Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітычныя (сталінскія) рэпрэсіі 30-х гг. XX ст

У 1922–1924 гг. з па­гар­шэн­нем зда­роўя У. Леніна асноўную ролю ў партыі і дзяржаве стала адыгрываць Па­літ­бю­ро ЦК РКП(б) у складзе Л. Троцкага, Р. Зіноўева, Л. Ка­ме­не­ва, А. Рыкава, М. Томскага, а таксама І. Сталіна. Абраны Ге­не­ра­ль­ным сакратаром І. Сталін яшчэ пры жыцці Ле­ні­на здолеў сканцэнтра­ваць у сваіх руках велізарную партыйную ўладу, а пасля смерці пра­ва­ды­ра ўмела выка-рыстаў яе супраць канкурэнтаў у ба­ра­ць­бе за ад­на­а­соб­нае кіраванне. Дзякуючы адладжанай ім сістэме наз­на­чэн­с­т­ва, ас­ноў­ныя пазіцыі ў апараце ЦК былі заняты адданым яму асобам.

У 1926 г. створаная Л. Троцкім, Р. Зіноўевым і Л. Каменевым «аб’ядна-ная апазіцыя» запатрабавала дэ­мак­ра­ты­за­цыі партыі, а ў экана­міч­най частцы – хутчэйшага развіцця цяжкой пра­мыс­ло­вас­ці і ўзмац­нен­ня барацьбы з кулаком. Але большасць пар­тый­на­га апарату ба­чы­ла ў Сталіне меншае зло ў параўнанні з Троцкім і ў канцы 1927 г. вы­ка­за­ла­ся за вызваленне «апазіцыянераў» ад высокіх пасад.

У ліпені 1928 г. на Пленуме ЦК УКП(б) Сталін заявіў, што па меры пра-соў­ван­ня са­вец­ка­га народа па сацыялістычным шляху «супраціўленне ка­пі­та­ліс­тыч­ных элементаў будзе ўзрастаць, класавая барацьба будзе аб­вас­т­рац­ца». Гэты тэзіс скіроўваўся на апраўданне жорсткіх распраў з усі­мі, хто выкажа сумненне ў правільнасці абранага ім курсу, хто ўста­не на яго шляху да аднасобнай улады. І калі запланаваныя восен­ню 1929 г. эканамічныя паказчыкі не далі пажаданых­ вынікаў, пры­чы­на таго была знойдзена ў дзейнасці сабатажнікаў і шкод­нікаў. Невыпадкова, у 1930 г. было аб-вешчана аб раскрыцці “шкодніцкіх” арга­ні­за­цый – «Працоўнай ся­лян­с­кай партыі», «Прамысловай партыі», «Са­юз­на­га бюро сацыял-дэмакратаў (меншавікоў).

У ліпені 1934 г. Аб­’­яд­на­на­е дзяржаўнае палітычнае ўпраў­лен­не (АД­ПУ) было ператворана ў Галоўнае ўпраў­лен­не дзяржаўнай бяс­пе­кі (ГУДБ) і

Функцыі барацьбы з сабатажнікамі, шкоднікамі, контррэвалюцыянерамі і іншымі ворагамі народа былі сканцэнтраваны ў На­род­ным камісары­яце унутраных спраў (НКУС). Пры ім зас­ноў­ва­ла­ся Асобая нарада для выня-сення пазасудовых прыгавораў. Ёй падпарадкавалася сістэма «троек» у рэс-публіках, краях, аблас­цях, гарадах з удзелам на­ча­ль­ні­каў упраўлення НКУС, сакратароў пар­т­ка­мі­тэ­таў і пра­ку­ро­раў. Карніцкую іерархію ўзначальваў сам Ста­лін, а непасрэдным вы­ка­наў­цам яго волі ў 1934–1936 гг. з’яўляўся нар­кам унутраных спраў і начальнік ГУДБ СССР Генрых Ягода.

Рэарганізацыя праваахоўных органаў была абу­моў­ле­на планаваннем Сталіным масавых рэпрэсій. Іх неабходнасць ба­чы­ла­ся яму ва ўзрос­шай апазіцыйнасці з боку саміх камуністаў. Так, 270 дэлегатаў XVII з’ез­да УКП(б) (студзень – люты 1934) пры галасаванні за новы склад ЦК пар­тыі выказалі недавер генеральнаму сакратару і прапа­на­ва­лі сак­ра­та­ру Ленін­г­рад­с­ка­га абкама партыі С. Кіраву заняць вышэй­шую пар­тый­ную па­са­ду.

Пачаткам масавых рэпрэсій стала забойства 1 снежня 1934 г. І сакратара Ленінградскага абкама С. Кіраў прама ў бу­дын­ку Смольнага, а разам з «арганізатарамі забойства» Л. Каменевым і Р. Зі­ноў­е­вым былі арыштаваны 1108 з 1966 дэлегатаў таго самага з’езда, у тым ліку 98 членаў ЦК са 139.

Маскоўскія судовыя працэсы над прадстаўнікамі колішняй пар­тый­най і дзяржаўнай эліты СССР. У лі­ку першых такі працэс адбыўся ў 1936 г. па справе аб «Антысавецкім аб’яднаным трацкісцка-зіноўеўскім цэнтры», які скончыўся смяротнымі пры­су­да­мі абвінавачаным. У студзе­ні 1937 г. суд раз-глядзеў справу аб так званым «Паралельным ан­ты­са­вец­кім трацкісцкім цэн-тры».Асуджаныя былі расстраляны (Г. Пятакоў) або (К. Радэк і Г. Са­ко­ль­ні­каў) загінулі ў турме.

Генеральны пра­ку­рор СССР А. Вышынскі ўкараніў у судовую прак­ты­ку правіла, паводле якога асноўным доказам віны падсуднага з’яў­ля­ла­ся пры-знанне ў злачынстве. Невыпадкова таму следчыя вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ўсе магчымыя спосабы, у тым ліку катаванні, каб «выбіць» з арыш­та­ва­на­га неабходныя паказанні.

Сфальсіфікаваныя ад пачатку да канца працэсы служылі час­т­кай кам­па­ніі, скіраванай супраць былых ленінскіх саратнікаў, ба­ль­ша­ві­коў з дарэвалюцыйным стажам, каб паказаць, як тонка мас­кі­ру­ец­ца контр-рэ­ва­лю­цыя і як заглыблены яе карані.

У 1937 г. на лю­таў­с­ка-сакавіцкім Пле­ну­ме ЦК УКП(б) І. Сталін у сваім дакладзе «Аб асаблівасцях пар­тый­най работы і мерах ліквідацыі трацкісцкіх і іншых двурушнікаў» даў абгрунтаванне рэпрэсіўнай палітыкі. Пасля Пленума пачаліся масавыя арышты служачых устаноў, вайскоў­цаў, дзеячаў культуры і г. д., галоўным чынам тых, чыя творчая або служ­бо­вая біяграфія сфар­ма­ва­ла­ся ўжо пры савецкай уладзе.

Чэрвеньскі (1937) працэс па справе «ўдзельні­каў ваенна-фашысцкай змо-вы ў Рабоча-Сялянскай Чыр­во­най Арміі» – М. Тухачэўскага, І. Якіра, І. Уба-рэвіча і іншых вядомых ка­ман­дзі­раў.

Пасля Ягоды назначаны ў верасні 1936 г. наркам унутраных спраў СССР М. Яжоў. У выніку ў 1937 г. колькасць арыштаваных узрасла амаль у дзе-сяць разоў. Усяго ў 1937–1938 гг. былі арыштаваны звыш 1,5 млн. чал.

Масавыя арышты людзей запатрабавалі тэрміновага вырашэння іх лё­су. Невыпадкова таму шырокае распаўсюджанне набылі па­за­су­до­выя ор­га­ны – «тройкі», «двойкі», «асобыя нарады НКУС» і ін­ш. У са­ка­ві­ку 1938 г. расстрэльныя пры­га­во­ры напаткалі М. Бухарына, А. Ры­ка­ва, Г. Яго­ду, Н. Крэсцінскага і мно­гіх іншых членаў «Анты­са­вец­ка­га пра­ват­рац­кіс­ц­ка­га блока». Ім інкрымінавалі «здрадніцкую, шпі­ён­с­кую, ды­­вер­сій­на-шкодніцкую, тэрарыстычную» і ін­шую варожую дзейнасць.

Пачатак рэпрэсій у БССР быў падрыхтаваны вынікамі дзейнасці пар­т­ка­мі­сіі, накіраванай у маі 1929 г. Палітбюро УКП (б). У по­ле яе зроку трапілі тыя дзеячы культуры, навукі, а таксама слу­жа­чыя савецкіх устаноў, якія да таго часу актыўна праводзілі палітыку бе­ла­ру­сі­за­цыі.

