КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Расійскі шлях эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазныя рэформы
Пытанне аб дысідэнтах (іншаверцах). Рускія цары бралі на сябе ролю абаронцы iнтарэсаў сваіх аднаверцаў у РП, а па сутнасці, умешваліся ў яе ўнутраныя справы. Так, з дапамогай рускай арміі ў 1733 г. трон заняў Аўгуст III (1733–1763). Пасля яго смерцi кожная групоўка магнатаў выставіла ўлас-нага прэтэндэнта за трон. Расійская імператрыца Кацярына ІІ (1762–1796) падтрымала партыю Чартарыйскіх і іх прадстаўніка – ураджэнца маёнтка Волчын Берасцейскага павета, стольнiка ВКЛ Cтанiслава Панятоўскага, якi пры ка-ранацыi набыў iмя Аўгуст IV (1764–1795). Карыстаючыся падтрымкай Расіі, праваслаўная шляхта ВКЛ утварыла канфедэрацыю з цэнтрам у Слуцку і дамаглася заканадаўчага ўраўнання ў правах усіх вернікаў РП. Спроба створанай у 1768 г. у г. Бар канфедэрацыі каталіцкай шляхты з дапамогай зброі выступіць супраць парушэння «стары-ны» скончылася яе разгромам рускімі войскамі ў снежні 1771 г. Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аўстрыя падпiсалi канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi РП. У выніку да Расii адыйшла ўсходняя частка Беларусі. Прагрэсіўная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпутатаў сейма (Г. Калантай, С. Малахоўскi, К. Сапега і інш.) дамаглася прыняцця ім канстытуцыi. У яе аснову быў па-кладзены прынцып падзелу ўлад. Заканадаўчая ўлада надавалася двухпалат-наму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi боль-шасцю галасоў, без выкарыстання liberum veto. Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў. Выбарнасць каралёў забаранялася. Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе вызначальнай ролi ў грамадскiм жыццi. Мяшчанам дазвалялася набываць зямельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апараце i войску. Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам закону. Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захоўвала статус дзяржаўнай рэлiгii. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. была першай у Еўропе. Нягледзячы на яе аб-межаванасць, мела прагрэсіўны характар: лiквiдоўвала феадальную анархiю, стрымлівала свавольства магнатаў, пашырала правы мяшчанства, спрыяла развіццю буржуазных адносін. ….Але. 14 мая 1792 г. у Пецярбургу праціўнікамі рэформ быў абвешчаны акт канфедэрацыi, а з г. Таргавіцы (Падолле) на Варшаву рушылі канфедэра-ты пры падтрымцы 100-тысячнага расійскага войска. 24 ліпеня 1792 г. на іх бок перайшоў сам кароль, а яго войска перададзена ў падпарадкаванне канфедэратаў... Тым самым праціўнікі рэформ падрыхтавалi новы падзел РП. Так, 12 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпiсана новая канвенцыя памiж Расiяй i Прусiяй, паводле якой да Расii адыйшлi землi Цэнтральнай Беларусі, а таксама правабярэжная Украiна. Патрыятычна настроеная шляхта ўстала на шлях узброенай барацьбы за вяртанне да РП страчаных тэрыторый. Цэнтр па падрыхтоўцы паўстання размяшчаўся ў Лейпцыгу. Паўстанцы звязвалі свае спадзяваннi на поспех са славутым генералам Т. Касцюшкам. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве ён заклікаў грамадзян» да ўдзелу ў вызваленнi краiны. У ноч з 22 на 23 красавiка паўсталі жыхары Вiльнi. Палкоўнік Якуб Ясінскі ўзначаліў часовы ўрад – Найвышэй-шую Лiтоўскую Раду. У маі пасля вызвалення Варшавы была сфармавана Найвышэйшая на-цыянальная Рада з 40 чал. на чале з Т. Касцюшкам. Як камандуючы ўзброенымі сі--ламі ён абвясціў агульную мабілізацыю, накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя су-працiўленнем; разаслаў звароты да насельніцтва. У прыватнасці, сялянам гарантавалася апека ўрада; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi. Складзеныя з сялян атрады зваліся касінерамі. У канцы чэрвеня 1794 г. ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Ахопленая паўстаннем тэрыторыя стала няўхільна звужацца. 12 жнiўня склалі зброю абаронцы Вільні. 17 верасня 1794 г. пад Крупчыцамi каля Кобрына генерал А. Сувораў разбiў корпус паўстанцаў, а ўсе ацалелыя ад-ступілі на тэрыторыю Польшчы. 10 кастрычнiка на падыходах да Варшавы, пад Мацяёвіцамі, адбылася другая буйная бiтва паўстанцаў з рускiм войскам, якая скончылася іх разгромам. Паранены Т. Касцюшка трапіў у палон, а новым галоўнакамандуючым быў прызначаны Т. Ваўжэцкi. Але ваенная ініцыятыва па-ранейшаму належала рускім войскам. Пасля капітуляцыі Варшавы і аб’яўленай А. Су-воравым амністыі паўстанцы паўсюдна на працягу тыдня склалі зброю. Такiм чынам, спроба шляхты аднавiць РП у межах 1772 г. была няўдалай… 13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле РП. У ліку іншых зямель да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. РП перастала існа-ваць, галоўным чынам, з-за свавольства магнатаў, недасканаласці сістэ-мы дзяржаўнага кіравання і мэтанакіраванай палітыкі суседніх дзяржаў. Напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. У выніку трох падзелаў РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн. чал. увайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1801 г. у адпаведнасці з чарговай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай, тут утваралася 5 губерняў – Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская і крыху пазней – Смаленская. “Палітыка бізуна і перніка”. Тыя з мясцовай шляхты, хто прысягаў на вернасць «Яе Вялікасці», і быў паслухмяным, набываў статус расійскага двараніна, карыстаўся ранейшымі тытуламі (князь, граф, барон) і ганаровымі званнямі (гетман, маршалак, кашталян і інш.), нашэнне нацыянальнага касцюму з халоднай зброяй. Дазвалялася каталіцкае і ўніяцкае (да 1839 г.) веравызнанне і выкарыстанне польскай мовы ў справаводстве. На Беларусі захоўваў сваю сілу Статут ВКЛ. Замест колішніх сеймікаў шляхта мусіла аб’ядноўвацца ў губернскія і павятовыя дваранскія сходы. Зямельныя падараванні атрымалі царскія фаварыты – Галіцын у Пра-пойскім, Зорыч – Шклоўскім, Сувораў – Кобрынскім староствах i iнш. Усяго за 1772–1801 гг. дваранам было падаравана 250,4 тыс. рэвізскіх душ. Памешчыкі набылі права прадаваць сялян без зямлі. Адным з галоўных напрамкаў эканамічнай палітыкі на Беларусі з’яўлялася ўсталяванне дзейснай падатковай сістэмы. У ліку новых падаткаў уводзі-ліся падушны і земскі зборы. Рэкруцкая павіннасць заключалася ў адпраўцы на пажыццёвую вайсковую службу прыдатных да яе маладых людзей. У ад-розненне ад вялiкарускага насельнiцтва, мясцовыя сяляне, рамеснiкi i купцы плацiлi падаткi не папяровымi грашыма, а срэбранай манетай, што больш узбагачала царскую казну. У вынiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую прыгоннiцкую ўскраiну iмперыi. Перастала існаваць магдэбургскае права, асноўнымі населенымі пунктамі краіны прызнаваліся горад і сяло (вёска). Жыхары мястэчак, акрамя шляхты і духавенства, маглі быць залічаны ў прыгонны стан. Указам Кацярыны ІІ ад 23 чэрвеня 1794 г. была ўсталявана так званая мяжа яўрэйскай аселасці, у адпаведнасці з якой яўрэям забаранялася выяз-джаць у вялікарускія губерні. Ім жа забаранялася жыць у вёсках, валодаць зямлёй і займацца земляробствам. Яны былі абавязаны выселіцца ў гарады і мястэчкі і жыць у адмысловай абшчыне – кагале (існаваў да 1844 г.). Тыя з яўрэяў, хто жадаў запісацца ў мяшчане або купцы, мусіў плаціць за дазвол двайную цану. У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная вытворчасць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым вотчынныя ману-фактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць купецкiх. Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што разам з укараненнем рускага памешчыцкага землеўладання сюды ўзмацнiўся пры-ток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога афiцэрства, праваслаў-нага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi. Такім чынам, палітыка царскага ўрада на беларускіх землях скіроўвалася на інтэграцыю іх патэнцыялу ў агульнарасійскае жыццё, найперш, у інтарэсах пануючага праваслаўна-дваранскага класу. Вайна 1812 г. Становішча ў Еўропе і Беларусі у першай палове ХІХ ст. Напрыканцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. заснавальнік новай імператарскай дынастыі Францыі і таленавіты ваеначальнiк Напалеон І здолеў падпарад-каваць сабе амаль усю Заходнюю Еўропу. У абмен на ўдзел у блакадзе Англіі ён перадаў Расіі Беласточчыну, населеную беларусамі. На польскіх землях узнікла марыянетачнае Варшаўскае герцагства, якое стала ператварацца ў плацдарм для нападу на Расiю. Польскія арыстакраты спадзяваліся, што Напалеон дапаможа ім аднавіць РП. У складзе гатовай да нападу напалеонаўскай арміі знаходзіўся шляхецкі корпус (60–70 тыс. чал.). Дыпламатам Аляксандра І (1801–1825) не ўдалося прадухіліць вайны. 10 чэрвеня 1812 г. Францыя аб’явiла вайну Расii і 12 чэрвеня яе армiя ў колькасцi 300 тыс. чал. фарсiравала Неман у раёне Коўна. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён – Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення заваёўнікаў прыкрывалiся трыма рускiмi армiямi. У іх ліку I армiя (120 тыс. чал.) на чале з генералам Барклаем дэ Толi, якая размяшчалася ў Літве; II армiя (каля 50 тыс. чал.) на чале з генералам Баграцiёнам – на Бела-русі; ІІІ армiя (44 тыс. чал.) на чале з генералам Тармасавым – на Валыні. Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў адной або ў некалькiх бiтвах, а затым прад’яўляў праціўніку свае ўмовы міру. У выпадку з Расіяй гэтая добра апрабаваная тактыка сябе не апраўдала, бо рускія арміі адступалі ўглыб краіны. На тэрыторыi Беларусі моцныя ар’ергардныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Салтанаўкай. 4–5 жнiўня Напалеон выйграў буйную бiтву пад Смаленскам, але войскі рускiх яшчэ ўяўлялі грозную сілу. Іх баявы дух узрос, калі галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал М. I. Кутузаў. 26 жнiўня 1812 г. пад Барадзіно адбылася генеральная бітва з удзелам 134 тыс. французскіх і 155 тыс. рускiх салдат і афіцэраў. Абодва бакі панеслі велізарныя страты, адпаведна, каля 50 тыс. забiтых i параненых французаў і 46 тыс. рускiх. Гэта была першая бiтва, у якой Напалеон не перамог, але наступальная ініцыятыва заставалася за ім. Рада рускага камандавання, якая адбылася ў с. Філі, прыняла нялёгкае рашэнне: у мэтах захавання арміі адступіць і аддаць ворагу старажытную сталіцу без бою. 2 верасня пачалася французская акупацыя спаленай і амаль пазбаўленай жыхароў Масквы. На акупаванай тэрыторыі Беларусі французы ў кантакце з мясцовай шляхтай паспрабавалі ўсталяваць пэўныя ўладныя структуры. Яшчэ ў чэрвені жыхары Вільні сустракалi Напалеона як вызвалiцеля. За яго абяцанне аднавiць ВКЛ шляхта абавязалася сфармаваць 100-тысячнае войска, а таксама забяспечваць французаў усім неабходным. 1 лiпеня быў абвешчаны загад аб стварэннi ў Вільні Часовага ўрада ВКЛ з падуладнымі яму Вiленскай, Гродзенскай і Мiнcкай губернямі, а таксама Беластоцкай воб-ласцю. Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камi-сара Бiньёна. Ваенная ўлада (а са жнiўня – старшынства ў Часовым урадзе) ускладалася на генерал-губернатара Лiтвы Гагендорпа. У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з А. Сапегам прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Пяхота фармавалася з рэкрутаў, а шляхта забяспечвала iх адзеннем i запасам прадуктаў. З цягам часу ў войску ВКЛ было сабрана каля 15 тыс. пяхоты і вершнікаў. У склад войска ўвайшоў лёгкі кавалерыйскі полк са шляхецкай i студэнцкай моладзi, артылерыйская батарэя, эскадрон беларускiх татараў. Князь Дз. Радзiвiл за свой кошт сфармаваў полк уланаў у 3 тыс. чал. Ён жа быў прызначаны шэфам жандараў. У мэтах аховы парадку ў Магілёве быў створаны атрад стражы з 400 чал. Галоўнай задачай акупацыйных улад было харчовае i фуражнае забес-пячэнне напалеонаўскай арміі. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся прапаноў аб мiры. У той час, як яго армiя галадала і разам з дысцыплінай губляла кіраванне, рускае войска ў Таруцiна папаўнялася жывой сілай, боезапасам і пра-дуктамi. Руская армія не дапусцiла французскага пранiкнення ў паў-днёвыя раёны краіны, прымушаючы акупантаў адступаць па імі жа разбуранай смаленскай дарозе ва ўмовах марозу i голаду. Адступаў-шыя падвяргаліся нападам рускіх казацкіх фармаванняў і партызан-скіх атрадаў. Склады харчавання ў Смаленску былі разрабаваны пер-шымі салдатамі, якія дасягнулі горада. Правіянт і фураж, назапашаныя акупантамі і іх наймітамі ў Мінску і Віцебску, былі захоплены войскамі рускіх палкаводцаў Вітгенштэйна і Чычагава. Спроба акружыць рэшткi французаў у раёне Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася, але 14–16 лiстапада пры пераправе праз Бярэзiну іх спасцігла сапраўдная катастрофа: да 30 тыс. чал. тут знайшлі сабе магілу. 23 лiстапада ў Смаргонi Напалеон пакінуў войскі і з’ехаў у Парыж. Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў амаль перапы-нiлася. Беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Іх спробы спыніць рускіх пад Слонiмам і Вільняй скончыліся вялікімі для сябе людскімі стратамі. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю. Такім чынам, «Вялікая Французская армія» перастала існаваць.Рускія войскі страцілі каля 200 тыс. салдат. На Беларусі ахвярамі вайны стаў кожны чацвёрты жыхар, асабліва гараджане, колькасць якіх У пачатку 1813 г. руская армія перайшла дзяржаўную мяжу і ру-шыла на Францыю. Напалеон спрабаваў узяць рэванш за няўдалую рускую кампанію, але быў канчаткова разбіты пад Ватэрлоа. 1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс еўрапейскіх манархаў, каб вызначыць пасляваенныя граніцы на карысць саюзнікаў – пераможцаў напалеонаўскай Францыі. Паводле падпісанага 9 чэрвеня 1815 г. «Заключна- га акту», Герцагства Варшаўскае пераходзіла да Расii. Хоць Аляксандр I абвяшчаў сябе «каралём польскім», але палякам надавалася канстытуцыя і аўтаномія. З разгромам войск Напалеона другая спроба палякаў аднавіць сваю дзяржаўнасць пацярпела няўдачу. Але сама ідэя працягвала жыць і актыўна абмяркоўвалася ў дзейнасці так званых тайных таварыстваў. Так, у 1817 г. узнікла «Таварыства філаматаў» (тых, хто імкнецца да ведаў). Усе ўдзельнікі імкнуліся шляхам адукацыi прынесці карысць Айчыне, якой лічылі РП. У 1820 г. найбольш актыўныя філаматы – А. Мiцкевiч, Я. Чачот і Т. Зан ствары- лі так званае «Таварыства прамянiстых». Пасля яго закрыцця ўзнікла новая, на гэты раз тайнае – «Таварыства фiларэтаў» (аматараў дабрадзейнасцi) пад старшынствам Т. Зана, якое дзейні-чала ва ўніверсітэце з 1820 па 1823 г. На аснове ідэі адраджэння РП будава-лася ўся іх навукова-асветніцкая праца, прапаганда і агітацыя. У 1823 г. паліцыя Вільні выявіла дзейнасць тайнай арганізацыі і ў выніку працяглага, больш чым год, следства пад суд трапілі 108 чал., з якіх 20 былі прыгавораны да турэмнага зняволення з далейшай ссылкай (Т. Зан, А. Сузін, Я. Чачот) і высылкі ўглыб Расіі (А. Міцкевіч). У гэты ж час ў асяроддзi рускага дваранства ўзнiк моцны рух за рэфар-маванне дзяржаўнага ладу. Яго ўдзельнiкi ўвайшлi ў гiсторыю пад назвай «дзекабрыстаў». На пачатку 1820-х гг. у краiне склалiся два буйнейшыя тай-ныя таварыствы – Паўночнае ў Пецярбургу на чале з М. Мураўёвым i Паў-днёвае – у Тульчыне (Украiна) на чале з П. Пестэлем. На Беларусi ў розны час жылi i дзейнiчалi М. Мураўёў, М. Лунiн, Я. Абаленскi i iнш. Каб прыцягнуць польскую шляхту да сумеснай барацьбы, П. Пестэль згаджаўся на перадачу РП Вiленскай, Гродзенскай, часткi Мiнскай губерняў. У распрацаванай ім «Русской правде» было запісана, што беларусы не могуць быць самастойнымі і з-за слабасці сваёй ніколі не змогуць стварыць асонай дзяржавы. М. Мураўёў у сваёй «Канстытуцыi» прадугледжваў федэратыўны лад Расii ў складзе асобных тэрыторый па ўзору ЗША. Лiтоўска-беларускiя землi планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю (са сталiцай у Вiльні) i Дняпроўскую (са сталiцай у Смаленску). Члены Паўднёвага таварыства С. Мураўёў-Апостал, М. Бястужаў-Румiн i iншыя, якiя служылi ў Бабруйску, распрацавалi план дзяржаўнага перавароту. Пачатак яго звязваўся з арыштам Аляксандра I i ўсёй свiты ў час меўшага ад-быцца наведвання імі бабруйскай крэпасцi. Але «Бабруйскi план» не знайшоў падтрымкi ў змоўшчыкаў і царская інспекцыя крэпасці 13 верасня 1823 г. прайшла без эксцэсаў. Пасля няўдалай спробы сарваць прысягу Мiкалаю I салдат Лiтоўскага пiянернага батальёна 24 снежня 1825 г. у м. Браньск на Беласточчыне былi пакараны члены «Таварыства ваенных сяброў» Рукевiч, Вягелiн, Iгельстром. Такім чынам, тайныя таварыствы на Беларусі былі знішчаны ўладамі або перасталі існаваць па іншых прычынах. Тыя веды, духоўныя каштоўнасці і ідэі, якія прапагандаваліся філаматамі, філарэтамі, заранамі і іншымі, спрыялі ўмацаванню польскай нацыянальнай свядомасці і патрыятызму. Наколькі моцнымі былі наступствы дзейнасці таварыстваў, сведчылі падзеі паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі (1830–1831) пад лозунгам адраджэння РП. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях. Пасля перамогi над Напалеонам у вайне 1812–1815 гг. да Расii адыйшла частка Польшчы (з Варшавай), якая была вылучана ў так званае «Царства Польскае». Нягледзячы на яго аўтаномнае становішча ў складзе iмперыi, польская шляхта марыла аб адраджэннi РП у межах да 1772 г. і яе поўнай незалежнасці. 29 лістапада 1830 г. пад уздзеяннем чутак аб пасылцы рускай арміі на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі ў Варшаве быў здзейснены напад на рэзiдэнцыю царскага намесніка Канстанціна. На наступны дзень, 30 лiстапада, сталіца была ў руках паўстанцаў. 20 cнежня сейм апублiкаваў «Манiфест польскага народа» з заклiкам падтрымаць паўстанне. У Ашмянскiм, Браслаўскiм, Вiлейскiм, Дзiсенскiм, Cвенцянскiм паветах сталі cтварацца ўзброеныя атрады. 19 чэрвеня 24 тыс. паўстанцаў спрабавалі штурмаваць Вiльню, але сілы царскай арміі былі значна мацней. На пачатку жніўня ўсе ачагі супраціўлення былі ліквідаваны. Пасля падаўлення паўстання 1. польская аўтаномія была скасавана, а Царства Польскае падзелена на губернi. 2. у 1831 г. «для навядзення парадку» быў створаны так званы Заходнi камiтэт. У лiку яго пастаноў стала ўвядзенне ў справаводства рускай мовы за-мест польскай. 3. у 1831 г. было забаронена выкарыстанне Статута ВКЛ спачатку ў Вi-цебскай i Магiлёўскай, а затым i у заходніх губернях. 4. у 1832 г. быў закрыты Вiленскi унiверсiтэт як ачаг антырасiйскiх настрояў. Закрывалiся польскiя школы пры касцёлах. Ва ўсiх астатніх школах навучанне стала весціся па-руску. 