КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
Узніклі сацыялістычныя спаборніцтвы, стаханаўскі рух, энтузіязм мас. У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пяцігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму валавой пра-дукцыі прамысловасці ў 3,5 разу. Пачатак Айчыннай вайны не дазволіў выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час сацыялістычнага будаўніцтва 1929–1940 гг. беларускія рабочыя пабудавалі і рэканструявалі 1863 прадпрыемстваў. З’явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цэментная. Перакосы ў цэнавай палітыцы выклікалі нежаданне сялян прадаваць хлеб дзяржаве. У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад па-грозу планы індустрыялізацыі, бо збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага сродку пры-мусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгадных дзяржаве цэнах не было. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і калгасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам. У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае аб’яднанне індывідуальных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя (калгасы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа была традыцыйна высокай – на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каўказе, потым – у Сібіры і г. д. Сялянскія гаспадаркі Беларусі суцэльнай калектывізацыі не падлягалі, але партыйныя энтузіясты на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б К. Геем даслалі тэлеграму ў Маскву з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці калектывізацыю ў першую чаргу. Са свайго боку ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-сялянскіх гаспадарак Беларусі. З гэтай нагоды на вёску паслалі ўпаўнаважаных і 612 рабочых, якія прайшлі адпаведныя курсы. Разам з агітацыяй за ўступленне ў калгасы яны з апорай на чэкістаў павялі барацьбу супраць кулакоў і праціўнікаў калек-тывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяскоўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буй-нарагатую жывёлу, інвентар. 2 сакавіка 1930 г. у газеце «Правда» з’явіўся артыкул І. Сталіна «Галава-кружэнне ад поспехаў», на словах скіраваны супраць парушэння прынцыпу добраахвотнасці пры арганізацыі калгасаў. У адказ на Беларусі працэнт ка-лектывізацыі адразу знізіўся да 11,1%. Мясцовыя арганізатары калгасаў абвя-сцілі прычынай іх распаду кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць перадавацца кал-гасам. Толькі за лета 1930 г. было «раскулачана» 15 629 сялянскіх гаспада-рак. Баючыся быць абвінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала ўзрастаць. У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове «Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху» прызнала памылковасць прымусовых метадаў калектывізацыі. Калгасам стала аказвацца моцная дзяржаўная падтрымка (падатковыя ільготы, крэдыты, электра- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень узняліся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю адыгрывала павышэнне па-даткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывіза-цыі на Беларусі ўзняўся да 40,1 (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50,4% і 388 тыс. Таму ж спрыяла ўтварэнне машына-трактарных станцый (МТС). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў, у калгасы было аб’яднана 93,4% гаспадарак і 96,2% пасяўных плошчаў. У канцы 1940 г. у БССР было 10 165 калгасаў і 92 саўгасы. Такім чынам, у эканамічным плане дзяржава атрымала хлеб для ажыццяўлення індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадукцыйнасці пра-цы калгаснікаў, а за кошт яе нізкай аплаты. У сацыяльным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З гаспадароў-адна-асобнікаў утварылася новая сацыяльная супольнасць – калгаснае сялянства.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 471; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |