Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі





Доверь свою работу кандидату наук!
1500+ квалифицированных специалистов готовы вам помочь

ТЭМА. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

РАЗДЗЕЛ IV. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТАНАЎЛЕННЕ НОВАГА ЎКЛАДУ ЖЫЦЦЯ

24 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паў-станне. Да раніцы 25 кастрычніка Часовы ўрад быў звергнуты. У 10 гадзін раніцы была абнародавана адозва “Да грамадзян Расіі”, у якой абвяшчалася пра звяржэнне Часовага ўрада і пераходзе ўлады ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта – органа Петраградскага Савета ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў. У выніку бальшавікі прыйшлі да ўлады. Урад узначаліў іх лідэр У.І. Ульянаў (Ленін).

26 кастрычніка 1917 г. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў узяў уладу ў свае рукі. З гарадской турмы было вызвалена больш за 1000 палітычных зняволеных і салдат, з якіх быў сфарміраваны Першы рэвалюцыйны полк.

Для ўмацавання сваёй улады Мінскі Савет увёў цэнзуру, адхіліў ад кіраўніцтва гарадскую думу, узяў пад ахову найбольш важныя ўстановы. 26 кастрычніка 1917 г. пачаў фарміравацца Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, аснову якога склалі Прэзідыум Мінскага Савета, бюро абласнога выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя франтавога камітэта, прадстаўнікі вайсковых часцей, якія размяшчаліся ў горадзе. ВРК узначаліў К. Ландар.

Супраць новай улады выступіў шэраг арганізацый і партый – эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума, цэнтральнае бюро прафсаюзаў г. Мінска. 27 кастрычніка 1917 г. яны стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т.М. Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет, імкнучыся выйграць час, распачаў перамовы. Мінскі Савет пагадзіўся перадаць уладу пры ўмове, што войскі Камітэта не будуць накіраваны на падаў-ленне паўстання ў Петраградзе. Скарыстаўшы час, бальшавікі павялі агітацыю сярод салдат. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі бра-нявікі і вайсковыя часці. Улада зноў перайшла да Мінскага Савета.

ВРК Заходняга фронту загадамі ад 4 і 5 лістапада 1917 г. вызначыў арганізацыйную структуру: у склад выканаўчага органа ВРК – бюро – увайшлі К. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селязнёў, М.У. Рагазінскі, М.І. Калмановіч, В.М. Фрэйман. ВРК з’яўляўся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупіраванай тэрыто-рыі Беларусі і Заходняга фронту.



Па сутнасці ўлада ВРК была ўладай надзвычайнай і выбіраемыя пад яго кантролем у надзвычайных абставінах Саветы не маглі адлюстраваць увесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несумненна, што Саветы таго ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах сапраўднага народнага самакіравання.

Услед за Мінскам Савецкая ўлада на аднапартыйнай (бальшавіцкай) аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і па Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальшавікі саступалі колькасна прадстаўнікам іншых партый, распускаліся. Так было ў Віцебску, Оршы, Гомелі, Магілёве, Полацку і іншых гарадах. На працягу 25 кастрычніка – 18 лістапада 1917 г. у Беларусі, у часцях і злучэннях Заходняга фронту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў.

Такім чынам, да сярэдзіны лістапада на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў на бальшавіцкай аснове. Такая адносна легкая перамога бальшавікоў тлумачылася наступнымі прычынамі. Дэкрэты ІІ Усерасійскага з’езда Саветаў былі падтрыманы рабочымі, сялянамі і салдатамі. У Дэкрэце аб зямлі сялянам абяцалася перадача яе без выкупу ў карыстанне. Дэкрэт аб міры з захапленнем успрынялі салдаты, стомленыя ад вайны, а таксама рабочыя і сяляне.

Арганізацыі РСДРП(б) праводзілі актыўную работу па замацаванні новай улады. Правёўшы перавыбары складу Саветаў, яны мелі большасць на з’ездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Кіруючая роля ў прыняцці рашэнняў аб правядзенні з’ездаў належала ВРК. 19–21 лістапада 1917 г. адбыўся з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, 18–20 лістапада – ІІІ з’езд Саветаў ся-лянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 20–25 лістапада –ІІ з’езд армій Заходняга фронту.

26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі гэтых з’ездаў выканкамы Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці ў складзе 35 чалавек, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў у складзе 35 чалавек, Заходняга фронту ў складзе 100 чалавек аб’ядналіся ў выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М. Рагазінскім. Абласны камітэт сфарміраваў Савет народных камісараў вобласці і фронту на чале з К. Ландарам. У склад Аблвыканкамзаха ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Большасць з іх былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі. СНК Заходняй вобласці і фро-нту праводзіў палітычныя і гаспадарчыя мерапрыемствы: увядзенне рабочага кантролю на прадпрыемствах, канфіскацыя памешчыцкіх зя-мель і інш. У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва Устаноўчы сход. З 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай акруг і Заходняга фронту было выбрана 30 бальшавікоў, 22 эсэры, 4 прадстаўнікі іншых партый.

Такім чынам, абапіраючыся ў асноўным на салдат Заходняга фронту, выкарыстоўваючы ў сваёй рабоце элементы рэпрэсіўнага механізму, заснаванага не на праве, а на прынцыпе рэвалюцыйнай мэтазгоднасці, бальшавікі на Беларусі здолелі за кароткі перыяд часу ўстанавіць сваю ўладу. Дзяліць уладу, ісці на кааліцыю з іншымі рэвалюцыйнымі партыямі большавікі не хацелі. Назваць Саветы з іх пераважна бальшавіцкім складам органам сапраўднага народнага прадстаўніцтва і кіравання немагчыма. Акрамя таго, Аблвыканкамзах не зрабіў ніякіх рэальных крокаў на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга фронту – Часовы рэвалюцыйны орган па правядзенні ўзброенага паўстання і ўстанаўленні Савецкай улады на бальшавіцкай аснове на тэрыторыі Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў і Заходняга фронту, які дзейнічаў з 27 кастрычніка да 26 лістапада 1917 г. на чале з К. Ландарам.



Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) – вышэйшы орган Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту, які дзейнічаў з 26 лістапада (9 снежня 1917 г.) да 31 снежня 1918 г. Узначальваў спачатку М. Рагазінскі, потым А. Мяснікоў.

Камітэт выратавання радзімы і рэвалюцыі – арганізацыя, якая аб’яднала прадстаўнікоў шэрагу палітычных партый. Выступала супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, бо лічыла яе контррэвалюцыйнай.

Храналогія падзей

26 кастрычніка 1917 г. – Мінскі Савет абвясціў аб пераходзе ўлады ў Мінску да Саветаў.

4 (17 лістапада) 1917 г. – роспуск загадам ВРК Камітэта выратавання рэвалюцыі.

26 лістапада (9 снежня) 1917 г. – утварэнне Аблвыканкамзаху і СНК Заходняй вобласці.

Пытанні для самаправеркі

1. З дапамогай якога органа бальшавікі правялі ў кастрычніку – лістападзе 1917 г. перавыбары Саветаў на Беларусі?

2. У чым сутнасць новай улады, устаноўленай на Беларусі пасля 26 кастрычніка 1917 г.?

3. Які орган улады быў створаны 26 лістапада 1917 г. на Беларусі?

Поможем в написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой




Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 1314; Нарушение авторских прав?;


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



ПОИСК ПО САЙТУ:


Читайте также:
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2022) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.021 сек.