5. За дапамогу паўстанцам 191 каталіцкі кляштар з 304 быў зачынены або ператвораны ў прыход. 6. Каб зменшыць уплыў палякаў на беларусаў, 23 сакавіка 1839 г. Сінод прыняў пастанову аб далучэнні ўніятаў да праваслаўнай царквы. У выніку самая масавая канфесія на Беларусі перастала існаваць. 7. з 1840 г. назвы «лiтоўскi», «беларускi» сталi знiкаць з дакументальнага ўжытку. Замест iх укаранялася назва «Паўночна-Заходнi край». Менавiта з таго часу назвы «Лiтва», «лiтоўскi» сталі замацоўвацца за тэрыторыяй Вілен-шчыны i Ковеншчыны. 8. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях былі прыцягнуты 2878 чал. У дзяржаўны фонд было канфіскавана 217 шляхецкіх маёнткаў. Адначасова пачаўся «разбор шляхты». Хто не здолеў даказаць свайго высакароднага паходжання, быў абавязаны выконваць рэкруцкую і іншыя павiннасцi. Такім чынам, пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг. польская супольнасць Беларусі істотна пацярпела ад рэпрэсіўнай палітыкі ва ўсіх галінах яе жыццядзейнасці. Ускосна гэта палітыка закранула і бе-ларускую шляхту.
Да сярэдзіны ХІХ ст. узмацніўся крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы, што выявіліся ў скарачэнні прыросту насельніцтва вёскі, зніжэнні пра-дукцыйнасці працы, павышэнні сацыяльнай напружанасці на вёсцы. Не толь-кі сялянскія, але і памешчыцкiя гаспадаркі, заснаваныя на бясплатнай працы прыгонных, вялiкага прыбытку не давалі, траплялі ў залежнасць ад крэдытораў і разбураліся. І перадавой грамадскасці, і ўладам было відавочна, што прыгоннае права ператварылася ў сапраўдны тормаз на шляху развіцця кра-іны. Мікалай І (1825-1855) не рашыўся на скасаванне прыгону Скасаванне прыгоннага права. Шэраг канкрэтных захадаў у гэтым напрамку стаў магчымым з прыходам на трон Аляксандра II (1855–1881) – чалавека еўрапейскай адукацыі і лiберальных поглядаў. Створаны ім у 1857 г. Сакрэтны камiтэт вырашыў распачаць пераўтва-рэнні з Заходняга краю. Па-першае, праведзеная тут iнвентарная рэформа пэўным чынам падрыхтавала адпаведную глебу. Па-другое, пачатак рэформы мог зменшыць уздзеянне польскага нацыянальна-вызваленчага руху на беларускiх сялян. Мясцовыя памешчыкі праз створаныя ў лiстападзе 1857 г. з дазволу цара губернскiя камiтэты (20 чал.) уключыліся ў падрыхтоўку скасавання прыго-ну. Пры гэтым Вiленскi, Гродзенскi, Ковенскi камiтэты выказалiся за вызва-ленне сялян без зямлi. Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы пры-бытак, памешчыкi iмкнулiся захаваць іх за сабой. Калі царскія ўлады прызналі неабходным вызваленне сялян менавiта з зямлёй, адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян на горшую зямлю, пераводу іх у стан дваровых, агароднікаў, кутнікаў. Нарэшце, 19 лютага 1861 г. закон аб скасаваннi прыгоннага права быў надрукаваны ў выглядзе «Манiфеста» i «Палажэнняў 19 лютага». Тут жа ўказвалася, што на працягу 2 гадоў сяляне павiнны былi выконваць асноў-ныя павiннасцi на карысць паноў, каб даць iм магчымасць кампенсаваць страту работнікаў. У агульных палажэннях указвалася сiстэма кiравання вёскай, збору падаткаў, адносiн сялян з уладамi. Аграрная рэформа адбывалася на аснове 17 заканадаўчых актаў, агульных i мясцовых палажэнняў i правiл, апублiкаваных у сакавiку – маі 1861 г. Паводле Агульнага палажэння, уласнiкам зямлi заставаўся памешчык, частка яе адводзiлася для надзялення сялянства, але за выкуп. На працягу 9 гадоў селянiн абавязваўся апрацоўваць свой надзел i, акрамя таго, выконваць павiннасцi на карысць пана. Да часу поўнага выкупу яны лiчылiся часова абавязанымi. У Магiлёўскай i Вiцебскай губернях памер надзелаў вагаўся ад 4– Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капiталiзацыю гада-вога чыншу. Калi чынш з сялянскага надзелу за год складаў 6 руб., то агульная сума, якую селялiну трэба было заплацiць, складала 100 руб. (6 руб. – 6%, 100 руб. – 100%). Калi селянiн атрымоўваў поўны надзел, то мусiў адразу выплацiць 25%. Калi няпоўны – то 20%. Астатнюю суму плацiла дзяржава, а выкупныя плацяжы збіралася спагнаць на працягу 49 гадоў. Рэакцыя сялян Беларусі на «Маніфест» і «Палажэнні 19 лютага», як і паўсюдна ў краіне, была адмоўнай, галоўным чынам з-за выкупных плаця-жоў. Атрыманая свабода без зямлі імі не ўспрымалася як каштоўнасць. На глебе агульнага незада-вальнення да ліпеня 1861 г. на Беларусi адбылося 370 выступленняў. Ліквідацыя прыгоннага права нанесла магутны ўдар па феадальнай сіс-тэме, але не знішчыла яе да канца, паколькі непахіснай заставался яе аснова – памешчыцкае землеўладанне. Сялянам належала толькі 33,4% зямель на ўмовах абшчыннага ці надзельнага карыстання да яе поўнага выкупу. У тых умовах развіццё капіталістычных адносін на вёсцы павінна было пайсці не па амерыканскім (прыватная ўласнасць на зямлю, магчымасць наёмнай працы, фермерская гаспадарка), а па прускім (абшчыннае ці надзельнае карыстанне, феадальныя перажыткі) шляху. У памешчыцкiх маёнтках назiралiся 2 сiстэмы гаспадарання – адпрацовачная i капiталiстычная (з выкарыстаннем наёмнай – гадавой i падзённай працы і панскага iнвентару). Новая адпрацовачная сістэма, па сутнасці, тая ж феадальная павіннасць з тым толькі адрозненнем, што ў новых умовах селянін быў вымушаны сам, па эканамічных прычынах, звяртацца да пана. Аднак гэтая сістэма не магла быць устойлівай з прычыны нізкай прадукцыйнасці працы такога работніка на панскім полі. Другая сістэма – капіталістычная, больш адпавядала часу, бо ў яе аснове ляжала праца работніка (падзённага, сезоннага, пастаяннага), нанятага гаспа-даром на ўмовах аплаты па якасці і колькасці зробленага з прадастаўленнем жывога і мёртвага інвентару. Капіталістычная сістэма замацавалася ў Вілен-скай, Гродзенскай і Мінскай губернях, а на астатняй тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася змешаная – адпрацовачная-капіталістычная сістэма. Буржуазныя рэформы 60–70-х гг. ХІХ ст. Скасаванне прыгону з’яўлялася першым крокам Аляксандра IІ на шляху мадэрнiзацыi расiйскага грамадства па ўзору вядучых заходнееўрапейскiх краiн. Судовая рэформа, прынятая ў лiстападзе 1864 г., грунтавалася на прынцыпах усесаслоўнасці, незалежнасці суда ад адмiніcтрацыi, спаборнасці i галоснасці судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугле-джваўся ўдзел грамадскасці праз інстытут прысяжных засядацеляў. Iнтарэсы абвiнавачваемых абаранялi прысяжныя павераныя. Усталёўвалася сicтэма судовых устаноў: мiравы суд, з’езд мiравых суддзяў, акруговыя суды, судовыя палаты. Вышэйшай інстанцыяй быў cенат, а яго члены прызначалiся царом. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi у 1872 г. Пры гэтым у суддзi не дапускалi католiкоў, а яўрэяў – нават у засядацелi. У 1883 г. была заснавана Вiленская судовая палата, якая разглядала справы жыхароў Вiленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Мiнскай губерняў. Магілёў- Земская рэформа. У 1864 г. для абрання земскіх органаў самакіравання былі сфармаваны тры групы (курыі) выбаршчыкаў: прыватныя землеўладаль-нiкi, гарадскiя i сельскiя грамадствы з улікам маёмаснага цэнзу. Такiм чынам, падаўляючую перавагу ў іх набывалi дваране. Па прычыне пражывання на Беларусі значнай колькасці яўрэяў і палякаў, апазіцыйна настроеных супраць царызму, ажыццяўленне земскай рэфор-мы ў яе ўсходніх губернях было адтэрмінавана да 1911 г., а ў заходніх – нават да 1917 г. Гарадская рэформа, распачатая ў 1870 г., мела на