Кампанія асуджэння «нацыянал-дэ­мак­ра­тыз­му» як кулацкай ідэалогіі. 23 кастрычніка 1930 г. старшы­ня ДПУ БССР Р. Рапапорт па­ве­да­міў аб рас-крыцці падпольнай арга­ні­за­цыі нацдэмаў «Саюз выз­ва­лен­ня Беларусі» («СВБ»). У ліку 86 арыштаваных былі акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафессар А. Смоліч, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча, былыя нар­ка­мы Дз. Прышчэпаў, А. Баліцкі, намес­нік наркама А. Адамовіч і інш. 4 лютага 1931 г. вык­лю­ча­ны з пар­тыі У. Ігнатоўскі пакончыў жыццё самагубствам.

У лютым 1933 г. работнікі ДПУ паведамілі аб раскрыцці «контррэ­ва­лю­цый­най эсэра-прышчэпаўскай арганізацыі» ў Нар­кам­зе­ме БССР і Белтрак-тарацэнтры. У выніку былі «абясшкоджаны 1,5 тыс. гру­повак, якія аб’ядноўвалі да 30 тыс. бан­дыц­кіх элементаў».

Выкрыццё кон­тр­рэ­ва­лю­цый­най ар­га­ні­за­цыі» «Беларускі нацыянальны цэнтр», нібыта ство­ра­най польскі­мі спецслужбамі. У выніку па «справе БНЦ» былі асуд­жа­ны 97 чал.

У ліку іншых ар­га­ні­за­цый, «выкрытых» работнікамі ДПУ ў 1933 г., бы­лі «Польская ар­га­ні­за­цыя вайскова», «Беларуская народная Грамада» і інш. Усяго з канца 1920-х – да сярэдзiны 1930-х гг. у БССР былі рэп­рэс­i­ра­ва­ны звыш за 46 тыс. чал., з якіх расстраляны – 13 тыс.

“Выкрыц­цё” ў 1937 г. народнага камісара ўнутраных спраў БССР Г. Малча­на­ва, затым старшыні СНК М. Галадзеда, камандуючага Беларускай ва­ен­най акругі І. Убарэвіча, старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, Пер­ша­га сак­ра­та­ра ЦК КП(б)Б В. Шаранговіча і многіх інш.

На Беларусi ў 1935–1940 гг. за так званыя «контррэвалюцыйныя зла­чын­с­т­вы» былі прыцягнуты каля 385 тыс. чалавек, з якiх больш за 50 тыс. расстраляны.

У верасні 1938 г. масавыя рэпрэсіі былі арганізавана спынены, а па­за­су­до­выя органы (за выключэннем Асобай нарады НКУС СССР) рас­пуш­ча­ны. І. Сталіну спатрэбіўся час, каб падвесці вынікі кампаніі і здзей­с­ніць кадравыя перастаноўкі. У прыватнасці, замест М. Яжова па­са­ду народнага камісара ўнутраных спраў заняў Л. Берыя. Значную час­т­ку свайго часу новы наркам на­да­ваў барацьбе з выпадкамі парушэн­ня сацыялістычнай законнасці. У выніку многія работнікі апарату НКУС, у тым ліку яго папярэднік М. Яжоў, а таксама наркам БССР Б. Бер-ман, таксама былі расстраляны.

У СССР усяго з 1921 па 1953 г. бязвінна былі асуджаны 3 777 380 чал., з іх да вышэйшай меры па­ка­ран­ня пры­га­во­ра­ны 642 980 чал., да зняволення – 2 369 220 чал., да ссылкі і вы­сыл­кі – 765 180 чал. Каля 2,9 млн. былі асуджаны па­за­су­до­вы­мі орга­на­мі, каля 900 тыс. – судамі і ваеннымі трыбуналамі, у іх ліку і тыя, хто актыўна змагаўся за Савецкую ўладу – В. Кно­рын, М. Крылен­ка, К. Ландэр, М. Калмановіч, В. Фамін. Сім­ва­лам трагедыі ста-лінскіх ах­вяр сталі ўрочышчы Курапаты каля Мін­с­ка, Бутава каля Масквы і іншыя месцы.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі | Виды учебных изданий
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 2521; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.