Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе

У двухсастаўным сказе выказнік звычайна каардынуе свае формы з дзейнікам. Асаблівасці каардынацыі залежаць ад структуры галоўных членаў сказа, іх граматычнага выражэння.

Найбольш тыповымі асаблівасцямі каардынацыі дзеяслоўнага выказніка з дзейнікам з’яўляюцца наступныя:

дзеяслоўны выказнік каардынуецца з дзейнікам, што выражаны назоўнікамі, у ліку (у прошлым часе – і ў родзе) і мае форму 3-й асобы: Пасяліўшыся ў Кушлянах, Багушэвіч палюбіў гэты куточак беларускай зямлі (Э.Л.). Патухаюць, цямнеюць высі. Зоркі ўспыхваюць над сінявой (Бур.);

з дзейнікам, выражаным займеннікамі, дзеяслоўны выказнік каардынуецца ў ліку і асобе, а ў прошлым часе – і ў родзе: Ізноў пабачыў я сялібы, дзе леты першыя прайшлі... (Багд.). Той-сёй гаворыць – аджывае ўжо мова мая, А я кажу, крычу: яна жывая, пакуль жывём і ты і я! (Шым.);

пры дзейніку, выражаным колькасным лічэбнікам, дзеяслоўны выказнік звычайна ставіцца ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку: Дваццаць чатыры дзеліцца на шэсць. Калі дзейнік выражаны зборным лічэбнікам, выказнік можа мець форму адзіночнага і множнага ліку (у прошлым часе адзіночнага ліку ўжываецца форма ніякага роду): Ля кожнага камля стаяла трое, а ля верхавіны – двое (Пестр.). У тым дамку, што затуліўся ў гушчэчы дрэў, мяне слухалі двое (П.К.). Калі пры дзейніку ў форме колькаснага або зборнага лічэбніка ёсць дапасаванае азначэнне (яно, як правіла, мае форму множнага ліку), выказнік заўсёды ставіцца ў форме множнага ліку: Гэтыя трое гаварылі не па-тутэйшаму... (Ад.). Усе пяцёра прытаіліся ў ляску (Чыгр.);

калі дзейнік выражаны спалучэннем колькасных лічэбнікаў з назоўнікамі, дзеяслоўны выказнік можа ўжывацца ў форме адзіночнага і множнага ліку: Шумна прайшлі каля ўзлесся жніўныя два караблі (Астр.). Мінула тыдні два, і я атрымаў газету, дзе была надрукавана цэлая паласа маіх вершаў (Сач.);

пры дзейніку, што выражаны спалучэннем назоўнікаў з няпэўна-колькаснымі словамі, выказнік ужываецца ў адзіночным і ў множным ліку: У школы прыйшло тады шмат юнакоў і дзяўчат (Грах.). Некалькі чалавек у парусінавых спяцоўках і форменных фуражках стаялі ля ўвахода (Хадк.);

з дзейнікам, выражаным спалучэннем назоўнікаў або адпаведных ім займеннікаў у назоўным і творным склоне, дзеяслоўны выказнік выкарыстоўваецца ў форме множнага ліку: Бабулька з жанчынай ужо ведалі, што чалавек гэты прыязджаў аднекуль з Полаччыны на сынава вяселле (Ракіт.). Мы з Алесем апынуліся ў Слуцку (Я.С.). Форма адзіночнага ліку дзеяслоўнага выказніка сведчыць аб тым, што назоўнік або займеннік творнага склону з’яўляецца ў сказе дапаўненнем: Узводны з байцом аглядаў пазіцыю (В.Б.). Разам з табой я хадзіла жаць... (Ад.);

пры дзейніку, што выражаны спалучэннем адмоўных і няпэўных займеннікаў з назоўнікамі або іншымі субстантываванымі часцінамі мовы ў форме ўскосных склонаў, выказнік мае форму адзіночнага ліку: Нехта з вяскоўцаў выйшаў нам насустрач (Ад.). Малыя пішчалі, блыталіся пад нагамі. I не раз хто-небудзь з дарослых, узлаваўшыся, выкідваў каторага за дзверы (М.Л.).

Найболыш тыповымі асаблівасцямі каардынацыі іменнага выказніка з дзейнікам з’яўляюцца наступныя:

іменны выказнік, калі выказальнае слова выражана назоўнікам у форме назоўнага склону, каардынуецца з дзейнікам у ліку і склоне (каардынацыі ў родзе можа і не быць): Тадэвуш Касцюшка – выхадзец са старажытнага беларускага шляхецкага роду (Э.Л.). Дзецігеніяльныя творцы мовы (Віт.). Само кароткае жыццё Максіма Гарэцкага – гэта подзвіг, высокі подзвіг служэння сваёй Радзіме, свайму народу, сваёй матцы-зямлі (ЛіМ);

калі выказальнае слова – прыметнік, дзеепрыметнік, парадкавы лічэбнік і займеннік з абагульнена-якасным значэннем, то іменны выказнік каардынуецца з дзейнікам у родзе, ліку: Нёман быў спакойны, велічны і магутны (І.Г.). Дзверы былі замкнёны, на стук ніхто не азваўся, але вокны ў кватэры настаўніка былі расчынены насцеж (К-с). Я – першы. (Пальч.). Хата была свая, дзедава (Ад.).

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Асаблівасці словазлучэнняў-тэрмінаў у беларускай мове | Последовательность его проведения
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 9312; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.