мэце перадаць справы гарадскога жыцця ў распараджэнне калегіяльнага органа – думы. У мэтах яе абрання падаткаплацельшчыкі фармавалі тры курыі выбаршчыкаў, кожная з якіх выбірала сваю трэць прадстаўнікоў (гласных) у думу. Выканаўчым ор-ганам з’яўлялася ўправа на чале з гарадскім галавою. Гарадская рэформа на Беларусі адбылася ў 1875 г. Улады рабілі ўсё магчымае, каб абмежаваць удзел яўрэяў у абранні і рабоце думы. Паражэнне Расіі ў Крымскай вайне (1853–1856) паставіла ў парадак дня неабходнасць карэнных перамен у рускай арміі. Сама ваенная рэформа пачалася ў 1862 г., калі ў рэкруты сталі браць больш мужчын, але тэрмін іх службы быў скарочаны з 25 да 6 гадоў у сухапутных войсках і да 7 – на флоце. Сэнс гэтых навацый заключаўся ў тым, што людзі пасля службы ішлі ў рэзерв (запас) і ў выпадку ваеннай неабходнасці маглі быць мабілізаванымі ў войска. Уся тэрыторыя падзялялася на 15 ваенных акруг, а рэгулярнае войска было скарочана да 742 тыс. (на 34,4%). У адпаведнасці з Законам ад 11 студзеня 1874 г., уводзiлася ўсеагульная воiнская павiннасць мужчын ва ўзросце ад 21 да 41 гадоў за выключэннем карэнных жыхароў Сярэдняй Азіі і Сібіры. Тэрмiн службы салдат з вышэйшай адукацыяй складаў 6 месяцаў, выпускнікоў гiмназiй – 1,5 года, вучылiшча – 3, пачатковай школы – 4 гады. Станоўчыя вынікі рэформы выявілі сябе ў пераможнай вайне з Турцыяй (1877–1878). Школьная рэформа, распачатая ў 1864 г., грунтавалася на прынцыпе ўсесаслоўнасці. «Палажэнне аб пачатковых народных вучылiшчах» дазваляла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асобам. У выніку дзяржаўна-царкоўная манаполiя на народную асвету некалькі паслаблялася. Гiмназii падзялялiся на класiчныя i рэальныя (пазней, перайменаваныя ў вучылiшчы). Вучэбная праграма класiчных гiмназiй была заснавана на гуманітарных дыс-цыплінах, засваенне якіх дазваляла маладым людзям без экзаменаў паступаць ва ўніверсітэты. Для паступлення ў тэхнічныя ВНУ патрэбна было здаць экзамены на засваенне вучэбнай праграмы рэальнай гімназіі (вучылішча), якая базавалася на дысцыплінах прыродазнаўчага цыкла. Цэнзурная рэформа, абвешчаная 6 красавіка 1865 г., вызваляла ад папярэдняй цэнзуры сачыненняў (аб’ёмам звыш 200 старонак), перакладаў (звыш 400 старонак), сталічнай прэсы, а таксама навуковых выданняў. Та-кім чынам, грамадскасць набывала магчымасць публічнага выказвання сваіх думак і абмеркавання бягучых праблем у недзяржаўных выданнях. У 1886 г. адным з такіх выданняў была газета «Минский листок». Але істотна наблізіцца да прававой дзяржавы Расіі не ўдалося. З забойствам Аляксандра ІІ (1881) у краіне пачаўся перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі. Курс новага цара Аляксандра ІІІ (1881–1894) на «карэктаванне рэ-форм» знайшоў увасабленне ў так званых контррэформах. Так, законам ад 12 лютага 1887 г. уводзілася практыка закрытых судовых працэсаў. У 1884 г. дзецям нiжэйшых саслоўяў забаранялася паступленне ў гiмназiю, а для навучэнцаў-яўрэяў быў уведзены абмежавальны працэнт. Аўтаномія універсітэтаў была скасавана: рэктар і прафесарскі склад прызначаўся ўрадам. Усе студэнты былі абавязаны насіць форму. Узмацнілася цэнзура, і ў выніку былі закрыты многія выданні. У новым палажэнні аб земствах (1890) паляпшаліся пазіцыі дваран. Новае Гарадавое палажэнне (1892) істотна скарачала колькасць выбаршчыкаў з ліку бедных жыхароў. На Беларусi ўсе ператварэнні мелi свае асаблiвасцi, абумоўленыя наяўнасцю моцнай антыцарскай апазіцыі. Невыпадкова, усталяванае ў 10 губернях Расіі надзвычайнае становішча існавала тут да краху самаўладдзя ў 1917 г.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 3783; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |