў СССР. Дэ­ле­га­ты аб­ра­лі вярхоўны орган улады Саюза ССР у перыяд па­між з’ез­да­мі – Цэн­т­ра­ль­ны Выканаўчы Камітэт з 371 чал. У яго склад увай­ш­лі: ад РСФСР – 270, УССР – 88, ЗСФСР – 26, БССР – 7 членаў. Стар­шы­ня­мі ЦВК былі абраны: М. Калінін – ад РСФСР, Р. Пятроўскі – ад УССР, Н. На­ры­ма­наў – ад ЗСФСР, А. Чарвякоў – ад БССР. Стар­шы­нёй саюзна­га ЦВК быў абраны М. Калінін, а кіраўніком урада (СНК) – У. Ленін.

 

Такім чынам, у свеце ўзнікла новая дзяржава – СССР, па­бу­да­ва­ная на прынцыпах пралетарскага інтэрнацыяналізму, народаўладдзя і са­цы­я­ль­най справядлівасці. Прынятая ў студзені 1924 г. Кан­с­ты­ту­цыя пра­дуг­лед­ж­ва­ла абмежаванне су­ве­рэ­ні­тэ­ту саюзных рэспублік па пунктах, аднесеных да кам-петэнцыі Са­ю­за, і змяшчала наменклатуру служ­бо­вых асоб Савета На­род­ных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзі­лі старшыня, яго на­мес­ні­кі, 10 народ-ных камісараў.

Для БССР утварэнне Саюза ССР мела свой асобы ста­ноў­чы сэнс, та­му што тым стваралася магчымасць вяртання ў яе склад тэ­ры­то­рый, якія з 1919 г. знаходзіліся ў складзе РСФСР. Першымі, хто ўзняў гэтае пы­тан­не перад ЦК РКП(б) у чэрвеня 1923 г., былі А. Чар­вя­коў, У. Ігна­тоў­с­кі, В. Багуцкі. У выніку ўжо ў верасні 1923 г. Па­літ­бю­ро
ЦК РКП(б) прыняла пастанову аб неабходнасці далучэння да БССР усёй Ві­цеб­с­кай губерні, большасці паветаў Гомельскай і 2 па­ве­таў (Мсціслаўска­га і Горацкага) Смаленскай губерняў.

3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР ра­ё­наў, дзе пераважала беларускае насельніцтва. Такім чынам, ў склад БССР увайшлі 8 паветаў былой Віцебскай, 6 паветаў Магілёўскай і 2 па­ве­ты Смаленскай губерняў. У выніку гэтага «першага ўзбуй­нен­ня» тэ­ры­то­рыя БССР павялічылася з 55,2 тыс. да 110,584 тыс. кв км, а ко­ль­касць насельніцтва – з 1 554 570 да 4 171 886 чал.

26 верасня 1926 г. ЦК КП(б)Б накіраваў на адрас ЦК УКП(б) ліст «Аб пашырэнні граніц БССР» з прапановай далейшага вырашэння гэ­тай праб­ле­мы. У выніку ў адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР ад 6 снеж­ня 1926 г. адбылося «другое ўзбуйненне БССР», калі яе межы па­шы­ры­лі­ся за кошт Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Такім чынам, яе тэ­ры­торыя па­вя­лі­чы­ла­ся яшчэ на 15 727 кв км, а насельніцтва – на 649 тыс. чал. Летам 1927 г. тэрыторыя рэспублікі падзялялася на 8 ак­руг: Аршанскую, Баб­руй­с­кую, Гомельскую, Віцебскую, Мін­с­кую, Ма­­гі­лёўскую, Мазырскую і Полацкую.

Тэрытарыяльная, этнічна-культурная, эканамічная і агу­ль­надзяр­жаў­ная кансалідацыя БССР суправаджалася ўмацаваннем яе кан­с­ты­ту­цый­на-прававой сістэмы. Яшчэ да прыняцця новай Канстытуцыі
VI Усе­бе­ла­рус­кі Надзвычайны з’езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў вяр­хоў­ны орган улады паміж з’ездамі – ЦВК Саветаў БССР у складзе 120 членаў і 30 кандыдатаў (старшыня А. Чарвякоў), які сфарма­ваў вы­ка­наў­чы орган – СНК – у складзе старшыні (М. Галадзед), яго намесніка, старшыні Савета Народнай Гаспадаркі, 9 нар­ка­маў і 5 упаўнаважаных народных камі-сарыятаў СССР. Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая 11 красавіка 1927 г. VІ­ІІ Усе­бе­ла­рус­кім з’ездам Саветаў, пацвярджала статус Беларускай ССР як са­цы­я­ліс­тыч­най дзяр­жа­вы дыктатуры пралетарыяту і замацава­ла яе ўва­ход­жан­не ў СССР. У сувязі з беларусізацыяй Канстытуцыя аб­вяш­ча­ла роў­насць бе­ла­рус­кай, яўрэйскай, рускай i польскай моў пры перавазе бе­ла­рус­кай у зносінах паміж установамі і арганізацыямі. За­ма­цоў­ва­лі­ся нор­мы аб нязменнасці граніц рэспублікі, магчымасці дып­ла­ма­тыч­ных зно­сін з замежжам, стварэння рэспубліканскіх вайско­вых фар­ма­ван­няў. Дзейнасць ЦВК БССР, як і з’ездаў Са­ве­таў, накіроўвалася з’езда­мі Камуністычнай партыі і яе ЦК. Невыпадкова таму ў Канстытуцыі БССР выразна ад­бі­лі­ся асноўныя ідэі панаваўшай камуністычнай ідэ­а­ло­гіі, але разам з тым прысутнічалі прыкметы павышэння ўвагі да на­цы­я­на­ль­на­га жыц­ця насельніцтва рэспублікі.

Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сіс­тэ­мы і кірую- чай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяр­жаў­на-партыйнага апарата.

Перамога Кастрычніцкай рэ­ва­лю­цыі абу­мо­ві­ла складванне ў Ра­сій­с­кай рэспубліцы новай палітычнай сіс­тэ­мы. Яе канстытуцыйнае афармленне адбылося ў студзені 1918 г. Пасля абвяшчэння БССР 3 лютага 1919 г. была прынята яе Канстытуцыя.

Услед за абвешчанай 31 студзеня 1924 г. Канстытуцыяй СССР 11 кра-савіка 1927 г. VIII Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў канстытуцыю БССР.

Яна яшчэ не пра­дуг­лед­ж­ва­ла надання Каму­ніс­тыч­най партыі вызначальных функцый па кіраванні грамадствам, але ў рэальным жыцці такія тэндэнцыі ўжо выз­на­чы­лі­ся. Так, шмат­с­ту­пеньчатая сістэма выбараў пры адкрытым галасаванні дазва­ля­ла пар­тый­на­му кіраўніцтву ініцыяваць і кантраляваць вылучэнне кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты.

Грунтоўныя перамены, якія адбываліся ў эканоміцы і грамадска-па­лі­тыч­ным жыцці СССР у канцы 1920 – пачатку 1930-х гг. за­пат­ра­ба­ва­лі іх за­ка­на­даў­ча­га афармлення. У канцы лістапада 1936 г. на III Надзвы­чай­ным з’ездзе Саветаў СССР быў аднагалосна прыняты праект Канстытуцыі 5 снежня ўсталёўваўся Дзень Канстытуцыі. Адпаведна, 19 лютага 1937 г. была прынята Кансты­ту­цыя БССР.

У дакуменце фіксаваліся палажэнні аб поў­най перамозе сацыялістычнага ладу ў СССР і аб пар­тыі як «кіруючым ядры ўсіх ар­га­ні­за­цый пра­цоў­ных, як гра­мад­с­кіх, так і дзяр­жаў­ных». Вышэйшыя ўладныя функцыі за­ма­цоўваліся за Прэ­зі­ды­у­мам Вяр­хоў­на­га Савета СССР у той час, як не­кансты­ту­цый­най, але афі­цый­най вярхоўнай уладай у краіне з’яў­ля­лі­ся вышэйшыя ор­га­ны пар­тый­на­га апа­ра­ту – Палітбюро, Аргбюро, Сак­ратарыят ЦК УКП(б).

Канстытуцыя ўтрымлівала прыкметы падзелу ўлады на заканадаў­чую (Вярхоўны Савет), выканаўчую (Савет Народных Ка­мі­са­раў) i су­до­вую (Вяр-хоўны суд). Але рэальнага падзелу ўлады не іс­на­ва­ла. На спра­ве рашэнні пар-тыйных органаў фактычна ставіліся вы­шэй за рашэн­ні заканадаўчых органаў. Паводле Канстытуцыі, вышэйшыя ўлад­ныя функцыі замацоўваліся за Прэ­зі­ды­у­мам Вярхоўнага Савета СССР (стар-шыня М. Калінін), а фак­тыч­на іх здзяйсняла Палітбюро ЦК УКП(б) на чале з Генеральным сак­ра­та­ром І. Сталіным.

У партыйнай структуры дамінаваў партыйны апарат – Палітбюро, якое праз ЦК саюзных і аў­та­ном­ных рэспублік, абкамы, райкамы пера­да­ва­ла ні­жэй­шым інстанцыям рознага кшталту дырэктывы для вы­ка­нан­ня.

Партыйнае кіраўніцтва паступова зрошчвалася з дзяржаўнымі струк­ту­ра­мі і ўжо на пачатку 1930-х гг. гэ­ты працэс фактычна завяршыўся. Пасля 1936 г. партыя скла­да­ла кан­с­ты­ту­цый­на замацаваны каркас, аснову піраміды цэн­т­ра­лі­за­ва­най дзяр­жаў­най улады. Прынятыя партыяй пастановы былі абавязковымі на­ват для вы­шэй­шых дзяржаўных органаў улады.

Умацаванне ролі партыі выявілася і ў падпарадкаванні органаў улады – Саветаў. Кандыда­ты ў дэпутаты зац­вяр­д­жа­лі­ся ў партыйных камітэтах і ішлі на выба­ры як прад­с­таў­ні­кі «блока камуністаў і беспартыйных».

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Спроба фармавання беларускай дзяржаўнасці на нацыяна­ль­на-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР | Будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 4107; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.